Анатолій Балуценка
4501
АДМЕТНАСЦЬ
Што «хорошо» для аднаго,
Другому добра не заўсёды,
Хаця не беражэм свайго,
Мы вельмi розныя народы.
Абавязкова прыйдзе час,
Ментальнасць наша пасталее,
Народ, як свечка, каб не згас,
Сваю адметнасць зразумее.
10.11.2000
4502 МЯККIЯ ДУШЫ
Хоць бушуюць магутныя
хвалi
I душу напаўняюць журбой,
Ды сляды, што ў душы натапталi,
Як на беразе, нiшчыць прыбой.
Душы мяккiя церпяць пакуты,
Людзi мяккасць не здатны
цанiць,
Калi душы, як з каменю груды,
Iм не трэба сябе баранiць.
11.11.2000
4503
АГУЛЬНАЕ I АСАБIСТАЕ
Каханне зводзiць лёсы у
адзiн,
Агульным стане шчасце i
трывогi,
П'юць разам мёд духмяны i палын,
Трымаюцца заўжды адной дарогi.
Калi знаходзiць асабiсты
шлях,
Як хмара, насуваюцца пагрозы,
Агеньчыкi пагаснуць у вачах,
Разыйдуцца ўбакi без жалю
лёсы.
11.11.2000
4504
ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ПРЫРОДЫ
Ў зямлi заўсёды корпаецца
крот,
Таму сляпы, хаця i мае вочы,
Высокi буслу па душы палёт,
Ён пад аблокi узлятаць
ахвочы.
Не кожны можа выбраць долю
сам,
Яна змяняцца здатна ад нагоды,
Што думаць галаве, рабiць
рукам,
Залежыць не ад нас, а ад прыроды.
11.11.2000
4505 ШЛЯХ КАХАННЯ
Я з асалодаю гляджу
Ў цудоўны светлы твар
дзявочы,
Кахання шлях ляжыць ў душу
Не цераз сэрца, а праз вочы.
А ў сэрцы – толькi моцны стук
I цуду дзiўнага чаканне,
Без палкiх губ, пяшчотных рук
Няма сапраўднага кахання.
11.11.2000
4506 НЕЦЯРПЛIВЫЯ РАДКI
Заўжды знайду для творчай думкi
час,
Бо думка нецярплiвая не ў меру,
Радок верша каб назаўжды не згас,
Яго пакласцi трэба на паперу.
Збягаюць чарадою з-пад рукi,
Чакаць нi ўдзень, нi ноччу не
жадаюць
Занадта нецярплiвыя радкi,
I без супынку вершы ў стос складаюць.
11.11.2000
4507 НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА
Ёсць справы, што iх нельга
адкладаць,
Бо прыйдзе час бязлiтасна суровы,
Халодным сэрцам ўжо не пакахаць,
Не ўратаваць, як згасне цалкам мова.
Як носьбiты яшчэ ёсць у яе,
Старацца трэба, каб было iх
болей,
Як фенiкс з поплу, мова ажыве,
Латынi шлях не стане яе
доляй.
11.11.2000
4508 БАЧЫЛI ВОЧЫ
З г…. не выляпiць цукеркi,
Пацерпiць справа поўны крах,
Хаця дадаць ў яго пацеркi,
Застанецца паганы пах.
Ганебным будзе лёс жаночы,
Сукном не здатна стаць радно,
Ды бачылi, што бралi вочы,
….ом застанецца ....о.
11.11.2000
4509 АСЕННЯЯ
ЦIШЫНЯ
У вырай птушкi скончылi свой
рух,
Лiсты на дол даўно ужо апалi,
Увосень я ад цiшынi аглух,
Дзiвосна гукi лета чаравалi.
Занадта дакучае мiтусня,
I ад душы ёй не заўсёды рады,
Але гняце няўмольна цiшыня,
Як дзецi ў свет iдуць з
бацькоўскай хаты.
11.11.2000
4510 АТРУТА
КАХАННЯ
У сэрцы радасць i пакута,
Ў душы i дол, i вышыня,
Кахання смачная атрута,
Я пiць яе хачу штодня.
I знемагаю ад пяшчоты,
Бо маладосць не утрымаць,
Крутыя лёсу павароты
Каханне здатна утвараць.
11.11.2000
4511 ХВАЛI КАХАННЯ
Магутныя хвалi кахання,
Нiхто iх яшчэ не стрымаў,
Пад моцным уплывам жадання
Дзевяты накоцiцца вал.
Б'юць жорска, бязлiтасна
хвалi,
Загiбель прыйдзе ўсё адно,
Вялiкiя судны хавалi,
Пускалi без жалю на дно.
11.11.2000
4512 IНШАЯ ДАРОГА
Ручай заўжды бяжыць па логу,
Так беглi ўсе за крокам крок,
Ён выбраў iншую дарогу:
Ў спякотны залаты пясок.
Жыцця хацелась залатога,
Абрыдлi цень, зялёны мох,
Не атрымалася нiчога,
Дабегчы не паспеў i ссох.
12.11.2000
4513 ПАЛКАЕ
ЛЕТА
Ужо пазалацiў час лiст
зялёны,
Ён хутка стане цалкам залаты,
Але я ў лета палкае ўлюбёны,
Любоў сваю аддаў я назаўжды.
Хоць восенню багатая прынада,
Як летам, прамень сонечны лаўлю,
Але не па душы зусiм мне
здрада,
Я толькi лета палкае люблю.
12.11.2000
4514 НЕ
ЎСЯЛЯКI
Саспелi яблыкi чырвоныя, як
макi,
Дзябёлыя, прыгожыя плады,
Але сабе iх назрываць не мог
ўсялякi:
То непрыгожы, то немалады.
Але жыве краса чароўная да часу,
Любы бясконцым не бывае цуд,
Вiселi доўга, ды пападалi
адразу,
Ператварылiсь яблыкi у бруд.
12.11.2000
4515 ЛАНЦУГI КАХАННЯ
Не утрымаць жаданых ланцугамi,
Пераарэ, як поле, долю плуг,
Калi iсцi ганебнымi шляхамi.
Каханне – наймацнейшы з ўсiх ланцуг.
Калi кахання надзвычайна
мала,
Дадуць яго другая цi другi,
Сустрэне нечаканая навала,
Не дапамогуць нават ланцугi.
12.11.2000
4516
ПАВЕТРАНЫЯ ЗАМКI
Прыемна будаваць лядовы замак
З брыльянтамi ў аправе
залатой,
Ды кепскі у жыццi такі напрамак,
Бо ад цяпла збягае лёд вадой.
Як выйсцi за дазволеныя
рамкi,
Не расквiтнее шчасце без
мяжы,
Лепш будаваць паветраныя замкi,
Каб мець заўжды узнёсласць у душы.
12.11.2000
4517 ЖУДАСНЫ
УДАР
Спачатку сядзе, а пасля кусае,
Высокародны, хоць малы, камар,
Маланка гром ўжо потым пасылае,
Спярша смяротны нанясе удар.
Сказаць лепш непрыемнае адкрыта,
Душа няхай занудзiцца ад
хмар,
Чым так, як серп без жалю
рэжа жыта,
Наносiць ў сэрца жудасны
удар.
12.11.2000
4518
САПРАЎДНАЯ КРАСА
Свiдруюць вочы постацi
упарта,
I позiрк то цямнее, то
гарыць,
Такiя дзеi робяцца для
жартаў,
Каб воку на прыгожым адпачыць.
Чапаць хай толькi iншы мае
права,
Ды мова не аб тым iдзе зусiм,
Красы сапраўднай ў свеце вельмi мала,
Таму яна належыць, пэўна, ўсiм.
12.11.2000
4519 ПАЛАЦ
СНОЎ
Уяўленне малюе абы-што:
То добрая прыйдзе, то злая фея.
Не ведаеш, што выкiне лато,
Iду адпачываць у стан Марфея.
I далей бачу, нiбы казку,
сон,
З палацу сноў выходжу зноў на ганак,
Ў сапраўдны свет мяне выводзiць
ён,
Бо за акном ужо шарэе ранак.
12.11.2000
4520 ГАРЭЗА
Гарэзам не указы забарона,
Стрымацца не жадала ад уцех,
Праз ўсё жыццё, як чорная заслона,
Iдзе за мною маладосцi грэх.
Бясконца замiнаюць моцна хмары,
Нiяк не рассуваецца iмжа,
Зусiм аб шчасцi разбурылiсь
мары,
Для шчасця трэба чыстая душа.
12.11.2000
4521
ЖИВИТЕЛЬНАЯ ВЛАГА
Бежит ручей весёлый по оврагу,
В струе песочком беленьким шурша,
Стихи несут живительную влагу,
Чтоб не засохла от жары душа.
Но с каждым днём становится всё суше,
Достойно не востребован поэт,
Без влаги вянут постепенно души.
Засохнет душа полностью иль нет?
12.11.2000
4522 ЛАВIНА
Лепш не кiдаць каменьчыкаў з
гары,
Тым болей, нельга iх кiдаць
няспынна,
Бо схiл спакойны будзе да
пары,
А потым пойдзе страшная лавiна.
Лавiна выклiкае боль i жах,
Ўсё цалкам на сваiм шляху
змятае,
Але ў таго жалобным будзе
шлях,
Хто ўнiз з гары каменьчыкi
кiдае.
12.11.2000
4523 РАЗМОВА
ПРА ЛЮБОЎ
Хоць колькi iх – заўсёды многа слоў,
Хаця яны для слыху вельмi любы,
Калi iдзе размова пра любоў,
Гавораць добра жвавасць рук i губы.
Ды толькi сэрца здатна
зразумець,
Бо не адчуюць губы, рукi, вушы,
Чадзiць каханне будзе цi
гарэць,
Цi роднымi ў каханнi стануць
душы.
13.11.2000
4524 З
НАТХНЕННЕМ
Ёсць справа, што не ў сiлах супынiцца,
Калi выконваць ўжо пачаў яе,
Б'е радасцi бясконцая
крынiца,
I стомы ад натхнення не дае.
Цудоўна, як не брыдкай будзе
праца,
А стане нават любаю з патрэб,
Заўжды прыемна радасцi
кранацца,
З натхненнем зарабляць надзённы хлеб.
13.11.2000
4525 САЛОДКI МЁД
Шэдэўры-кнiгi значна лепш,
чым слоўнiк,
Таму шукаюць ўсе iх нездарма,
Бо цуд, як муж адразу палюбоўнiк,
Але шэдэўраў ўсiм, на жаль,
няма.
Бясконца вельмi цяжка пiць
атруту,
Не полымя ў душы насiць, а
лёд,
Не утрымацца ад распусты бруду,
Бо клiча да сябе салодкi мёд.
13.11.2000
4526 МАРЫ I ЛЁСЫ
З дзяцiнства вабяць светлыя
вяршынi,
I мара клiча у чароўны цуд,
Ды лёс няўдалы ў дол няўмольна кiне,
Ў бязрадасную цемру, брыдкi
бруд.
Чаму не супадаюць з марай лёсы?
Чаму к вяршыням надта цяжкi
шлях?
Iмкнуцца спадарожнiкам стаць слёзы,
Не свецяцца агеньчыкi ў
вачах.
13.11.2000
4527 ЧУЖЫ
КАСЦЁР
Згараюць хутка тонкiя лаўжы,
Для полымя патрэбны толькi дровы,
Цяпла заўсёды хочацца душы,
Ды не заўжды ёсць для яго умовы.
Халоднай дачакалiся пары,
Наперадзе зiмовыя дрогi,
Хачу пагрэцца на чужым
кастры,
Хачу сагрэць душу ад сцюжы трохi.
13.11.2000
4528 ПЛЫЦЬ
ПА ПЛЫНI
Зiмой не заспявае салавей,
Абявязкова ў гай пайду вясною,
Я вельмi не прыспешваю
падзей,
Няхай iдуць сваёю чарадою.
Насупраць ветру лепей не пляваць,
Ўсё роўна на цябе слiну ён
кiне,
Заўжды навалу лепш перачакаць,
Ёсць справы, ў якiх трэба
плыць па плынi.
13.11.2000
4529 АКIЯН ПАЧУЦЦЯЎ
Пачуццяў ў душы больш, чым акiян,
Як ў жнiўнi каласоў на жытнiм
полi,
Любоўны пачынаецца раман,
Пачуццi прачынаюцца паволi.
I рэўнасць кране сэрца, i туга,
Трывога, цяжкi сум i
хваляванне,
Нясе пачуццяў столькi, як
мага,
Заўжды з сабою палкае каханне.
13.11.2000
4530
НЯЗГАСНЫЯ
Сцiрае памяць незнарок былое,
Зусiм яго, як быццам, не
было,
I нават сэрцу вельмi дарагое
Няўмольны час ператварае ў тло.
Але жыве ў ёй першае каханне,
Калi была у кветках ўся
зямля,
Нязгасныя, як палкае жаданне,
Каханнi, што адбылiся пасля.
13.11.2000
4531 БЕЛЫЯ
ЖОРАВЫ
Заўжды таму ў каханнi не
шанцуе,
Хто хоча ў небе жорава
злавiць,
А поспех – на зямлi хто папрацуе,
З рукi сiнiцу здатны
пакармiць.
З пяшчотаю сiнiчка
усмiхнецца,
З усмешкi нараджаецца любоў,
Нiколi дасягнуць не удаецца
У сiнiм небе белых жоравоў.
13.11.2000
4532 ЛЮБОЎНЫ
ТУПIК
Нялёгкiя любоўныя дарогi,
Вакол iх шмат, ды па якой
iсцi,
Не стукала каб сэрца ад трывогi,
Знайсцi любоў i шчасце каб ў
жыццi.
Каго паслухаць: сэрца або розум,
Або душы няшчаснай немы крык?
Шукае выйсце вельмi цяжкi
роздум,
Не трапiць у любоўны каб
тупiк.
13.11.2000
4533 ЗАЛАТЫЯ
ЯБЛЫКI
Залатыя яблыкi кахання,
З часам iх саспее цэлы сад,
Але хто ў знямозе ад чакання,
I зялёны яблык з'есцi рад.
Шлях да шчасця ежа не адкрые,
З часам яблык быў бы залаты,
Можа толькi быць дызентырыя,
З'есцi як зялёныя плады.
13.11.2000
4534 СВЯТОЕ
Каханне – дзiва залатое,
Ў жыццi людзей – найбольшы цуд,
Кiдаем самае святое
Без роздуму у чорны бруд.
Пiць кепска змалада атруту,
Святое лепш цанiць заўжды,
Бо не ачысцiцца ад бруду,
Хоць мыла ўдосталь i вады.
13.11.2000
4535 ГАЛОЎНЫ
КРОК
Не адбываецца знянацку
Адказны i галоўны крок,
Не ў краме выбiраем цацку,
Прадбачыць трэба ўсё здалёк.
Тым болей, крокi у каханнi
Рабiць злачынна нават ўраз,
Не знемагаць каб ў шкадаваннi,
Лепш крок зрабiць праз пэўны
час.
13.11.2000
4536 СУП
Раней што з'есцi, жыжку або
мяса,
Як супам пачастуюць на абед,
Каб адчувалась
дзiўная украса,
Каб заставаўся прыгажосць след?
Як з мяса пачынаць сваё каханне,
То не да смаку будзе лыжка круп,
Бязглуздае, пустое спадзяванне,
Што з часам будзе да спадобы суп.
13.11.2000
4537
ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ
Калi iшоў ў далёкую
вандроўку,
Складаў даволi рамантычны
план,
Бо кепскую яшчэ меў падрыхтоўку
I сам сябе заводзiў у падман.
Але рабiў упарта крок я
кожны,
Упэўнены цяпер – магутны
крок,
Ўжо добра бачу фiнiш
пераможны,
Хоць на яго гляджу яшчэ здалёк.
13.11.2000
4538 КРЫЖЫ
Крыжы, крыжы, адны крыжы навокал,
Прытулак любых мне i дарагiх,
Крыжоў так шмат, што не
пабачыць вокам,
Цяпер крыжы заўжды вартуюць iх.
Гараць, як кроў, чырвоныя рабiны,
I лiст бярозы залатым стаў
зноў,
Сюды мы ўсе праз час прыйсцi
павiнны,
Пад абарону зорак i крыжоў.
13.11.2000
4539 ЛЁД
АБРАЗ
Абраз суровых жудасная крыга
Ляжыць без руху у маёй душы,
Чакаю, з часам прыйдзе мо адлiга,
I лёд растане крыху ад iмжы.
Але iдзе бясконцая завея,
Спякотны нешта не прыходзiць
час,
Душа зусiм ад холаду
чарствее,
Лёд моцны намярзае ад абраз.
13.11.2000
4540 КАХАНАЯ
Заўжды гарэзе можна быць каханай,
Калi закон – любы яе капрыз.
А як сябе паводзiць
нежаданай,
Калi ў каханнi нават знiк
абрыс?
Змяняць каханне здатна моцна звычкi,
Гаворыць «Так», дзе гаварыла «Не»,
Каханне, як у злодзея адмычкi,
Каханая заўсёды у цане.
13.11.2000
4541 РЭЧЫ I
КАХАННЕ
Было заўжды аднолькавым каханне,
Хоць цела прыкрыў зрэбны андарак,
Бо засталося тоесным жаданне,
Як апрануў занадта модны фрак.
Каханне вызначаць не здатны рэчы,
Ў каханнi iм цана – не больш граша,
Бо вабяць губы, грудзi, рукi,
плечы,
Ды iншае, i добрая душа.
13.11.2000
4542 ВЫПАДАК
Калi саспеў ўжо яблычак
кахання,
Ды не дастаць, бо рост малы яшчэ,
То яблыню сякуць без шкадавання,
Што лёс знявечыў, сорам не пячэ.
А яблыня плады магла даць з часам,
Дачка бы нарадзiлась або сын,
I па жыццю iшлi з каханай
разам,
Знявечыў лёсы выпадак адзiн.
13.11.2000
4543
ЖУДАСНАЕ ТЛО
Ўсе маняць, хто хлусiць з
дзяцiнства звык,
Не трэба баранiць сваю iм
годнасць.
Як можа паварочвацца язык,
I дзе згубiлась iх
высокароднасць?
Перамалола ў жудаснае тло
Ў семнаццатым ушчэнт айчына долi,
Бо годнасці, напэўна, не было,
Не будзе i далей ужо нiколi.
13.11.2000
4544 ДЗIЎНАЕ СВЯТЛО
На свеце жыў, пiсаў i друкаваўся,
Лiчыў сябе вядомым сам паэт,
Ды праз гады след ў нетрах
заблукаўся,
Хоць кепска бачны быў i ў лузе след.
Не ўсе, але жывуць павек паэты,
Iх верш не ператворыцца у тло,
Яны iснуюць вечна, як
планеты,
I льюць на душы дзiўнае
святло.
14.11.2000
4545
АМЕРЫКАНЦЫ
Мажлiвасцям раскрыцца
немгчыма,
Глыбока не даюць дазвол араць,
Разумных не жадае мець радзiма,
Амерыка у змозе iх збiраць.
Таму жыць добра мы страчаем шанцы,
Хаця чакалi доўгiя гады,
Наперадзе ва ўсiм амерыканцы,
I першасць у іх будзе
назаўжды.
14.11.2000
4546 ХАЛОДНЫ
СНЕГ
Квiтнеючы мне да спадобы сад,
Як тоне у яго снягах абутак,
Але, калi пачнецца лiстапад,
Ў душы ён выклiкае горкi
смутак.
Даўно вясновай радасцi няма,
Асенні сад трымаўся, нібы годны,
Наперадзе суровая зiма,
Снег белы, як з пялёстак, ды халодны.
14.11.2000
4547 ПУТЬ
МЫСЛЕЙ
Неведом чудных мыслей дивный путь,
Они всегда спонтанно возникают,
Но удержать их трудно, словно ртуть,
Они, как птицы, быстро улетают.
Их лучше, как авто, закрыть в гараж,
Они имеют дерзость и отвагу,
Все мысли надо брать на карандаш,
Сложить их аккуратно на бумагу.
14.11.2000
4548 РЕКОРДЫ
Грунт лучше для здания твёрдый,
Иначе случится беда,
Рекорды прельщают, рекорды,
Они чаровали всегда.
Прельщают они и поныне,
Соблазн беспредельно велик,
Хоть труден путь к гордой вершине,
Но манит волнующий пик.
14.11.2000
4549 НЕБАСХIЛ ДУМАК
Няўмольна творчасць ў стан цудоўны клiча
Карункi з думак светлыя
сплятаць,
Ды часам у руках амаль здабыча,
А думкi не ўдаецца утрымаць.
Яны бягуць, як хуткiя аблокi,
I супынiць iх не хапае сiл,
Няхай плывуць за гарызонт далёкi,
Бо iншыя прыйдуць на
небасхiл.
14.11.2000
4550 КВОЛАЯ
НАДЗЕЯ
Ачко – цудоўны вынiк i жаданы,
Ды спее у душы заўжды дакор,
Як вынiк нават горай, чым
паганы:
Жахлiвы недабор цi перабор.
Але нялёгка дачакацца хвалi,
Адчуць каб перамогу i уздым,
Бо iншыя сурова пахавалi
Надзею вельмi кволую, як дым.
14.11.2000
4551 ЧАРОЎНЫ
ЎЗДЫМ
На прыгажосць глядзець ёсць звычка,
Бо ўздым натхнення дарагi,
Мiльгнула зорка, нiбы знiчка,
I крута разышлiсь шляхi.
Хоць зорка страцiлася з вiду
Ў цудоўным ззяннi залатым,
Хачу сустрэць яе арбiту,
Каб адчуваць чароўны ўздым.
15.11.2000
4552
АДКРЫТАЯ РАНА
Ад крыўднай абразы пагана,
Нязначнаю была вiна,
Душа, як адкрытая рана,
Уцехi жадае яна.
Жадае цнатлiвай пяшчоты,
Каб рану душы загаiць,
Шукае цудоўнай нагоды,
Адкрытая рана балiць.
15.11.2000
4553 НАДЗЕЯ
I ЖУРБА
Сустрэчы, разлукi, сустрэчы
Бясконцыя ў плынi людской,
Здараюцца дзiўныя рэчы,
Што ў сэрцы знiкае спакой.
На плынi падымуцца хвалi,
I б'е ў душы моцны прыбой,
Сустрэчы надзею давалi,
Разлукi вянчалi журбой.
15.11.2000
4554 СЛЯДЫ Ў
ДУШЫ
Змывае час сляды з душы, як мора,
Што лiжа хваляй бераг залаты,
I радасцi праходзяць вельмi
скора,
Знiкае горкi успамiн бяды.
Душа гатова к новаму каханню
I да пакуты цяжкай ад абраз,
Сляды ў душы, наперакор жаданню,
Ўсё роўна змыюць хвалi ў
пэўны час.
15.11.2000
4555 СВАЯ
ЧАСТКА
Ёсць у прыроды цяжкае
заданне
Сярод другiх не меней важных
спраў,
Каб падзялiць памiж людзьмi
каханне,
Каб кожны сваю частку атрымаў.
I кожны атрымае сваю частку,
Ды з часам ў сэрцы боль пачне пячы,
Бо кожны сам завёў каханне ў
пастку,
Не змог яго пяшчоту зберагчы.
15.11.2000
4556 НАВIЗНА
Бясконца клiчуць новыя
дарогi,
Бо вабiць незнаёмы, iншы рух,
Хутчэй бягуць па дзіўных сцежках ногi,
I захапляе ад пачуццяў дух.
Аднолькавы амаль пейзаж зiмовы,
Таму бясконца любая
вясна,
Бо наваколле зменiць да
асновы,
Цудоўны ўздым даруе навiзна.
15.11.2000
4557 ДЗIЎНЫ СВЕТ
Белая галубка у блакiце,
Баравiк дзябёлы у кашы,
Сiняя валошка ў спелым жыце –
Ўсё дае натхненне для душы.
Я заўжды любуюсь дзiўным
светам,
I таму складаць свой верш
магу,
Радасць адчуваю звонкiм летам,
А пасля асеннюю тугу.
15.11.2000
4558 ПРЫНАДА
Заўжды ёсць у мяне прынада,
Каб збудаваць любвi палац,
Ды зноў памылка або здрада,
Замест сапраўднасцi эрзац.
I на душы ад болю стома.
Мо хутка горкi час мiне?
Але дакладна невядома,
Прынаду хто маю глыне.
15.11.2000
4559 КРОКI РОСПАЧЫ
Ад роспачы раблю я крокi,
Даўно за павароткай знiк,
Ў шчаслiвы, любы край далёкi
Пайшоў майго жыцця цягнiк.
Цяпер я села на калёсы,
Але стары конь i слабы,
Скрыпяць папруга i атосы,
А сэрца стогне ад журбы.
15.11.2000
4560 ЗОРНЫ
ДОЖДЖ
Зорны дождж, з iм прыемны
спатканнi,
Уздымае яго прыгажосць,
Зорны дождж можа быць i ў каханнi,
Калi ў сэрцы гучыць
маладосць.
Ды дажджынка – маленькая
знiчка,
Што без следу ў iмгненне
згарыць,
Толькi ў зоркi iснуе
крынiчка,
Здатна шчасцем яна напаiць.
15.11.2000
4561 ЗАМОК I
ПРАБОЙ
Замок казаў, што ён – галоўны вартавы,
Ды стала крыўдна ад таго прабою,
Замок быў змазаны ад ног да галавы,
Прабой пакрыўся рудаю iржою.
На жаль, аднойчы праржавеў зусiм
прабой,
Замку прыйшлося на зямлю звалiцца,
Ён заржавеў i вельмi хутка
стаў зямлёй,
Сабой не след праз меру ганарыцца.
15.11.2000
4562 НЕ ЛЯЦIМ
Ўзлятаюць птушкi пад аблокi,
Прыродай дан iм дзіўны дар,
Палёт iмклiвы i высокi –
Ўсё роўна леў прыроды цар.
Хоць дрэнны зрок i чуе слаба,
Ды iклы пагнiлi зусiм,
А ўлада люба для сатрапа,
Таму i ў неба не ляцiм.
15.11.2000
4563 СНЕГ НА
ДРОЦЕ
Далiны, рэкi i вяршынi гор,
Зiгзагамi пракладзена дарога,
Намаляваў на шкле мароз узор,
Здаецца, утварыўся ён з нiчога.
Таксама тчэцца з розных думак верш,
Якiя вабна кружацца ў палёце,
Знайсцi аснову трэба
перш-наперш,
Збіралiсь словы каб, як снег на дроце.
12.11.2000
4564 БЯЛЮТКIЯ АБРУСЫ
Ляглi снягi, закрылi гразь i
ямы,
Бялюткае накiнулi крыло,
I восеньскай зусiм не бачна
драмы,
Як быццам лiстападу не было.
Бо ад вяснова-восеньскай спакусы,
Надзейна здатны баранiць
снягi,
Як дзiўныя бялюткiя абрусы
I вады захаваюць, i грахi.
15.11.2000
4565 УЛАСНАЕ
ГНЯЗДО
Знаходзiць бусел для сябе
каханку,
Абое адпраўляюцца ў палёт,
Будуюць разам для жыцця буслянку,
Каб працягнуць далей буслiны
род.
А у людзей ёсць рознае каханне,
Чакае або радасць, цi бяда,
Бо марнае на шчасце спадзяванне,
Як не збудуюць ўласнага гнязда.
15.11.2000
4566 СТАЛЫЯ
ПАЭТЫ
Мой вопыт значны, несумненна,
Не ўсе шляхi прайшоў хаця,
Ды мора будзе па калена,
Калi пазнаеш густ жыцця.
Ўсе адкрываюцца сакрэты,
Амаль няма iх праз гады,
I пiшуць сталыя паэты,
Як не напiша малады.
15.11.2000
4567 ЗМЕНЫ
Жыць доўга загадалi фаэтоны
I рэзвых троек бомы з-пад дугi,
Бо у жыцця iмклiвыя законы,
Час твар дае яму зусiм другi.
Ды засталiсь у дрэў такiя ж
кроны,
I ранкам сонца узыходзiць
зноў,
Глядзiць на месяц, як раней,
ўлюбёны,
Не здатны змены закранаць любоў.
15.11.2000
4568 IДУ СЦЕЖКАЮ
Асфальтаваю крочыць лепш шашою,
Чым слаба бачнай сцежкай палявой,
Але прыемна адчуваць душою,
Як кветкi прывiтаюцца з
табой.
Вакол снягi раскiнулi
рамонкi,
I жабы спрытна скочуць у ваду,
Павiс у небе жаваранак
звонкi,
Прыемна мне, як сцежкаю iду.
15.11.2000
4569 ЗАЛАТАЯ
ВЕЛIЧ
Зямлю ноч хутка коўдрай
накрывала,
Сляды былi нябачнымi ў расе,
Нарэшце, зорка першая
заззяла,
А потым загарэлiсь разам ўсе.
I золата рассыпалась на неба,
Для велiчы яго няма цаны,
Ў душы жыве надзея i патрэба,
Што мы iснуем ў свеце не
адны.
15.11.2000
4570 ПРАЗ
ТЫСЯЧАГОДДЗI
Не ведаем нiчога пра сябе,
I яснасцi не маем аб планеце,
Гiпотэзы ў бясконцай
барацьбе,
Адкуль Зямля i мы адкуль на свеце.
Адкуль ляцiць Зямля, ляцiць
куды,
Вядома толькi Богу i прыродзе.
Цi застануцца ад Зямлi сляды,
Калi мiнуць яшчэ
тысячагоддзi?
16.11.2000
4571 ШКОЛА
КАХАННЯ
Памылкi можна дапускаць ў
дыктоўцы,
Куды Калумб i Магелан плылi,
Ў чарчэннi i фiзiчнай
падрыхтоўцы,
Ды нельга памыляцца у любвi.
На жаль, зусiм няма падобнай школы,
Было б занадта добра мець яе,
Ў любоўнай падрыхтоўцы кожны кволы,
Бо веды толькi вулiца дае.
16.11.2000
4572 ЗАЛАТОЕ
ЗЕРНЕ
Капаўся певень ў кучы гною,
Бо круп не далi ўсё адно,
Знайшоў ён зерне залатое,
Заззяла, як брыльянт, яно.
Калi сярод людскога мора,
Заззяе нехта залаты,
То якар трэба кiнуць скора,
Каб не расстацца назаўжды.
16.11.2000
4573 ПАКУТА
Сэрца ад знявагi пакутуе,
Ды душа не плача ад тугi,
Бо пакута горкая ўратуе,
Каб не памыляцца ў раз другi.
Што быць можа горай, чым пакута?
Ды адбыўся незвычайны цуд,
Бо цяпер не страшная атрута,
Бо не вабiць больш ганебны бруд.
16.11.2000
4574 ЗАПАЛ
Калi пры выкананнi важных
спраў
Пачнецца нечакана супярэчка,
Як тонус падтрымаць бы не жадаў,
Запал заўжды згарае, нiбы
свечка.
Наадварот, ў душы гуляе ўздым,
I справа будзе рухацца памалу,
Як полымя гарыць, бо спрэчкi дым,
Знішчае нават моцны
шквал запалу.
16.11.2000
4575 ПЕРВЫЙ
КОСТЁР
Не забыть мне печаль прошлых дней
И тяжёлые жизни уроки,
Всё равно вспоминаю о ней,
Полёт чувств, как и прежде, высокий.
Много лет пробежало с тех пор,
Но душа ещё помнит поныне,
Как угас её первый костёр,
Его пепел никак не остынет.
16.11.2000
4576 РАБОЕ
Рабая курыца пыталася ў лябёдкi,
Чаму ў яе такi бялюткi пух,
Як цуд, прыгожы выгiб шыi, не
кароткi,
Палёт такi, што захапляе дух.
Пачала пер'е пудрыць курыца
упарта,
Цягнула шыю, як магла, штодня,
Каб пабялець рабому, сiл
страчаць не варта,
Не кожнаму даступна вышыня.
17.11.2000
4577
КАШТОЎНАСЦI
Дакладна позiрк твой у сэрца
б'е,
Знiшчае ўшчэнт маю былую
волю,
Адначасова асалоду лье,
I ад яе цудоўную патолю.
Магутны позiрк сiлы мне дае,
Каб ўвышыню ляцець, гарыць жаданне,
Змянiлiся каштоўнасцi мае,
Мне не свабода трэба, а каханне.
17.11.2000
4578 ЗАЛАТЫЯ
СОСНЫ
Я змалку вельмi лес люблю,
Ён мне – як першае
каханне,
Хвiлiны радасцi лаўлю,
Iду як к соснам на спатканне.
Бук сустракаў я i самшыт,
Ды любы мне пейзаж дзiвосны,
Як ў небе – сонца i блакiт,
А побач – залатыя сосны.
17.11.2000
4579 ПЛУГ I
КАМЕНЬ
Ляжаў вялiкi камень на зямлi,
А плуг араў у цяжкай працы поле,
Разоры к яму блiзка падышлi,
I колiшняе скончылась
прыволле.
А камень кажа: «Я твой даўнi
друг,
Iсцi нам разам па адным дарогам»,
Без роздуму яму паверыў плуг
I апынуўся з скрыўленым нарогам.
17.11.2000
4580 ГНЕЎНЫ
БАС
Iграў аркестр, i музыка
лiлася,
Ды скончылась мелодыя ураз,
Бо спрэчка нечакана пачалася:
Даводзiў сваю велiч гнеўны
бас.
«Як ты вялiкi майстар на ўсе
рукi,
Iграй адзiн» – прамовiла
труба,
Пяшчотныя змянiлiсь гулам
гукi,
I гнеўны бас ахутала журба.
17.11.2000
4581 ГЕРОI ВЕРША
Мае героi – горы i далiны,
Лес, поле, луг i берагi ракi,
Квiтучыя сады i журавiны,
У восеньскiх барах баравiкi.
I ў золаце цудоўныя бярозы,
I раннiя сумёты хрызантэм,
Таму няма маркоты i пагрозы,
Што не знайду для верша болей тэм.
17.11.2000
4582 МОРА I СКАЛА
Вельмi бурна мора бушавала,
Гнеўна бiў па беразе прыбой,
Ды, нарэшце, скончылась навала,
Ды жаданы не прыйшоў спакой.
Бо скала прыгожая упала
I ляжыць пакорлiва на дне,
Мора ў адзiноце сумавала,
Не вярнуць таго, што ўжо мiне.
17.11.2000
4583 ТВОРЧЫЯ
КРЫНIЦЫ
Як прыйдзеш на сунiчную
палянку,
Пад кожны кусцiк будзеш
падаць нiц,
Хоць ў лесе быць ад ранку і да ранку,
Не назбiраць нiяк судка
сунiц.
Адну бярэш – другую бачыць
трэба,
Як перад кожнай рыфмай падаць нiц,
То верш, як дождж, не будзе падаць з неба,
Бо творчых не адкрыецца крынiц.
17.11.2000
4584 ПЕРШЫ
ПОЗIРК
Зусiм iнакшы па прыродзе
голас
У шэрых вераб'я i салаўя,
Пустым быць можа або поўным колас,
Хаця амаль падобная ралля.
На першы позiрк людзi ўсе
падобны,
Ды так яшчэ нiколi не было,
Бо ў душах гiмн цi рэквiем жалобны,
Цi цемра або яркае святло.
17.11.2000
4585
МАРЫЯНЕТКА
Сябе паводзiш – як
марыянетка,
I сэрца напаўняецца журбой,
Як быццам бы вакол стальная клетка,
Амаль заўжды нязгодны сам з сабой.
З складанай сутыкаешся задачай:
Жадаў на горку, а iдзеш з
гары,
Хацелась так, а робiш ўсё
iначай,
Няма свабоды звонку i ўнутры.
17.11.2000
4586 ЧОРНЫ
ЛЁС
У лёс шчаслiвы была вера,
Iшла чароўная вясна,
Кару паранiла сякера:
Смалой заплакала сасна.
I сокам плакалi бярозы,
Як здраду горкую прынёс,
Замест надзеi – толькi слёзы,
Вясной чароўнай чорны лёс.
17.11.2000
4587 ПАЛЯВЫЯ
ДАРОГI
Калi ў адну сальюцца дзве
шашы,
То будзе болей небяспека руху,
I выклiкае ў стомленай душы
Не толькi радасць, а часамi
скруху.
Цудоўна закаханым разам быць,
Усё ў сям'i змянiцца здатна
трохi,
Асфальт у змозе шэрасцю стамiць,
На палявыя хочацца дарогi.
18.11.2000
4588
ДАРОСЛЫЯ ДУШЫ
Душа дарослай не становiцца
нiколi,
Калi у ёй пяшчота добрых
слоў,
Даволi ёсць цяпла, спакою i
патолi,
Калi святло прыносiць ёй
любоў.
Аднак, як толькi пералiк такi
парушыць,
Зiма прыйдзе ў душу замест
вясны,
Ад болю i тугi сталеюць хутка
душы,
Дарослымi становяцца яны.
18.11.2000
4589 ЗВЕРХУ
I ЗДАЛЁК
Гляджу на свет з птушынага палёту:
Вакол чароўны i прыгожы цуд,
Бо некранутай бачу толькi
цноту,
I непаметны рукатворны бруд.
Але, калi глядзець навокал зблiзку,
То бачна, не было таго павек:
Без жалю нiшчыць ўласную калыску
Без роздуму бяздушна чалавек.
18.11.2000
4590
РУЙНУЮЧАЯ СIЛА
Адкуль руйнуючая сiла
Свае сiлкуе каранi?
Знiшчае жорстка i гуллiва
Усё навокал ў нашы днi.
Сваё заўжды цанiлi продкi,
Але прыйшоў iнакшы час,
Аб лепшым успамiн салодкi,
Бо выхаванне даў калгас.
18.11.2000
4591 НЯМА
ВЕРЫ
Хоць не украў, няма мне веры,
Не схлусiў – веры няма зноў,
Бо ёсць драконаўскiя меры,
Бо страцiў сэнс парадак слоў.
Калi папаў да воўчай зграi,
То трэба ведаць яе стан,
Таму ад iснасцi канае
Не злодзей i не хлус баран.
18.11.2000
4592 ТРЕВОЖНАЯ
НЕЯСНОСТЬ
Бегут берёзки вдоль дороги,
Она всегда, как пух, легка,
Нет ни волненья, ни тревоги,
Коль едешь в роли седока.
Вокруг скрывается опасность,
Скорей доехать бы живьём,
В душе тревожная неясность,
Когда быть надо за рулём.
18.11.2000
4593 ДАРОГI
Дарогу б'юць каней капыты,
I шын жахлiвыя сляды,
Хоць ўсiм яе абшар адкрыты,
Яе шануюць не заўжды.
Як папсуецца яна трохi,
Не хочуць дапамогi даць,
Шукаюць новыя дарогi,
Каб жорстка зноў iх
разбураць.
18.11.2000
4594 АДЗIНЫ ШЛЯХ
Ёсць вельмi розная маркота,
Ды з часам скончыцца яна,
Як сталь, трывалая самота
Душу напоўнiла да дна,
Яна бясконца горка плача.
Дзе выйсце добрае шукаць?
Адзiны шлях, дзе ёсць удача:
Ўдваiх быць можна, як кахаць.
18.11.2000
4595 ДАЛЁКI ФIНIШ
Абразлiвых, хоць пару, слоў
З душы нiяк ужо не вымеш,
Як крыўда будзе зноў i зноў,
То у кахання блiзкi фiнiш.
Лепш добрых слоў сказаць мiльён,
Знаходзiць прымiрэння крокi,
Працяглым будзе марафон,
I фiнiш скрыецца далёкi.
18.11.2000
4596 БЕЛЫЯ
ПАЛОСЫ
Галубка крылом белым лёс накрые,
Цi воран кiне страшны чорны
цень,
Або ад ночы сэрца цяжка ные,
Цi сонечны дасць асалоду
дзень.
То гладкi лёд, а то адны
таросы,
I мора слёз ад шчасця цi
бяды,
То белыя, то чорныя палосы,
А хочацца мець белыя заўжды.
18.11.2000
4597 ЦУД
АБАРОНЫ
Атруты, хай малыя дозы,
Паспрабаваць жыццё дае,
Але пасля няма пагрозы,
Што згiнуць можна ад яе.
Знаёмай будзе хай абраза,
I цяжкай крыўды горкi бруд,
Яны, вядома, не украса,
Ды моцнай абароны цуд.
19.11.2000
4598
ЗЛАВЕСНЫ ЦЕНЬ
Ноч доўга чорная трывала,
Душу знiшчалi халады,
Хоць з часам скончылась навала,
Ды засталiсь яе сляды.
Даў холад клопату нямала,
Хоць сонца добра грэе ўдзень,
Не забываецца навала,
Вiсiць яе злавесны цень.
19.11.2000
4599 СТЫХIЯ ЛЁСУ
Не ўтаймаваць мне лёс нiколi,
Яго стыхiя – барацьба,
Заўсёды хочацца патолi,
Замест яе ў душы журба.
Душа хай часам горка плача,
Не засмяешся ад тугi,
Ды не хачу я жыць iначай,
I мне не трэба лёс другi.
19.11.2000
4600 ТОЛЬКI
Ў СНЕ
Палала полымем надзея,
Але запал, нарэшце, згас,
Агонь душу зусiм не грэе,
Працяглы, як бясконцасць, час.
Хачу да шчасця дакрануцца,
Свайго не дасталося мне,
Хачу шчаслiваю прачнуцца,
Ды шчасце бачу толькi ў сне.
19.11.2000