Анатолій Балуценка
4601 МIНУЛАЯ ЖАЛОБА
Плакалi асеннiя бярозы
Па сваёй лiстоце залатой,
Ды пачалiсь раннiя марозы,
I журба змянiлась на спакой.
Золата бярозам да спадобы,
Але ў бруд пападала дабро,
Ды мiнуў, нарэшце, час
жалобы:
Іней убраў вецце ў
серабро.
19.11.2000
4602 ЖАДАНЫ ПIК
Фiнiш быў жаданы i далёкi,
Мо галоўны фiнiш у жыццi,
Да мэты яшчэ чатыры крокi,
Ды не вельмi проста iх прайсцi.
На Парнас iмкнецца шмат
паэтаў,
На сябе пускаць ён ўсiх не
звык,
Трэба шмат упартасцi i ведаў,
Пакарыўся каб жаданы пiк.
19.11.2000
4603 ШЛЯХ ДА
ЗГУБЫ
Калi ёсць талент, веды i
жаданне,
Яны заўсёды –
цяжкая вiна,
Ад iх пакута i расчараванне,
Няма шляху – наперадзе сцяна.
Заўжды чужыя поспехi нялюбы,
Падрэжуць крылы i закрыюць рот,
Без талентаў адкрыты шлях да згубы,
Без крыл нiколi не ўзляцiць
народ.
20.11.2000
4604 РЭХА
ЛЮБВI
Была калiсьцi лепшая уцеха,
Ды знiкла, нiбы знiчка, праз
гады,
Былой любвi, хаця малое, рэха
У сэрцы адгукаецца заўжды.
Калi вядуць ў былое успамiны,
Цi нагадае пра сябе вясна,
Пабачу як падобны твар дзяўчыны,
То рэхам ў сэрцы прагучыць яна.
20.11.2000
4605 УЗЛЁТ
ДУШЫ
К сабе упарта клiча
прыгажосць,
Не абысцi жаданую прынаду,
Хоць, як туман, растала маладосць
I засталась ужо далёка ззаду.
Хай за плячыма нават сотня год,
Ды як душу яшчэ хвалюе штосьцi,
Яна, як птушка, здатна
на узлёт,
Адмовiць нельга ёй у
маладосцi.
20.11.2000
4606 ЗАЛАТАЯ
ЗОРКА
Сукi крывыя мела крона,
Ды лiст ў вясновай ззяў красе,
Упала восенню заслона,
I сталi бачны вады ўсе.
Ад тушы, пудры i памады
Здавалась зоркай залатой,
Ды выйшлi на паверхню вады,
Як дождж палiў красу вадой.
21.11.2000
4607 МОРА
ПАДМАНУ
Страчаць бязглузда любых i сяброў
У бурным моры гнюснага
падману,
Паток iх горкiх i хлуслiвых
слоў –
Душы пакута, нiбы соль на
рану.
Адных адкiнуць сэрцу дарагiх,
Не нудзiла ў адносiнах каб
гора.
Але дзе можна напаткаць другiх?
Навокал хваляй б'е падману мора.
21.11.2000
4608 КУБАК
ВЕРЫ
Нiбы цуд, развiвалiсь падзеi,
Мроi ў нетры мяне завялi,
Каб не страцiць апошняй
надзеi,
Лепей кропку не ставiць над
i.
Але стаўлю яе я таропка,
Бо нястрымны бяжыць хутка час,
Ў кубку веры арошняя кропка
Недавер'ем становiцца ўраз.
21.11.2000
4609 ЗАЛЕЖНА
АД СIЛЫ
Гучала музыка без слоў,
Як ветрык шалясцеў лiстотай,
Прайшла пяшчотная любоў,
Змянiлась болем i турботай.
Падняўся моцны ураган,
Сарвала лiст i лiўнем змыла.
Каханак вецер цi тыран?
Залежна, ў iм якая сiла.
21.11.2000
4610 ЗАЛАТЫЯ
КВЕТКI
Не будзе без калючак руж нiколi,
Прымусiць прыгажосць
пакутаваць,
Каб засталась хоць кропелька патолi,
Такiм, як ёсць, свет трэба
успрымаць.
Калючкi колюць хай душу сурова,
Але ад зносiн i натхненне
ёсць,
Бо залатыя кветкi руж –
аснова,
Калючкi не знiшчаюць
прыгажосць.
21.11.2000
4611 ГАДЫ
Бягуць гады трывог, гады
чаканняў,
I радасць толькi часам iх
памiж,
Гады шуканняў i расчараванняў,
На фiнiшы даволi сцiплы крыж.
Сам кожны здольны выбiраць
дарогу,
Абрыдлi гады поўныя журбы,
Ды сiлы ёсць пакуль i маю
змогу,
Не буду унiкаць ад барацьбы.
22.11.2000
4612 ШЧОДРАЯ
РУКА
Iней кiнуў серабро на вецце,
I бярозка стала белай сапраўды,
Вельмі вабна жыць на белым свеце,
Пра цябе калi турбуюцца
заўжды.
Пачалась працяглая завея,
Надта шчодра срэбра сыпала з рукi,
Хаця белы пух цудоўна грэе,
Снег без жалю са ствала
сарваў сукi.
22.11.2000
4613 ШЛЯХI ЛЯ ПРОРВЫ
Вырас дуб магутны на адхоне,
Ды праз час прыйшла пара тугi,
Апынуўся ў прорвы ён ў палоне:
Рэчка падмывала берагi.
Агалiлась моцнае карэнне,
Дуб ў знямозе цяжкай ад скрухi,
Небяспека прыйдзе за iмгненне,
Як ля прорвы пракладаць шляхi.
22.11.2000
4614 АЛЬТРУIЗМ
Альтруiзм. Яго даўно забылi
Ў класавай знiшчальнай
барацьбе,
Эгаiзму вiрусы набылi:
Кожны пад сябе цяпер грабе.
Не знайсцi са свечкай
мецэната,
Iх няшчадна знiшчыў ленiнiзм,
Скупасць больш цяпер ужо – не вада,
Бо без следу згiнуў
альтруiзм.
22.11.2000
4615 ЧАС ВОЛI
Была стройнай занадта фiгура,
Шаўковая грыва, як цуд,
Як глянец, iльснiлася скура,
I шыю не рэзаў хамут.
Iшла у аглоблях панура,
I позiрк гарэзлiвы згас,
Знявечана пугаю скура,
Без следу мiнуў волi час.
22.11.2000
4616 ЖАДАНЫ
ФIНIШ
Несправядлiва жудасны папрок
У роспачы сабе сам часам кiнеш,
Але, калi зрабiць маленькi крок,
Апынецца блiжэй жаданы фiнiш.
Ды нельга хутка крочыць цэлы час,
Прыходзiць роспач горкая i
стома,
Рух пэўны трэба, каб запал не згас,
Бо калi прыйдзе фiнiш –
невядома.
22.11.2000
4617 АБЫ ШТО
Вядома, можна з'есцi
мармелад,
Калi ў патрабаваннi знiзiць
мерку,
Ды каб сапраўды быў ад ежы
рад,
Лепш з'есцi шакаладную
цукерку.
Бо настрой можна толькi
папсаваць,
Як нiзкi выбраць для сябе
гатунак,
Як абы-што, то лепей не кахаць,
Абы-якi не трэба пацалунак.
22.11.2000
4618 ДУБЫ
Травiнка вырасце у лузе цi у
полi,
Увосень шмат мiльёнаў гiне
iх,
Дубы i мёртвыя не падаюць нiколi.
А колькi iх панiшчылi жывых!
Травiнку вецер без натугi гне да
долу,
Ды буру здатны вытрымаць дубы,
Таму i маюць ў жыццi волаты
адмову,
Заўжды знiшчалi моцных без
журбы.
22.11.2000
4619 ПЕРШАЕ
СПАТКАННЕ
Абрус белы кiнуў снег на
гонi,
Нiбы яблынь цвет, пакрыў
зямлю,
Першыя сняжынкi на далонi,
Быццам цуд, я з радасцю лаўлю.
Першае прыемнае спатканне,
Менш душу хвалюе раз другi,
Калi гэта палкае каханне
Цi, як лёд халодныя, снягi.
23.11.2000
4620 МЯЦЕЛIЦА
Дождж марзянкаю болей у шыбы не б'е,
Адгуляла ўжо восень дажынкi,
Закружыла мяцелiца танцы
свае,
Запрасiў вецер ў скокi
сняжынкi.
I, здаецца, абрус разаслаў белы пух,
Ляжыць стала i больш не растае,
Не спыняюць сняжынкi цудоўны
свой рух,
А мяцелiца песнi спявае.
23.11.2000
4621 УПАЛI СНЯГI
Раней усходы хвалявалi,
Натхняла золата бяроз,
Снягi ў радкi мае упалi,
Страфу ахутвае мароз.
Душа не поўнiцца тугою,
I сэрца холад не гняце,
Бо ў марах я ужо з вясною,
Бо хутка вiшня зацвiце.
23.11.2000
4622 БЫЛАЯ
КРАСА
I ружы цвет калiсьцi звяне,
Хоць чараваў раней сабой,
Нiхто з узнёсласцю не гляне,
Бо сэрца поўнiцца журбой.
Красы былой бясконца шкода,
Ды час бязрадасны прыйшоў,
Прапаў яе духмяны водар,
Пялёсткi сыплюцца на дол...
23.11.2000
4623 МАГУТНЫ
ЛЁС
Засталiсь толькi жалкiя
абломкi
Ад лёсу, што
адразу быў, як цуд,
Не ведаеш, дзе падаслаць саломкi,
Каб не упасцi у пякельны
бруд.
Але вакол заўсёды досыць
бруду
I нечаканых вельмi шмат
пагроз,
Насiць саломку я з сабой не
буду,
Ўсё роўна не змянiць магутны
лёс.
23.11.2000
4624 ЖАДАННЕ
РУХУ
Мне бурныя больш падыходзяць хвалi,
А штыль зусiм не да спадобы
мне,
Я не люблю араць, дзе прааралi,
Пракласцi лепш разору ў
цалiне.
Бо клiчуць мяне штормы,
вабяць буры,
Жыццё iначай раз'ядае ржа,
Заўжды, хоць перашкоды робяць муры,
Жадае руху бурная душа.
23.11.2000
4625 ПРАГА
КАХАННЯ
Сонейка вады папiць хацела,
Апусцiла ў мора дыска край,
Хвалi захапiлi яго цела,
Нават i не крыкнула: «Бывай!»
Калi клiча палкае жаданне,
Прага не дае зусiм заснуць,
Як напiцца, палкае каханне
Можа ў моры цалкам патануць.
24.11.2000
4626 КПIНЫ
Вяроўка добра пачак кнiг
трымала,
Але сусед, пабачыўшы, сказаў,
Што шчыльнасцi у пачку вельмi мала,
I гаспадар тужэй перавязаў.
Парвалася вяроўка, настрой згiнуў,
Для кнiг прыйшла ганебная
пара,
Нiхто не любiць над сабою
кпiнаў,
Ад iх зусiм не прычакаць
дабра.
24.11.2000
4627 ДА
ЗВЫЧАЙНАГА
К мэце iмкнемся i кахаем,
Нясе на крылах мара нас,
I незвычайнага чакаем,
Калi iдзе юнацтва час.
Як свечка, з часам згаснуць мары,
К мэце не хочацца iсцi,
Кахання не хвалююць чары,
Звычайным стане ўсё ў жыццi.
24.11.2000
4628 ЗМЯНIЎСЯ ВЕКТАР
Хаця быў тэлевiзар
чорна-белы,
Вясёлкай ззяла яркая мараль,
Ў шок не прыводзiў план занадта смелы,
Ды час дзiвосны скончыўся, на
жаль.
Экраны каляровымi ўжо сталi,
Але чамусьцi моцна вабiць
дно,
Зусiм змянiўся вектар у
маралi,
Бо круцяць толькi чорнае
кiно.
25.11.2000
4629 ШЛЯХ У
БУДУЧЫНЮ
Каб не пайшлi ў мiнулае
дарогi,
Дзе не асфальт, а усапмiн
ляжыць,
Не упускаць патрэбна перамогi,
I ў сэрцы толькi з будучыняй
жыць.
Не можа быць на долю нараканне,
I на душы хоць кропелька тугi,
Калi яшчэ пяшчотнае каханне
Масцiць сабой жыццёвыя шляхi.
25.11.2000
4630 ЦЯПЛО
КАХАННЯ
Ранкам сонца высока, ды холад
вакол,
Бо туман моцна грэць замiнае,
Не сагрэе, як вогнiшча, палка
любоў,
Як цяпла для душы не хапае.
Даўно сонца прайшло свой спякотны зенiт
I на захад збягае паволi,
Прыгажосць ад яго атрымаў краявiд
I цяпла для кахання даволi.
25.11.2000
4631 АДЗIНЫ АРГУМЕНТ
Ўсё даруе жанчына без жалю ў
жыццi:
I памылкi, i горыч блукання,
Але лiтасцi ў сэрцы яе не
знайсцi,
Як не будзе падстаў для кахання.
Безлiч раз жыццё ставiла
эксперымент,
Што каханне – лепш лепшай прынады,
Бо каханне – адзiны з усiх
аргумент,
За якi ўсе даруюцца вады.
25.11.2000
4632 АПОШНI КРОК
Апошнi крок. Ён цяжкi самы,
Як пры скачках увышыню,
Схаваны ў ім адзнакi драмы,
Таму апошнi крок цаню.
Бо ён – штуршок да перамогi
Або да страчаных надзей,
Каб зноўку новыя дарогi
Круцiлi ў вiхары падзей.
25.11.2000
4633 РУХ НАЗАД
Апошнi крок рабiць без толку,
На тое як няма падстаў,
Зрабiць лепш добра
падрыхтоўку,
Каб пакарыўся п'едэстал.
Калi няўпэўненыя крокi,
Рабiць iх трэба вельмi шмат,
А фiнiш будзе ўсё далёкi,
Бо рух такі вядзе
назад.
25.11.2000
4634 НЕ
ШТУЧНА
Жыццё iдзе за крокам крок,
Дзе крок апошнi, а дзе першы,
Даецца досведу урок,
Якi перакладзецца ў вершы.
То верш шаўковы, як трава,
То шэпча, то галосiць гучна,
Як iх стварае галава
Цiкава, але ўсё ж не штучна.
25.11.2000
4635
АРГУМЕНТЫ
Гарыць каханне, i надзея
клiча,
Падставы вера добрыя дае,
Заўсёды ззяе радасць на аблiччы,
Калi сустрэну позiркi яе.
Тры аргументы у мяне адразу,
Як i раней, бясконца зноў i зноў,
Але яна мне не дае адказу,
Ёй трэба аргумент адзiн –
любоў.
25.11.2000
4636 ЗАБЫТЬ
Разделяет нас стена барьера,
В ней теряет смысл значенье слов.
Разве может быть надёжной вера,
Крепкими надежда и любовь?
Лучше в чудо уж совсем не верить,
Горячо и нежно не любить,
И надежды призраки умерить,
Всё, что было, начисто
забыть.
25.11.2000
4637 ЛЕПШ
ПОЗНА
Хай лепей позна, чым нiколi,
Каб зведаць густ, i шарм, i смак,
Каб мець натхненне ад патолi,
Лепш вельмі позна, чым
нiяк.
Хай будуць познiмi каханне
Цi таленту магутны ўзлёт,
Спаткаць лепш неспакой жадання,
Iнакш ў душы намерзне лёд.
25.11.2000
4638 ГАЛIНАЧКI КАХАННЯ
Было галiнак ў лесе
дастаткова,
Зiмою яны пойдуць пад снягi,
Ды можна, каб мароз не пёк сурова,
Касцёр раскласцi, а пасля
другi.
Зiма, мароз i ветру
завыванне,
Бо скронi пабялелi да пары,
Ды лепш сабраць галiначкi
кахання
I распалiць спякотныя кастры.
25.11.2000
4639 ГОРЯЧИЕ
БУРИ
Горячие бури пустыни
Во мне, как навязчивый рок,
Я чувствую зримо поныне,
Как рот засыпает песок.
Афганцами нас окрестили,
Нарушили совести твердь,
Мы там ничего не забыли,
Но нас посылали на смерть.
25.11.2000
4640
ВАВИЛОНСКАЯ БАШНЯ
Был, жил, любил, менял теченья рек,
А умер – превратился в тлен мгновенно,
Прекрасен и опасен человек,
Ничтожен и велик одновременно.
Поднялся над природой выше всех,
Но недоволен высотой
вчерашней,
Придёт расплата тяжкая за грех,
Ведь так случилось с вавилонской башней.
25.11.2000
4641 ДОЖДЖ
Упала кропля, а пасля другая,
I дождж палiў, як быццам бы з
вядра,
Зара на даляглядзе залатая,
Павiслi ў небе нiцi з
серабра.
Дождж скончыўся, i серабро
прапала,
Ды хмара зацягнула неба кут,
I золата жалезам шэрым стала,
Але натхненне даў дзiвосны
цуд.
25.11.2000
4642 ВЕДЫ
Здараецца, ў паходзе па
грыбы
Апынiцца няўдалым вельмi
пошук,
I неспакой ўзнiкае ад журбы,
Бо вечар, а пусты вялiкi
кошык.
Заўсёды сутыкаемся з бядой,
Як лес не той i час зусiм не
гэты,
Каб авалодаць вабнаю мэтой,
Абавязкова мець патрэбна веды.
26.11.2000
4643 РЭКЛАМА
Вядома, здатна падмануць рэклама,
Заўсёды прыхаваны ў ёй
сакрэт,
Хай будзе ў ёй канцэртная праграма,
Артыст кiно, пiсьменнiк цi
паэт.
Ў рэкламе – ўсе чароўныя
анёлы
З магутным, як ў арлоў, размахам крыл,
Хвальба – на вецер кiнутыя
словы,
Паганы на душу ад iх уплыў.
26.11.2000
4644 МАРА АБ
ЧОРНЫМ
Бягуць ў блакiце белыя
аблокi,
Прыгожыя, як крылы жураўля,
Палёт у iх цудоўны i высокi,
Але ад спёкi трэскае зямля.
Быць шэрай, нават чорнай, можа хмара,
Маланкi бiць, грымець
няшчадна гром,
Ды вабiць, як вясёлка, аб ёй
мара,
Каб толькi пралiлась хутчэй
дажджом.
27.11.2000
4645 НАХАБНЫ
РУЧАЙ
Ручай смяяўся, што смярдзяць балоты,
Ў iх тванi шмат i брудная
вада,
Але прыйшоў час жудаснай спякоты,
I ручая кранулася бяда.
Бо цалкам яго жвiр сухi
паглынуў,
А сiлкаваўся ён за кошт
балот,
Ручай нахабны ўраз без следу
згiнуў,
Бо быў дзiцём смярдзючых брудных вод.
27.11.2000
4646 ЗМЕСТ
Хоць назва ззяла золатам чырвоным,
I вабiлi малюнкi, нiбы цуд,
Але чытанне скончылась праклёнам,
Бо змест у кнiзе – непатрэбны
бруд.
Заўжды, каб выбраць годную нявесту,
Каб дружным быў сямейны экiпаж,
Уважлiва лепш прыглядацца к
зместу,
I не глядзець зусiм на
макiяж.
27.11.2000
4647
ЖЫЦЦЁВАЕ ПОЛЕ
Я iду па жыццёваму полю,
Ў збажыне ёсць шмат рознай
травы,
Не заўжды адчуваю патолю,
Бо не згодны згiнаць галавы.
Не шукаю шырокай дарогi,
Таму п'ю кубак горкi да дна,
Пакуль носяць мяне яшчэ ногi,
Вабнай будзе заўжды цалiна.
27.11.2000
4648 ЗОЛАТА?
Сярэдзiну як выбраць залатую,
Калi заўжды, як мара, вабiць
край?
Я не люблю пазiцыю другую,
Хай лепей пекла, чым нялюбы рай.
Таму нiколi не знайду нагоду,
На золата змянiць каб
серабро,
З сумленнем не хачу iсцi на
згоду,
Хоць вабiць i дастатак, i
дабро.
27.11.2000
4649 МАКСIМАЛIСТ
Максiмалiзм хай лiчыцца – як
вада,
Хай будзе лiшнiм, як асеннi
лiст,
Мо памяркоўнасць лепшая прынада,
Ды я заўжды ва ўсiм
максiмалiст.
За погляды атрымліваю кпiны,
Разгневаны натоўпу крык i свiст,
Але маёй нi ў чым няма
правiны,
Што я ва ўсiм заўжды
максiмалiст.
27.11.2000
4650
СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО
Як сонейка прамень свой першы кiне,
Не здатны месяц ззяння зберагчы,
Але яго святло павек не згiне,
Калi адзiн ён ў небе уначы.
Няшчаснымi заўжды бываюць
дзецi,
Калi iм патураюць зноў i
зноў,
Амаль нябачным можна быць на свеце,
Як жыць бясконца у святле
бацькоў.
27.11.2000
4651
ЖОРСТКАСЦЬ
Паэзii патрэбна мяккай быць,
Ў пяшчотнасцi ляжыць яе
аснова,
Але, каб недахопы пакарыць,
Ёй жорсткай трэба быць абавязкова.
Бо шчасця вельмi мала – шмат
бяды,
Псуюць жыццё лiхiя недахопы,
Паэзiя парадзiць не заўжды,
Ды часам робiць хоць якiя
спробы.
27.11.2000
4652 ПЯЛЁНКI
Дакарэнна ўсё змянiлась звонку,
I, вядома, дзякаваць каму,
Снег паслаў бялюткую пялёнку,
Пачынае калыхаць зiму.
Ды зiма, як волат, вырастае,
А трава пад снегам бачыць сны,
Вельмi хутка белы снег
растае,
I пялёнка будзе для вясны.
27.11.2000
4653 КАМЕННЕ
САПРАЎДНАСЦI
Даюцца людзям крылы светлых мар,
Каб ўвышыню ляцець, гарыць iмкненне,
Але ажыццявiць цудоўны дар
Не хоча даць сапраўднасцi
каменне.
Таму у марах – жаўранка
палёт,
Ды сiл няма, каб ў неба
адарвацца,
Ў зямлi патрэбна корпацца, як
крот,
З каменнем не ўдаецца пазмагацца.
28.11.2000
4654 БОЛЬ У
СЭРЦЫ
Каханне – нiбы крылы жураўля,
Дае узлёт вялiкi або малы,
Але яно бязлiтасна пасля
Кiдае з вабнай вышынi на
скалы.
I чым вышэй палёт i саладзей,
Чым большую душы даваў патолю,
Тым драматычней вынiкi
падзей,
Тым болей ад яго у сэрцы болю.
28.11.2000
4655 ШЧАСЛIВЫЯ КАХАЮЦЬ
Жаночая паэзiя – яна
Аб страчаным каханнi i аб
драме,
Якой душа напоўнена спаўна,
Таму радкi са смуткам i
слязамi.
Радкоў пра шчасце светлае няма,
Няма пра радасць ад цвiцення
вiшань,
Вясна прайшла – пячэ душу зiма,
Шчаслiвыя кахаюць, а не
пiшуць.
28.11.2000
4656 ВЯСНОВЫ
БОР
Калi натхненне дораць вёсны,
Люблю хадзiць ў сасновы бор,
Павук наладзiў свае кросны
I тчэ карункавы узор.
Гуляе сонца па палянках
У дзiдах травеньскай травы,
Люблю прыходзiць ў лес па
ранках:
Дурманiць водар ад смалы.
28.11.2000
4657
НАТХНЕННЕ
Даць здатны зiмнi лес
натхненне
Або бярэзнiк малады,
Калi пяе душа, каменне
Стаць могуць любымi заўжды.
Але, калi душой нядужы,
Бо гора, як сцяблiнку гне,
Дзiвосны выгляд белай ружы
Душу натхненнем не кране.
28.11.2000
4658 ЛЕС ЗIМОЙ
Прыгожы, нiбы волат, лес
зiмой,
Бо хвоя зелянiну зберагре,
Душа набудзе ад яе спакой,
Да вершалiн ад радасцi
ўзлятае.
Снег пакрывае хвою i зямлю,
Ляцiць з галля i ззяе, як
сузор'е,
Я з радасцю заўжды iсцi люблю
Зiмовым лесам ў добрае
надвор'е.
28.11.2000
4659 ЗАЛАТОЕ
СЛОВА
Паэзii прыгожай трэба быць,
Пра добрае гаворыць цi пра
злое,
Каб настрой атрымаць, а не згубiць,
Мець трэба ў вершы слова залатое.
За словы як чапляецца язык,
Жаданай не адбудзецца патолi,
Гартанны толькi будзе чутны
рык,
А песнi не пачуецца нiколi.
28.11.2000
4660 АПОШНЯЯ
СТАРОНКА
Калi яшчэ бялюткая папера,
Ў жыццёвай кнiзе вызначаны
шлях,
Ў душы гараць любоў, надзея, вера,
Наперадзе жыцця чароўны гмах.
Прыгожаю здаецца кнiга
звонку,
Але не кожны запiс дарагi,
Адчынiш як апошнюю старонку,
Заные цяжка сэрца ад тугi.
28.11.2000
4661 ГРОНКI СЛОЎ
Як на магнiт жалезныя апiлкi,
Прыцягваюцца ў вершы гронкi
слоў,
Ў радках займаюць месца без памылкi,
Адносiны у iх, як у сяброў.
Але не ўсе сябруюць добра словы,
Падобны вельмi рыфмы
перш-наперш,
Ад рытму утвараюцца умовы,
Каб песняю гучаў узнёсла верш.
28.11.2000
4662
НАСУЩНЫЙ ХЛЕБ ДУШИ
Есть разные сорта и виды хлеба,
С пшеницы твёрдой или мягкой ржи,
Они с земли, один лишь льётся с неба:
Поэзия – насущный хлеб души.
К ней, нежной, нужно только прикоснуться,
Чтоб ощутить стремительный полёт,
Из серых будней в празднике проснуться,
И пить её нектар, росу и мёд.
28.11.2000
4663 КАЛIБР ВЕРША
Хай напiшуць, як Сяргей
Грахоўскi,
Верш малы – вялiкая цана,
Ён магутны, як паток дняпроўскi,
Паўнаводны, як Бярэзiна.
Верш вялiкi пiшуць шмат
паэтаў,
Добра не чытаецца верлiбр,
Сэрца чытача iм не сагрэта,
Бо зусiм малы яго калiбр.
29.11.2000
4664 ДОБРЫ
ЗМЕСТ
К чаму прывыклi, лiчыцца ўжо
норма,
Як белае адзенне для нявест,
Галоўнай стаць зусiм не
здатна форма,
Бо вызначае сэнс цікавы змест.
Аматары працуюць i паэты,
Не кожнаму ўсе формы па плячы,
Складаюць i верлiбры, i санеты,
Ды добры змест чытаюць чытачы.
29.11.2000
4665
ВЕРШАПЛЁТ
Калi чытыры колы – то машына,
Як два крылы – бясспрэчна, самалёт,
Высокiм слова ў вершах быць павiнна,
Не здейснiць з нiзкiм словам
верш палёт.
Не толькi рыфма, рытм, а
трэба словы,
Каб верш пачаў спяваць знянацку рот,
Як словы вельмi нiзкiя у
мовы,
Паэт не лiрык – толькi вершаплёт.
29.11.2000
4666 СВОЙ
ГУСТ
У кожнага свае кумiры,
Камусьцi Бродскi па душы,
А я прыхiльнiк iншай лiры,
Мне лепш Грахоўскага вершы.
Але патрэбны ўсе паэты,
Iначай лепшых выбраць як?
Раскрые хай чытач сакрэты,
У кожкага свой густ i смак.
29.11.2000
4667 ПАЭЗIЯ ГУКАЕ
Гартаю паэтычныя старонкi,
I кожная свой здатна даць уплыў,
Бо чую голас хрыплы або звонкi,
Цi толькi шум, цi ўзнёсласцi
матыў.
Мелодыя чаруе i гукае
Ў дзiвосны, вельмi паэтычны,
свет,
Аматараў заўсёды адшукае
Лiрычны i удумлiвы паэт.
29.11.2000
4668 УСМIХАЕЦЦА СОНЕЙКА
Ў сапраўднасцi – заснежаннае ўзлессе,
Ды ў марах ад сунiц пажар
якi!
Я пабываць магу ў асеннiм лесе,
Дзе дораць неспакой
баравiкi.
Якое шчасце мець ў дастатку мары,
Як лепшае лякарства ад бяды!
Ў сапраўднасцi у небе ходзяць
хмары,
Мне ж сонейка ўсмiхаецца
заўжды.
29.11.2000
4669 ВЫСОКИЙ
ТАЛАНТ
На сборник Татьяны Тетенькиной
«Прекрасным именем твоим»
Как сабля, отточеность слова,
Байкальская чувств глубина,
Любовь высока и сурова,
Иной не бывает она.
Ведь души всегда неспокойны,
Талант пусть бы Ваш не утих,
Прекрасной любви Вы достойны,
Такой же высокой, как стих.
29.11.2000
4670
ПРЫГОЖЫЯ КАВАЛКI
Магутны талент, як фужэр,
Ў iм хмельнае вiно iскрыцца,
Як не прымаць бяспекi мер,
Ён можа ў друзачкi разбiцца.
Больш не налiць ў яго вiна,
Цудоўны быў i ў справах
палкi,
Амаль што нуль цяпер цана,
Хаця прыгожыя кавалкi.
30.11.2000
4671 СТАРАЯ IСЦIНА
Калi тупымi стануць iклы,
Драпежнiк хутка зменiць стан,
Да перамог выдатных звыклы,
Вовк стане сцiплым, як баран.
Гады знiшчаюць моц былую,
Знiкае лепшая з украс,
Лепш ведаць iсцiну старую,
Што iклы выпадуць праз час.
30.11.2000
4672 СВЕТ
ЗГАДАК
Узнёслы стан ад светлых мар
Пад дзiўны звон вясельных
чарак,
Гарэла свечка, як лiхтар,
Застаўся ад яе агарак.
Прабеглi хуткiя гады,
Жыву цяпер у свеце згадак,
Канец чакае там заўжды,
Дзе ў мары вабны быў пачатак.
30.11.2000
4673 БIТАЯ ДАРОГА
На лузе кветкi ярка ззялi,
Была нязмятаю трава,
Але пачуццi хвалявалi,
I сцежка першая прайшла.
Праклалi бiтую дарогу,
Не ходзяць ў лузе жоравы,
Ды вельмi позна бiць трывогу,
Няма нi кветак, нi травы.
30.11.2000
4674 ОБЛАКА
Вдаль летят, как птицы, облака,
Ни забот, ни трудностей не зная,
Я томлюсь и мучаюсь пока,
Визы иностранной ожидая.
В край далёкий скоро полечу,
Цепи разорву свои руками.
Счастье и покой там получу
Или захочу быть облаками?
30.11.2000
4675 УЛАСНАЕ
ПАЧУЦЦЕ
Душу другiх заўсёды мог
адчуць я,
Жаночы верш узвышана святлей,
Таму што толькi ўласнае
пачуцце
Iстотна i дакладней, i мацней.
Ў жаночых словах не знаходзiш
прозы,
Жаночая паэзiя – як цуд,
Але душу гнятуць бясконца слёзы,
Радкi у вершах плачуць ад
пакут.
30.11.2000
4676 КАК
ЗАБЫТЬ?
Люблю тебя, как праведного Бога,
Хочу с тобой и соль, и хлеб делить,
Но, видно, разошлась на две дорога:
Ведь ты меня не хочешь полюбить.
Иль полюблю ещё, иль нет, не знаю,
Твоей души уже не покорить,
Я не живу сейчас, а лишь страдаю.
Как сердцу моему тебя забыть?
30.11.2000
4677 ШЛЯХI
Хадзiў я балотам i полем,
Праз бор i праз цёмны гушчар,
Шлях радасцю быў або болем,
Благiм або ўзнёслым ад мар.
Хадзiў i над рэчкай лугамi,
Маршрут вабны мне дарагi,
Прыемна, калi пад нагамi
Цiкавыя вельмi шляхi.
30.11.2000
4678 НЯНАВIСЦЬ I ЛЮБОЎ
Душа спакою для сябе шукае,
Не хоча мець пакут ад перуноў,
Нянавiсць хай пяшчотная
спаткае,
Чым грубая i жорсткая любоў.
Ад жорскасцi нянавiсць
узнiкае,
Яе як паўтараюць зноў i зноў,
Але ў душы заўсёды нараджае
Пяшчота толькi палкую любоў.
30.11.2000
4679 ЦIША ЗАЛАТАЯ
Падняўся моцны ураган,
Ламалiсь дрэвы, як запалкi,
I лес стагнаў ад цяжкiх ран,
Вакол ляглi ствалоў кавалкi.
Пачаў ласкавы ветрык бег,
Настала цiша залатая,
Але спазнiўся час уцех:
Лiстоту мёртвую гайдае.
1.12.2000
4680 МАЛЕНЬКI РУЧАЙ
У рэчкi было рэчышча з пяску,
Ручай маленькi бег у рудай
глiне,
Глядзеў замiлавана на раку,
Зайздросцiў чыстай i шырокай
плынi.
Ды скончыўся знянацку гэты цуд,
Струмень ракi ўжо больш не быў
iскрысты,
Бо злiлi у яе знiшчальны бруд,
Ручай маленькi быў, як
шкельца, чысты.
1.12.2000
4681
НЕБЯСПЕЧНЫ КОЛЕР
Чырвоны колер мне не да спадобы,
Цяпер з зялёным у яго працяг,
Чырвоны з белым мець рабiлi
спробы,
Мне бел-чырвона-белы любы сцяг.
Але чырвоны цалкам сцяг
– не вечны,
Нядобры успамiн мне i табе,
Чырвоны колер вельмi
небяспечны,
Ў iм выглядаюць вушы КДБ.
1.12.2000
4682 ЖЫВЕ
ЗЯМЛЯ
«Гронкi зорных суквеццяў»
Змiтрака Марозава
Шурпатых вершаў шмат, яны як дошкi,
Якiя не жадалi габляваць.
Ваш верш – у жыце сонечным валошкi,
Ён здатны i натхнiць, i
ўсхваляваць.
Уражваюць цудоўныя санеты,
Наканаваны iм цудоўны лёс,
Жыве зямля, калi жывуць паэты,
Паэзiю што ўзнеслi да нябёс.
1.12.2000
4683 НЕ ПА
ЗАГАДУ
Зусiм лепш з апанентам не
спаткацца,
Не весцi каб у спрэчках цяжкi
бой.
Але ад думак дзе i як схавацца,
Калi зусiм нязгодны сам з
сабой?
Каб не адчуць душэўнага
разладу,
Каб сонца не зацягвала iмжа,
Рабiць не трэба ўчынкаў па
загаду,
А толькi – як падказвае душа.
2.12.2000
4684 ЗВОНКI МЕТАЛ
Як прамываць пясок залатаносны,
Або драбiць пароду моцных
скал,
Працэс хоць цяжкi i парой
нязносны,
Але блiсне у вынiку метал.
Паэзii праглядваю старонкi:
Парода скал цi жоўценькi
пясок,
Але метал калi сустрэну
звонкi,
Як звон, ён клiча да сябе
здалёк.
2.12.2000
4685 ХЛАМ БIБЛIЯТЭК
Наперадзе чакае эшафот,
Ды боль ад жаху не прыходзiць
ў грудзi,
Пляце свае карункi вершаплёт,
Нiколi iх нiхто чытаць не
будзе.
Друкуюць кнiгi гэтых недарэк,
Цi тоўсты том, цi зборнiк
вельмi тонкi,
Ды не чытаюць хлам бiблiятэк,
Бо ў кнiгах не разрэзаны
старонкi.
2.12.2000
4686
САПРАЎДНЫ БРЫЛЬЯНТ
Аднойчы ўлез i непахiсна
стаў,
Цяпер яму хвала, пашана, слава,
Пад iм хоць плача сцiплы
п'едэстал,
Няпроста яго ссунуць з п'едэстала.
Сапраўдны ёсць агранены брыльянт,
Глядзяць з зачараваннем на падманку,
На п'едэстал выводзiць
фалiянт,
I вершы, што з яго ўвайшлi ў
чытанку.
2.12.2000
4687 ПАЛАЦЬ
ЦI НЕ?
Гараць ў кастры з раз'юшанасцю
дровы,
Даюць другiм цяпла шмат i
святла,
Але ствараюць для сябе умовы,
Што полымя з'ядае iх да тла.
Калi сырое стрэнецца палена,
Палаць яму захочацца наўрад,
Але ляжыць на вогнiшчы
нязменна,
Хоць вочы дым пячэ i чмурыць чад.
2.12.2000
4688 БУРАКI
Бурак чырвоны быў занадта смелы,
Казаў другому: «Я заўжды ў цане,
Хоць ты вялiкi, ды чамусьцi
белы,
Таму i выбiраюць ўсе мяне».
Абвергнуў белы домыслы i плёткi,
Бо ён не быў нахабны, горды франт:
«Народ каб лёс заўсёды меў
салодкi,
Лепш выбраць бел-чырвоны варыянт».
2.12.2000
4689
ПЕРАБУДОВА
З вятрамi дакарэнных перамен
Прыходзiць ураган заўжды,
няйначай,
I нельга ўстаць ў натомленых кален,
Лес болей не шумiць, а горка
плача.
Ляцяць сукi, карэнне жылы рве,
Бо звыклая змяняецца аснова,
Iснуе толькi лес, а не жыве,
Сякеры горш яму перабудова.
2.12.2000
4690 СВАЕ
ЗАКОНЫ
З iкрой чырвонай смачны
бутэрброд,
Нязвыклаю ён вабiць навiзною,
Але прыйдзе пакута ад нягод,
Як бочка перапоўнiцца iкрою.
Нiхто цяпер не скажа добрых
слоў,
Бо зайздрасць ставiць цяжкiя
заслоны,
Знiкае нават кволая любоў,
У рэцэнзентаў ёсць свае законы.
2.12.2000
4691
ПАЭТЫЧНАЯ АТЛАНТЫДА
Ёсць велiч паэтычнай
Атлантыды,
Яна з'явiлась спакваля i ў
нас,
Ды iншыя ў пашане краявiды,
Бо не саспеў яе цудоўны час.
Цяпер аб ёй нi слыху, анi
згадкi,
Бо затуляе дзiва пена хваль,
Яе ацэняць праз гады нашчадкi,
Бо пена замiнае ёй, на жаль.
2.12.2000
4692 КУМИРЫ
И ТАЛАНТЫ
Хотя был Ломоносов и Державин,
История уж отдаёт им честь,
Но путь литературы русской славен,
Из-за того, что Пушкин тоже есть.
Талант большой чтоб стал известен миру,
В литературу силу чтоб вдохнуть,
Нельзя честь одному отдать кумиру,
Талантам закрывать к Парнасу путь.
2.12.2000
4693 НАДЗЕЯ
Ўспамiнаю бацькоўскую хату,
Адчуваю i боль, i тугу,
Бо нiколi к сямейнаму святу
Да яе завiтаць не змагу.
Бо стаiць, сiрацiна, пустая,
Ў ёй ад цiшы нястрыманы жах,
Лебядой летам двор зарастае,
Глядзяць вокны з надзеяй на шлях.
2.12.2000
4694
АДЧУВАННЕ МОЦЫ
Як вецер мае надта мала сiлы,
Ласкавы ён, пяшчотны, дарагi,
Спявае вельмi сумныя матывы,
Як стане у яго напор другi.
Як моц сваю уласную адчуе,
Ўсё жорстка разбурае на шляху,
I аб сваiм вар'яцтве не
шкадуе,
Ды выклiкае жудасць i тугу.
2.12.2000
4695 ЧАЙНАЯ
РУЖА
Быў волат i душою дужы,
Iшоў цудоўны светлы май,
Прыдбаў куст дзiўнай чайнай
ружы
I пiў заўжды духмяны чай.
Куст чараваў, ды хутка восень
На скронi кiнула снягi,
Куст прыгажэй стаў разоў ў восем,
Ды нюхаў водар руж другi.
3.12.2000
4696 МIЛЫ РАМОНАК
Розум сэрца пераможа
Цi пяшчотаю кране?
Хай рамонак паварожа:
Пакахаць яго цi не?
Ўсё здаецца простым звонку,
Ды нялёгка для душы,
Веру мiламу рамонку
I прашу: «Лепш «Так» скажы».
3.12.2000
4697 ТРЫВОГI
Цяжкiя жыццёвыя дарогi
Кожны сталы чалавек прайшоў,
Бо былi бясконцыя трывогi
За сваiх дзяцей i за бацькоў.
Сумна, што трывогi адгучалi,
Над бацькамi вечны дзёран
лёг,
Ўнукi турбаваць цяпер пачалi,
Жыць трывожна вельмi без
трывог.
3.12.2000
4698 НIБЫ ШКЛЯНКI
Быў цудоўным, як вясна, абсяг,
Душу грэла палкае каханне,
Кветкi шчасця засыпалi шлях,
Ды прыйшоў час горкi
развiтання.
I ураз агонь душы ачах,
Без сунiц сунiчныя палянкi,
Холад i разгубленасць ў вачах,
Шчасце лёгка б'ецца, нiбы
шклянкi.
3.12.2000
4699 УСПАМIН ДАЎНIНЫ
Нам вулiца была Айчынай,
Што змейкай прайшла праз сяло,
Мы жылi грамадай адзiнай,
I шчасце, i гора было.
Цяпер спарахнелыя хаты,
Як добры ўспамiн даўнiны,
Палеглi суседзi за краты,
На могiлках разам яны.
3.12.2000
4700 ПОЛЫМЯ
КАХАННЯ
Каханню не пражыць i дня без веры,
Калi яе вялiкi недамер,
То душы, як раз'юшаныя зверы:
Каханне разбурае недавер.
Яно павольна галавешкай тлее,
Прыемней, калi полымем гарыць,
Таму няхай ў душы жыве надзея,
Што ўдасца веру моцную здабыць.
3.12.2000