Анатолій Балуценка
4701 ЛУЧШЕ В
АД
В саду Эдемском, среди стройных
мирт,
В укромном уголке земного рая,
Возможен ли хотя бы лёгкий флирт?
Душа – в истоме, большего желая.
Пусть лучше крохи с твоего стола,
Но отвечала ты всегда отказом,
Уж лучше бы ты в ад ко мне пришла,
Здесь место есть свободное под вязом.
3.12.2000
4702 АСАЛОДА
ЗЯМЛI
Я у зямлi вясковай у зяцях,
Але яна даўно мне роднай
стала,
Ляжыць вакол палёў, лясоў
абсяг,
Красой яна сваёй зачаравала.
Я за яе трымаўся, як Антэй,
Знаходзiў для адведзiнаў
нагоду,
Пранеслась шмат вiхораў i
завей,
А я дасюль зямлi п'ю асалоду.
3.12.2000
4703 НIВА
З якiх крынiц цячэ натхненне,
Дасюль я зразумець не змог.
Мо ў глебу добрую насенне
Рукою шчодрай кiнуў Бог?
I паднялась, як мора, нiва,
Раскiнулася з краю ў край,
Красуе горда i iмклiва,
Саспее хутка ураджай.
3.12.2000
4704 ЗОЛОТАЯ
ВОДА
Смеркалось, небо золотое
Раскрыло купол над водой,
Вода давно ждала покоя,
Дождалась, стала золотой.
Купались звёзды, как девчонки,
Красою радовали глаз,
Но ветер пробежал в сторонке,
И дивный вид в волнах угас.
3.12.2000
4705 ЗМЕСТ I
ВОКЛАДКА
Не за прыгожую паперку,
А за цудоўны смак i пах
Шануе пакупнiк цукерку,
Чароўную, як ў дзiўных снах.
Адчую зiмнюю адлiгу,
Не прыйдзе жаласных пакут,
Калi адкрыць удасца кнiгу,
Дзе змест i вокладка – як цуд.
3.12.2000
4706 МИГ
СЧАСТЬЯ
Хочу я неба чистого
И теплоты земли,
Чтобы пьянеть неистово
Мне от твоей любви.
Зарделись тучи светлые,
И ветерок утих,
Прекрасны ночи летние,
Чудесен счастья миг.
3.12.2000
4707 БОГ
СУДДЗЯ
Рэдактар у любой газеце
Сябе друкуе перш-наперш,
Таму у кошыку для смецця
Мой першы верш, мой лепшы верш.
Загартаваўся мой характар,
Ды ў барацьбе пустой знямог,
Бо непадсудны мой рэдактар,
Суддзя яму хай будзе Бог.
4.12.2000
4708 ЗОРКI ЛIТАРАТУРЫ
Нiхто не вывучаў дакладна
Лiтаратуру пры свячы,
Бо людзi ведаюць выдатна,
Што неба чорнае ўначы.
Прысуд: «Пагана», без гаворкi
На ўсiх кiдае чорны цень.
Але ўначы якiя зоркi!
Нябачны толькi яны ўдзень.
4.12.2000
4709 IКРА
Iкру, амаль што безкаштоўна,
Прыдбаць магчыма для патрэб,
Ды не бяруць яе ўсё роўна,
Ядуць з мякiнай звыклы хлеб.
Чырвоная iкра гарбушы
Знiкае ў чорную дзiру,
Бо выбiраюць нашы душы
Лепш кабачковую iкру.
4.12.2000
4710 НЕПIСЬМЕННАСЦЬ
Паэты ўдзень i ноччу дбаюць,
Як мову продкаў зберагчы,
Ды нават зорак не чытаюць,
Iх з часам будзе лёс сячы.
Бо непiсьменных змыюць хвалi,
Якія ўзнімуцца праз час,
Калi б паэты не пiсалi,
Ужо не адразнялi б нас.
4.12.2000
4711 ЯК ЗОРКА
Памерлых болей паважаюць,
Але плююць ў душу жывым,
Радкi асобныя шукаюць,
Каб помнiк славы ставiць iм.
Чаму ж пакуль жывуць паэты,
Яны прымаюць безлiч мук?
Не дасягнуць жаданай мэты,
Як зорка, недаступны друк.
4.12.2000
4712 ДА ЗОР
Не будуць чыстымi абрусы,
Не разглядзець узораў цуд,
Калi ўтрымацца ад спакусы
Адмыць з iх папярэднi бруд.
За стол тады пачнуць садзiцца,
Калi праявiцца узор,
Калi абрус, як снег,
iскрыцца,
Калi душа ўзляціць да зор.
4.12.2000
4713 ШЭРАСЦЬ
Спаткаў лёс непамерна горкi:
Няма крыжоў, снег, вецер дзьме,
Лiтаратуры нашай зоркi
Знайшлi спачын на Калыме.
Яны б, як сонейка, заззялi,
Не пакiдае боль пячы,
Лiтаратуры сціплай хвалi
Гайдаюць шэрасць уначы.
4.12.2000
4714 ЛIТАРАТУРНЫ ПОСПЕХ
У змесце справа, а не ў мове,
Шурпатых назбiраюць слоў,
Не трэба скардзiцца, панове,
Што абыходзiць вас любоў.
Стаiць шмат твораў на
палiцах,
Нiхто лiсты не варушыў,
Лiтаратурны поспех снiцца,
А кнiгi пакрывае пыл.
4.12.2000
4715 АПОШНI ПАЦАЛУНАК
Калiсьцi быў ён, як нябёс
дарунак,
Цяплом нязгасным палка саграваў,
Наш першы незабыўны пацалунак,
Ты так даўно мяне не
цалаваў...
Апошнi пацалунак быў халодны,
Не стукала у скронях болей кроў.
Мой мiлы, мой жаданы, любы, родны!
Няўжо знiкае, нiбы дым,
любоў?
5.12.2000
4716
ЗНАКОМСТВО
Я в мыслях называл тебя Наташей,
Не думаю уж больше ни о ком,
Ты для меня милей, дороже, краше,
Но я с тобою вовсе не знаком.
Весною с вишен лепестки летели,
Потом цвели ромашки на лугу,
Теперь шуршат колючие метели,
Но завести знакомство не могу.
5.12.2000
4717 РОМАШКИ
ПОЛЕВЫЕ
Один магнат, другой бедняк уже,
И сердце от обиды заболело,
Я радость дать могу твоей душе,
А не подарки ценные для тела.
Но чувство, как и прежде, в путь зовёт,
Пришла любовь серьёзная впервые,
Не дарит роз теперь простой народ,
Но есть в лугах ромашки полевые.
5.12.2000
4718 ЖУРАЎЛI ВЕРНУЦЦА?
Адпалала вогнiшча любвi,
Сумная i горкая прымета,
Адлятаюць ў вырай жураўлi,
Хоць было спякотным вельмi
лета.
Цi увесну вернуцца яны?
Ды ў душы не гасне спадзяванне,
Што не будуць лётаць кажаны,
Што прыйдзе пяшчотнае каханне.
5.12.2000
4719 БЕЛЫЯ
РОСЫ
Аляксею Дудараву
Нахабныя i смелыя
Цяпер у нас ў цане,
Бо нават росы белыя
Больш не належаць мне.
У росах травы спелыя
Я бачыў значна перш,
Таму i росы белыя
Магу уплесцi ў верш.
5.12.2000
4720
ЗДАВАЛЬНIЦЦА ВОСЕННЮ
У вечнасць адыходзiць, што
мiне,
Па-iншаму нiколi не здарыцца.
Чаго бясконца плакаць па вясне,
Калi яна ужо не паўтарыцца?
Тым болей, што i лета ўжо прайшло,
На скронях рэдкi iней
серабрыцца,
Цяпла менш стала, горшае святло,
I восенню патрэбна здавальнiцца.
5.12.2000
4721 ЗАЛАТОЕ
ШЧАСЦЕ
Зiмою сняцца спелыя сунiцы,
А летам – белы, нiбы цукар,
снег,
Што, як брыльянты, ў праменях iскрыца,
Дзiвосны вельмi хуткіх думак
бег.
Душу бясконца вабiць толькi тое,
Чаго у даны час ў яе няма,
Здаецца, дзесьцi шчасце
залатое:
Зiмой лепш лета, летам лепш
зiма.
6.12.2000
4722
БАРАЦЬБА
Што лепш ў жыццi: iсцi
шляхамi мiру,
Або шляхамi вечнай барацьбы,
Аддаць пяшчоту i любоў кумiру,
Цi знемагаць ад болю i журбы?
Хай лепей будуць цяжкiя
дарогi,
Чым гладкая, цудоўная шаша,
Ад барацьбы хоць здзекi i
трывогi,
Але затое – чыстая душа.
6.12.2000
4723 ЛАД
МОВЫ
Калi не ведаць справу
палявання,
Яна – выток адчаю i пакут,
Для знаўцы – нiбы першае
каханне,
Як непаўторны i дзiвосны цуд.
Не прыйдзе i ад верша асалоды,
Ён прагучыць трывожна, як набат,
Бо цяжкiя ўзнiкаюць
перашкоды,
Калi не ведаць добра мовы
лад.
6.12.2000
4724 ВЫБАР
Камусьцi лепш заўжды крынiца,
Каму – вадаправодны кран,
Камусьцi толькi воля снiцца,
Каму заўжды мiлей тыран.
Сам кожны выбiрае долю:
Цi птушкi радасны палёт,
Як крылы адчуваюць волю,
Ды сутарэнне выбраў крот.
6.12.2000
4725
ЛЮБОЎНЫЯ ДАЖДЖЫ
Хай шчасце нетрывалае жыве,
Разбурыць вецер снежную завею,
Вазьму твае далонi у свае,
Ад холаду дыханнем адагрэю.
Каб сонейка заззяла, як раней,
Блакiт каб крылы распусцiў
над намi,
Каб скончыўся суровы час
завей,
Хай стане снег любоўнымi
дажджамi.
6.12.2000
4726 IНШАЗЕМЦЫ
Мой верш, нiбы вялiкая навала,
Я ад чытання толькi боль
нясу,
Бо трэба ведаць мову дасканала,
Каб цалкам ацанiць яго красу.
Чытаю вершы – быццам iншаземцам,
Таму не здатны бачыць iх
красы,
Як туркам, цi палякам або
немцам,
А слухачы мае – беларусы.
6.12.2000
4727
АДНОЛЬКАВАСЦЬ
Як за цукеркай есцi зноў
цукерку,
Ад прыкрасцi знiкае хутка
смак,
I хочацца баршчу налiць
талерку,
Здаецца, што смачней ужо
бурак.
Зусiм былая знiкне асалода,
Аднолькавасць не будзе у цане,
Як песня, у якой адна ёсць нота,
Душу красой нiколi не кране.
6.12.2000
4728 СТАЛЫ
АГОНЬ
У ёй не адчуваў душы,
Здавалась, што яна мяне кахае,
Ў iмгненне дагараць лаўжы,
Хаця да неба полымя шугае.
Агонь павiнен сталым быць,
Пагана, як палае або тлее,
Не грэе, здатны спапялiць,
А сталы назаўжды кахаць умее.
6.12.2000
4729 БУСЕЛ МIЖ АРЛОЎ
Радзiма! Жаль яе да болю,
Ды час, напэўна, не прыйшоў
Здабыць ёй шчасце i патолю,
Жыве яна сярод арлоў.
Хаця магутны белы бусел,
Арлы свабоды не даюць,
Няма свабоднай Беларусi,
Бо сэрца ёй арлы дзяўбуць.
7.12.2000
4730 АСЕННI СМУТАК
Не пладаносiць болей сад,
Не каласуе болей нiва,
Не вернеш маладосць назад,
Яна пранеслася iмклiва.
Сукi на дрэвах – як крыжы,
Не ззяе золата на пожнi,
Асеннi смутак на душы
Пануе сталы i апошнi.
7.12.2000
4731 ГАРАДСКI ПЕЙЗАЖ
Маркота ў гарадскiх дварах,
Пейзаж натхнення не народзiць,
Садзiцца сонейка за дах,
З-за даху ранкам зноў усходзiць.
Пайду на поплаў цi на луг,
Душа спявае на раздоллi,
Там бачны сонца поўны круг,
Маркота не прыйдзе нiколi.
7.12.2000
4732 АСЕННЯЯ
ТУГА
Змянiлась зелянiна жаўцiзной,
Ўгары спяваў тут жаваранак звонкi,
Знайшла трава на лузе супакой,
Дзiвосна ў мураве цвiлi
рамонкi.
Ды луг адчуў асеннюю тугу,
Прайшла пара цудоўнай прыгажосцi,
I я у марах аднавiць магу
Чароўны час мiнулай маладосцi.
7.12.2000
4733 УЗНЁСЛЫ
НАСТРОЙ
Восенню не пiшацца аб
шчасцi,
Таму i надта сумны мой герой,
Зусiм iнакш, як закiпаюць
страсцi,
Бо выкiдае вiшня цвет вясной.
Чаруюць, як нявеста, кветкi ў
ззяннi,
Душа стрыжом ляцiць увышыню,
I пiшацца аб радасным
каханнi,
За ўзнёслы настрой я вясну люблю.
7.12.2000
4734 ЛIРА
Як талент даў у рукi Бог,
Узнагародзiў дзiўнай лiрай,
Бы у аратага нарог,
Яна не можа быць няшчырай.
Калi ў вершах гучыць мана,
Цi гронка пахвалы кумiру,
То шэлег лiрыцы цана.
Мо лепш не браць у рукi лiру?
7.12.2000
4735 ФАНФАРЫ
ПЕРАМОГ
Прыемна бачыць зарапад,
Як феерверк дзiвосна ззяе,
Але для iншых ён, як кат,
Жыццё на тло у iх знiшчае.
Гучаць фанфары перамог,
Ды з твару горкiх слёз не
сцерцi,
Ваенных шмат прайшло дарог,
Дзе зоркам лёс даў шанс памерцi.
7.12.2000
4736 ВIНЕГРЭТ
Як сцiплы цi благi абед,
Гароднiна ўвесь час на тыднi,
Хай лепей будзе вiнегрэт,
Бо паасобку ўсё абрыдне.
Калi у зборнiку вершы
Друкуюць цыкламi паэты,
Не вельмi добра на душы,
Лепш пераносiць вiнегрэты.
7.12.2000
4737 ШЧАСЦЕ
РУЧАЯ
Спяваў з узнёсласцю ручай,
На дне каменьчыкi звiнелi,
Але к яму прыйшоў адчай,
Бо воды моцна абмялелi.
Знямог у цяжкай барацьбе,
I слова даў ручай рамонку,
Паваражыў, сказаў: «Табе
Дажджом даецца шчасце звонку».
7.12.2000
4738 ПАТОК
ПЛЁТКI
Пранесся лiвень, i паток
Зрабiў далiну берагамi,
I бераг адступiў на крок,
Каб знемагаць ў душэўнай драме.
Прабегла плётка, нiбы змей,
Паток яе панесся дужы,
Няхай вада збяжыць хутчэй,
Спакой сабе знайшлi каб душы.
7.12.2000
4739 ХУТКIЯ ГАДЫ
Восень надышла, душа у скрусе,
I яе няма чым спаталяць,
Тыднi, нiбы конiкi у лузе,
Шпарка скачуць, iх не
утрымаць.
Што там тыднi – месяцы
збягаюць,
Нiбы плынь магутная вады,
I на паваротах пакiдаюць
Хуткiя, як конiкi, гады.
7.12.2000
4740 КЛIЧА НЕБА
Кагосьцi вабiць шлях да
зорак,
Хто рвецца толькi да нябёс,
Камусьцi вышыня – прыгорак,
А хто спаткаў ў далiне лёс.
У кожнага свая патрэба,
Шляхi па-рознаму прайшлi,
Хоць вабяць зоры, клiча неба,
Не адарвацца ад зямлi.
8.12.2000
4741 ВОСЕНЬ
I ДУША
Ўспамiнаю мiнулае лета,
Яго ласку, цяпло, дабрыню,
Душа iмi была абагрэта
I пазнала палёт ўвышыню.
Ды цяпер восень баль свой спраўляе,
Спакваля час узнёслы прайшоў,
Ад тугi душа крылы складае,
Апускаецца хутка на дол.
9.12.2000
4742 ЗНIКАЕ МЭТА
У душы толькi хмурнае неба,
Хоць заўжды будзе сонейка ззяць,
Пад нагамi хiстаецца глеба,
Калi лёс не даў змогi кахаць.
I знiкае, як зоркi ўдзень,
мэта,
Няма сiл выйсце з нетраў
шукаць,
Як пяшчотай душа не сагрэта,
Калi лёс не даў шчасця
кахаць.
9.12.2000
4743 БРАНЯ
ДЛЯ ДУШЫ
Як шчасце iдэальнае
Страчае вышыню,
Ствараюць віртуальнае,
Бы для душы браню.
Як цэглу мець нягодную,
Не збудаваць палац.
А як ў любоў пяшчотную
Ператварыць эрзац?
9.12.2000
4744 ЛАСКАВЫ
ВЕТРЫК
Падзьме ласкавы ветрык
У мой збалелы бок,
Зайду ў кахання нетры,
Як быццам незнарок.
Нап'юся асалоды,
Як добрага вiна,
Не падмануць прыроды,
Бо з досведам яна.
9.12.2000
4745 СЛIЗКАЯ ДАРОГА
Адносiны без згоды,
Здавалась, што люблю,
Жадала асалоды,
Ды толькi слёзы п'ю.
Замучыла трывога,
Стаў пеклам дзiўны рай,
Бо слiзкая дарога,
Ад слёз бяжыць ручай.
9.12.2000
4746 АСЕННЯЯ
ЛЮБОЎ
Дзiўных кветак яблынь вельмi
шкода,
Адцвiлi бялюткiя, як дым,
Але так задумала прырода:
Кветкi родзяць восенню плады.
Бо ад кветак пройдзе асалода,
Вабiць водар i краса пладоў,
Ды не ўсiм здараецца нагода
Зведаць iх асеннюю любоў.
9.12.2000
4747 ПОПЕЛ
ПАЧУЦЦЯ
Наперадзе халодная зiма,
Вятры, снягi i жудасныя
сцюжы,
Але прытулку добрага няма,
I церпяць крыўду стомленыя душы.
Зруйнуецца каханне, i мароз
Душу скуе няўмольна ланцугамi,
Нiбы iльдзiнкi, стануць
кроплi слёз,
Пачуцця попел занясе
снягамi.
10.12.2000
4748 ЗУСIМ ЗАБЫЛI
Паздымалi яблыкi з галля,
Ды адно схавалась ў вершалiне,
Халады лютуюць спакваля,
Яблыня ад замаразкаў стыне.
Хаця яблык i жывы яшчэ,
Пра яго зусiм усе забылi,
Не мароз, а боль душу пячэ,
Як суседзi ўсе даўно ў
магiле.
10.12.2000
4749 АСЕННIЯ МАТЫВЫ
Гнiе iржышча, дзе квiтнелi
нiвы,
Счарнелi залатыя дываны,
Тужлiвыя асеннiя матывы,
I сум душы перадаюць яны.
Быў небасхiл блакiтны i высокi,
Абсяг стаў шэрым ад бясконцых хмар,
У марах толькi белыя аблокi,
Вясны чароўнай залацiсты
твар.
10.12.2000
4750
ЧОРНА-БЕЛЫ КОЛЕР
Высокi стыль паэту па душы,
Як мова пра узнёслае – то двойчы,
I лiрыкi цудоўныя вершы
Вясной ужо гучалi не аднойчы.
Але цяпер пачалася зiма,
Ды у прыгожай белай каралевы
Ў палiтры фарб вясёлкавых
няма,
Таму i колер вершаў чорна-белы.
11.12.2000
4751
НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
На гарызонце паўстае туман,
Здалёк ён вельмi велiчны i
значны,
Ды зблiзку выяўляецца падман,
Бо ён неадчувальны i нябачны.
Шмат на душы пякучых цяжкiх
ран
Ў жыццi ствараюць розныя
напасцi.
Але чаму заўсёды, як туман,
Няўлоўнае здалёк блукае шчасце?
11.12.2000
4752 СОНЕЙКА
I ЗМЯЯ
Калi, як лёд, халодная зямля,
У стоме i знямозе недарэка,
На сонейцы прыгрэецца змяя,
Адразу узнiкае небяспека.
Ад цеплынi, што лiлася
штодня,
Змяя рабiлась жвавая i злая,
Прыйшлась ёй да спадобы вышыня:
Атрутным джалам сонейка кусае.
11.12.2000
4753 ЗЯЛЁНЫ
ЛIСТ
Зялёны лiст сарвала з дрэва
бура,
Вiхор панёс яго за акiян,
I крона пахiлiлася панура,
Як быццам сук зламаў ёй ураган.
Ўжо хутка лiсце дрэва
пажаўцее,
Бо спакваля прыходзяць халады,
Але затое ў дрэва ёсць надзея:
У выраю зялёны лiст заўжды.
12.12.2000
4754 РАЗВIТАННЕ СА ШЧАСЦЕМ
Згарэў касцёр i адпалаў другi...
Гуляе вецер поплам на кастрышчы,
Цяпер буяюць толькi быльнягi
На сумным i пачварным папялiшчы.
Пачне душа ад роспачы хварэць,
Бо горкае са шчасцем развiтанне,
Пяшчоту даць i радасцю сагрэць
У змозе толькi палкае
каханне.
13.12.2000
4755 IНАКШАЯ МЕРКА
Не спадзяваўся, не любiў, не
верыў,
Не гаварыў пяшчотных светлых слоў,
Жыццё зусiм iнакшай меркай
мерыў,
Пайшлi надзея, вера i любоў.
Пайшлi i больш не вернуцца
нiколi,
Але без iх ў душы няма цяпла,
Каб не гiбець без шчасця i
патолi,
Патрэбна, каб надзея хоць была.
14.12.2000
4756 ДАРОГА
Ў ХРАМ
Можа i з нябёс даецца доля,
Ды здаецца, што дарогу ў храм
Ўласная у змозе выбраць воля,
Што яе цярэбiш толькi сам.
Як памылка будзе хоць на цалю,
Пачынае доля iншы лiк,
Замест храму паўстае без жалю
На дарозе прорва цi тупiк.
14.12.2000
4757 ДОЎГI ЦЕНЬ
Цудоўны час, калi кароткi
цень,
З нябёс збягаюць залатыя нiцi,
Наперадзе яшчэ працяглы дзень,
Бо ў сiнiм небе сонейка ў
зенiце.
На захад пойдзе сонейка праз час,
I знойдзе у душы прытулак сцюжа,
Бо старасць пра сябе заявiць
ўраз,
Бо доўгiм цень становiцца задужа.
14.12.2000
4758 ПЛАЧ I
СПЕВЫ
Беглi i
сцяжынкi, i прасёлкi,
Часам нават гладкая шаша,
Хмары i дажджы, пасля вясёлкi,
Пела або плакала душа.
Мець, вядома, лепш заўсёды спевы,
Плач – благое вельмi набыццё,
Але ўсё ж здараюцца залевы,
Бо iдзе зiгзагамi жыццё.
14.12.2000
4759 НОВЫ
2001
Хоць новае прыйшло тысячагоддзе,
Ды, як раней, бясконца шэры лёс,
Нiчога не змянiлася ў
прыродзе,
Народу бусел шчасця не прынёс.
Але дакуль яшчэ лёс будзе шэры?
Век новы пойдзе, першы яго
год,
Ды засталося вельмi мала
веры,
Што к шчасцю бусел свой пачне палёт.
15.12.2000
4760 СВАЕ
КОЛЕРЫ
Снег заносiць ўзiмку
журавiны,
Белы, як абрус, вакол прасцяг,
Толькi ззяюць зыркiя калiны,
Быццам бел-чырвона-белы сцяг.
Колеры цудоўныя прырода,
Як узор адметнасцi, дае,
I таму у кожнага народа
Сцягi маюць колеры свае.
16.12.2000
4761 ДЗВЕ
КРЫНIЦЫ
Ёсць дзве крынiцы-падарункi,
Дзе чэрпаць тэмы для верша:
Прыроды любыя малюнкi
I чалавечая душа.
Струмень бяжыць з iх
прамянiсты,
Каб утварыць адзiн ручай,
Паток радкоў у верша чысты,
Ён славiць песняй родны край.
16.12.2000
4762 ЧЫСТЫ
СТРУМЕНЬ
Ручай бег, нiбы ранак, чысты,
Быў залаты пясок на дне,
Карэц яго вады празрыстай
У спёку вабiў, быў ў цане.
Дно стала глейкiм, вада з
брудам,
Ды ў вадах не яе вiна,
Струмень каб быў заўсёды цудам,
Залежыць поўнасцю ад дна.
16.12.2000
4763 БЕЗ
НАДЗЕI
Сумуе лес, i луг, i поле
Няма як сонца доўгi час,
Бо адцураецца патоля,
Калi прамень надзеi згас.
Няхай, хоць зрэдку, ззяе сонца,
Было жыццё каб саладзей,
Бо вельмi цяжка, як бясконца
Трымае доля без надзей.
16.12.2000
4764 ЖОРСТКI СВЕТ
Не трэба упiкаць Пiлата
За безлiч кпiнаў i нягод,
Яго душа не вiнавата:
Жадае жорсткасцi народ.
I без вiны iшлi за краты,
Бо здрадзiў сябра цi сусед,
Усё не ведалi пiлаты,
Але вакол быў жорсткi свет.
16.12.2000
4765 РАКА
НАПАСЦЯЎ
Вецер лiсцяў зрывае абрыўкi,
Дожджык сее абрыдлай мукой,
Вельмi сумна, як робiш
памылкi,
На бяду, сваёй ўласнай рукой.
Замест цiхага, сцiплага
шчасця
Нарабiла маркоты рука,
Дапякаюць бясконца напасцi,
I бяжыць iх плынь, быццам
рака.
16.12.2000
4766 БАКI МЕДАЛЯ
Кожны зведаць iмкнецца
бясконца
Толькi лепшае, толькi хутчэй,
Хоць спякотней паўднёвае сонца,
Але чорнае неба начэй.
Два бакi ёсць заўжды у медаля:
Бок для радасцi i для тугi,
Як дадасца да радасцi цаля,
Значна большым бок стане
другi.
16.12.2000
4767
МАСТАЦКАЕ ПОЛЕ
Я на полi мастацкiм араты,
Ды ў знямозе ўвесь час ад тугi,
Пустазеллем палетак багаты,
Цi яго пакрываюць снягi.
Цi кiдаць або не ў глебу зерне,
Бо быльнёг затулiў небакрай?
Мо, што кiнуў, нiколi не
верне,
Мне жаданы назад ураджай.
16.12.2000
4768 СТРОГI ЛЁС
Нiчога дараваць не хоча лёс,
I перад iм заўсёды вiнаваты,
Ён за памылкi вымагае слёз,
Дае пакуты цяжкiя за страты.
Лёс строгi i амаль заўжды не
рад,
Крыл не дае, а малыя падкрылкi,
А з iмi не пражыць нiяк без
страт,
Бо кожны дзень здараюцца памылкi.
16.12.2000
4769 ЦУДОЎНЫЯ
СТАСУНКI
Смак булкi добры, як у дзежцы
цеста
З мукi адборнай толькi
учыняць,
Паэзiя – цудоўная нявеста,
Свякруху не захочацца чытаць.
Як на сукенцы, у яе карункi,
I аздабляе галаву вэлюм,
З паэзiяй цудоўныя стасункi,
Хоць радасць ад яе цi лёгкi сум.
16.12.2000
4770 ЦЯЖКАЕ
ПЫТАННЕ
У вырай адляцелi жураўлi,
Адвесцi каб зiмовую пагрозу,
Ды сцюжы i ў маю душу прыйшлi.
А як уратавацца ад марозу?
У чым i дзе знаходзiць
супакой?
Складанае i цяжкае пытанне,
Хай жураўлi ўзялi б мяне з сабой.
Мо ў выраю знайшла б сваё каханне?
17.12.2000
4771 ВЫСОКI ПАЛЁТ
Удзень знiкаюць ранiшнiя
росы,
Ад спёкi вяне к вечару трава,
Зусім непадуладны мроям лёсы,
Ад суму iдзе кругам галава.
Імкнуўся палка у палёт высокi,
За вышынёй была зноў вышыня,
Але ўгару рабiць няпроста
крокi:
Спявае вецер рэквiем штодня.
17.12.2000
4772 ГЛУХI КУТ
Калi надта пераспее слiва,
Як не з'есцi – ў смецце
пападзе,
Падмануць прыроду немажлiва,
Не зрабiў яшчэ нiхто нiдзе.
Як праспала час свайго кахання,
То жыццё загонiць ў глухi
кут,
Бо няма ратунку ад жадання,
А пасля – ад жудасных
пакут.
17.12.2000
4773 КАХАННЕ
I МАРАЛЬ
Мацней iдэалогiй i маралi,
Любоў яшчэ нiхто не перамог,
Бо толькi людзi правiлы
стваралi,
А творца цела – сам вялiкi Бог.
Таму няма саромнага нiчога,
Хоць плётка, як змяя, паўзе,
на жаль,
Дано жаданне палкае ад Бога.
Як сумясцiць каханне i
мараль?
17.12.2000
4774 ЧАКАННЕ
ЖУРАЎЛЁЎ
Як птушка, радасць хутка паляцела,
А я з надзеяй ёй услед
гляджу,
I стома запаўняе маё цела,
Як змей, ўпаўзае сум ў маю душу.
Ператрываю холад i завею,
Хачу, каб днi вясновыя
прыйшлi,
Ў душы каб месца не знайшлося змею,
Каб з выраю вярнулiсь
жураўлi.
17.12.2000
4775 ЗАЎЖДЫ
АДНА
Ноччу вые завiруха
За маiм акном,
Разрывае душу скруха,
Не забыцца сном.
Паднялiсь ужо сумёты
Ўгору да акна,
Ды не ведаю пяшчоты,
Бо заўжды адна.
18.12.2000
4776 ДРУГI IНСТРУМЕНТ
Iгралi добра дудка i жалейка,
Прайшоў iх час, пайшлi яны на
скон,
Ёсць iнструментаў новая
сямейка,
I паўтарае iх магнiтафон.
Былы матыў нiколi не
ўваскрэсне,
Хаця па iм даволi ёсць тугi,
Час новы вымагае новай песнi:
Iграе iнструмент зусiм другi.
19.12.2000
4777
НЯБАЧНАЕ ЗОЛАТА
Не стане жыла залатою,
Як назiраць яе здалёк,
Пароду як прамыць вадою,
То бачны жоўценькi пясок.
Хоць золата i цэняць значна,
Не цягнуць да яго руку,
У жыле золата нябачна,
Яно хаваецца ў пяску.
19.12.2000
4778 ЗIМОВЫ СПАКОЙ
Палi, балоты i лугi
Глядзяцца горка i тужлiва,
Абрус накiнулi снягi,
I адразнiць iх немажлiва.
Зусiм iнакш было вясной,
Ў час кветак i зялёнай рунi,
Натхненне замянiў спакой:
Зiмой ўсе роўныя красунi.
19.12.2000
4779 РАНКОВЫ
ЧАС
Сцяжыначкi далёкага маленства
Ў маiм жыццi – найлепшая з украс,
Iх радасцi не зведаў падабенства,
Хаця пасля шашой хадзiў не
раз.
Iх асалоду я забыць не ў змозе,
Бо успамiн прыемнасцi не
згас,
Вядома, справа, пэўна, не ў
дарозе,
А проста быў ў душы ранковы
час.
20.12.2000
4780 НАДЗЕЯ
НА ЛЮБОЎ
Не ведаю нi ласкi, нi пяшчот,
Нясуць, як саламiнку, мяне
хвалi,
Яго душа халодная, як лёд,
I жорсткая, бы з гартаванай сталi.
А хочацца пяшчотных, добрых слоў,
Бо ласка за душу цяплом кранае,
Хоць вабiла надзея на любоў,
Нянавiсць, нiбы вуж, ў душу
ўпаўзае.
20.12.2000
4781
РАТАВАННЕ АД БОЛЮ
Калi душа у iншых пакутуе,
Каб боль хутчэй пераставаў пячы,
Скажу хоць слова, мо яно ўратуе,
Чым-небудзь лепш бядзе дапамагчы.
Чытаю вершы, паўстае задача,
Раблю, напэўна, недарэчны крок,
Але як слова не на месцы плача,
Ад болю ўратаваць імкнусь радок.
20.12.2000
4782
АДКРЫТЫЯ ДЗВЕРЫ
Была нялёгкай да мэты дарога,
Прыйшоў, засталась працягнуць руку,
Ды, як жабрак, стаю я ля парога,
Бо дзверы апынулiсь на замку.
Але iсцi яшчэ не згасла
змога,
Стрываю i абразу, i бяду,
Бо веру, што чакае перамога,
I дзверы я адкрытыя знайду.
21.12.2000
4783 ШЛЯХ У
ПЕКЛА
Была вясна, квiтнеў зялёны
май,
Кахання першы чысты пацалунак,
Здавалась, што шляхi вядуць у
рай,
Ды выбраў лёс зусiм другi
кiрунак.
Прыйшоў асеннi жоўты
лiстапад,
Халодная залева ў вокны секла,
Квiтнеў вясной над намi
райскi сад,
Пялёсткi высцiлалi шлях у
пекла.
21.12.2000
4784
ТРЫМАЦЦА НА ЗЯМЛI
Прыхоўваюць вяршынi
небяспеку,
Калi узлез – то волат i герой,
Не удалося – робяць недарэку,
Нiкчэмнасць памiж небам i
зямлёй.
Мо лепей на Алiмп не
спадзявацца,
Нiколi каб пакуты не прыйшлi?
Ў далiне лепш упэўнена
трымацца
Абедзвюма рукамi на зямлi.
21.12.2000
4785
КАШТОЎНЫ ЧАС
Зусiм няма цаны вясне i лету,
Збягаюць безтурботныя гады,
Ды восень дасць каштоўнасцi
прыкмету:
Лiст назаўжды спадае залаты.
Гады iмчацца хутка, нiбы
конi,
Заззяў дыван асеннi, потым
згас,
Кiдаюць серабро гады на
скронi,
Быў безтурботным – стаў
каштоўным час.
21.12.2000
4786
РЭАЛЬНАСЦI ЖЫЦЦЯ
Пакутаваў малы дубок ад
спёкi,
Бо сонца кожны дзень пякло няспынна,
Але не зведаў сушы дуб высокi,
Была зялёнай кожная галiна.
Заўжды не вельмi лёгка
маладому,
Жыццёвая паэзiя ў знямозе,
Ён першы ад нягод адчуе стому,
Рэальнасцi iснуюць толькi ў
прозе.
21.12.2000
4787 РАДАСЦЬ
АСАЛОДЫ
Блакiтным марам не стварыць
мяжы,
Палёт у iх прыгожы i высокi,
I лепшыя уяўленнi душы
Узносяцца пад самыя аблокi.
Пасля знiкаюць, нiбы жураўлi,
Але прыносяць радасць асалоды,
Ды хочацца, каб iншыя
прыйшлi,
Бо з марамi прыемней жыць
заўсёды.
22.12.2000
4788 КРЫЛЫ
ДЛЯ НАДЗЕЙ
Ляцiць надзея, нiбы птушка, ў
неба,
Няхай не жораў – толькi верабей,
Але ў надзеi ёсць заўжды
патрэба,
А мары – крылы моцныя надзей.
Калi складуцца у знямозе
крылы,
Надзея, як падранак, упадзе,
Без мары свет становiцца
нямiлы,
Няма прытулку для душы нiдзе.
22.12.2000
4789
ЗЛОЎЖЫВАННI
Заўсёды замiнаюць
злоўжываннi,
Хаця iх i трываюць да пары,
Яны прыносяць гаркату ў каханнi,
Чужымi могуць стаць ад iх
сябры.
Найлепей трэба мець i такт, i меру,
Не гаварыць занадта горкiх
слоў,
Зусiм не страцiць каб ў
сяброўства веру,
I на нянавiсць не змянiць
любоў.
22.12.2000
4790 ЦЁПЛЫЯ
СЛОВЫ
Сухое зерне – нiбы нежывое,
Ды пападзе ў вiльготнае
цяпло,
Жыццё ў iм пачынаецца другое,
Як цуд, яно схаванае
было.
Калi душа ад болю знемагае,
Жыццё ў ёй можа аднавiцца
зноў,
Яна, як птушка, крылы распраўляе
Ад добрых i пяшчотных цёплых слоў.
22.12.2000
4791 ЛИШНИЕ
ЖЕРТВЫ
Великолепие дворцов
И нищета избы крестьянской,
Пустой была борьба отцов,
И жертвы лишние в
гражданской.
Плоды пожали подлецы,
Опять несчастные крестьяне,
У жуликов теперь дворцы,
Пусть лучше были бы дворяне.
23.12.2000
4792 ПАДЗЯЛIЦЦА БОЛЕМ
Вярба схiлiлась над вадой,
З галiнак слёзы пралiвае,
Сваёю дзелiцца бядой,
Суседку рэчка суцяшае.
Сум пападае ў плынь вады,
I крона ў праменях iскрыцца,
Пакуты меней ад бяды,
Як ёсць з кiм болем
падзялiцца.
23.12.2000
4793 ПАМЫЛКА
Як памылiўся ў выбары дарогi,
Трывожна загучыць бяды набат,
Саб'еш на камянiстых сцежках
ногi,
Але вяртацца прыйдзецца назад.
Мёд вабіў, а сустрэлась журавiна,
Ды страчана дарэмна безлiч год,
Бяда, калi памыліцца краiна,
Няшчасным будзе доўгi час
народ.
23.12.2000
4794 СТАДНЫ IНСТЫНКТ
Белыя аблокi, як анёлы,
Радавацца можна iх красе,
Ды iх выгляд грозны i суровы,
Як яны збяруцца разам ўсе.
Чорнымi адразу стануць хмары,
Настрой сапсуюць зусiм, на
жаль,
Стадны iм iнстынкт знявечыць
твары:
У натоўпу жорсткая мараль.
24.12.2000
4795 ВРЕМЯ ВСПЯТЬ
Унесли
меня годы, как кони,
От
реки, что течёт на лугу,
Нагадала
судьба на ладони:
Возвратиться
туда не могу.
Но
есть мысли, что гонят вспять время,
Хоть
они, как мечта, далеки,
Спешусь
в них я, опершись на стремя,
По
лугу похожу у реки.
24.12.2000
4796 СПАРЫШЫ
Сустрэнуцца рамантыкi ў душы,
Салодка там iм, дзе сапраўды
горка,
Аднолькавыя, нiбы спарышы,
Заўжды цячэ цiкавая гаворка.
Рамантыку нялёгка аднаму,
Душу нахабства кроiць, як
нажамi,
I прытулiцца хочацца яму
К камусьцi, каб на час стаць
спарышамi.
24.12.2000
4797 ЛЮБАТА
Мой шлях – праз штормы i
праз буры,
Цi пад нагамi тонкi лёд,
I замiнаюць мне вiхуры,
Залевы, спёкi цi смурод.
А хочацца, каб ззяла сонца,
Шлях абыходзiла бяда,
I цалкам каб душу, да донца,
Мне напаўняла любата.
24.12.2000
4798 ВУЗЕЛ
Заблыталiсь жыццёвыя дарогi,
I вузел завязаўся на шляху,
Хаця душа ў пакуце ад трывогi,
Знайсцi з нягоды выйсце не
магу.
О! Каб былi ў мяне, як ў
птушкi, крылы,
Змагла б я гэты вузел развязаць,
Бо хочацца, сустрэў мяне каб мiлы,
Жыццё iмчыцца, некага
кахаць...
24.12.2000
4799 НАЧНАЯ
ЗАВIРУХА
За шыбамi злуецца завiруха –
Сяброўка доўгiх снежаньскiх начэй,
Як рана, у душы вiруе скруха,
Бяссонне не дае стулiць
вачэй.
Бо думкi завялi ў часы
кахання:
Квiтнелi вiшнi i была
вясна...
Мне завiруха сыпле снег да
рання,
Ад дум зусiм стамiлася адна.
24.12.2000
4800 СОНЕЙКА
Ў ДУШЫ
Застаўся ззаду шлях сапраўднай драмы,
Навошта мець пакуту i тугу?
На сцежцы толькi сонечныя
плямы,
I я яшчэ шчаслiвай быць магу.
Прыемна, калi сонца ярка ззяе,
I сцежачка выходзiць да шашы,
Калi агнём каханне сагравае,
Ласкава свецiць сонейка ў душы.
24.12.2000