Анатолій Балуценка
4242
СТРЕМЛЕНИЕ
По ветке лез упорно муравей,
Насытиться тлёй жирною стремился,
Спешил, как мог, обед добыть скорей,
Но с ветки неожиданно свалился.
Стремиться вверх – хорошая мечта,
Хоть снизу и прекрасно, и привольно,
Однако же, опасна высота,
Ведь падать вниз и горестно, и больно.
26.09.2000
4352 ЛЕПШ У
ДАЛIНЕ
Iмкнуўся ўсё жыццё увышыню,
Абсяг каб сэрцу
быў, прастора воку,
Ўзляцеў, гляджу цяпер
ўдалечыню,
Ды востага ужо
не маю зроку.
Навошта мне вялiкая
гара?
Падстаў сядзець на
ёй цяпер не бачу,
Засталась ззаду зорная
пара,
Ў далiне
лепш над рэчкай парыбачу.
20.10.2000
4359 СВЕТЛАЕ
IМКНЕННЕ
Адзiн у неба не ўзляцiць нiколi,
Яму ў зямлi лепш корпацца
штодня,
Прасторы хоча хто,
святла i волi,
Таго нясцерпна клiча вышыня.
Магутныя яму патрэбны крылы,
Каб стала явай казка дзiўных
мар,
Ды нават моцным
не хапае сiлы,
Ў iмкненнi светлым гiнуць, як Iкар.
21.10.2000
4367
АДВЕЧНАЕ IМКНЕННЕ
Iмкнулiсь людзi ўвышыню адвечна,
Не думалi,
сябе як баранiць,
Хаця ляцець да сонца небяспечна,
Бо хутка крылы
можна абпалiць.
Але заўжды былi першапраходцы,
Хадзілі праз дрыгву i цёмны лес,
Сябе не шкадавалi
вынаходцы,
Тэхнiчны забяспечвалi прагрэс.
22.10.2000
4368 НОВОЕ
Манят меня новые дороги,
Как когда-то первая любовь,
В жизни прошагал уже по многим,
Но зовут к себе иные вновь.
Мне всегда в среде привычной тесно,
В неизвестность хочется идти,
Новое свежо и интересно,
Есть ещё свободные пути.
22.10.2000
4422 СПIРАЛЬ
Змыкаюцца праз час заўжды кругi,
Таму iсцi
прыемней па спiралi,
Нi роспачы няма
i нi тугi,
Што ногi у двух соснах заблукалi.
Спiраль бяжыць бясконцая амаль,
Дае натхнення радасныя крылы,
Ды здолець вельмi
шмат вiткоў, на жаль,
I волату недастаткова сiлы.
31.10.2000
4537
ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ
Калi iшоў ў
далёкую вандроўку,
Складаў даволi
рамантычны план,
Бо кепскую яшчэ
меў падрыхтоўку
I сам сябе заводзiў у падман.
Але рабiў
упарта крок я кожны,
Упэўнены цяпер – магутны
крок,
Ўжо добра бачу фiнiш пераможны,
Хоць на яго гляджу
яшчэ здалёк.
13.11.2000
4548 РЕКОРДЫ
Грунт лучше для здания твёрдый,
Иначе случится беда,
Рекорды прельщают, рекорды,
Они чаровали всегда.
Прельщают они и поныне,
Соблазн беспредельно велик,
Хоть труден путь к гордой вершине,
Но манит волнующий пик.
14.11.2000
4556 НАВIЗНА
Бясконца клiчуць
новыя дарогi,
Бо вабiць
незнаёмы, iншы рух,
Хутчэй бягуць па дзіўных сцежках ногi,
I захапляе ад пачуццяў дух.
Аднолькавы амаль пейзаж зiмовы,
Таму бясконца любая вясна,
Бо наваколле зменiць да асновы,
Цудоўны ўздым даруе навiзна.
15.11.2000
4611 ГАДЫ
Бягуць гады трывог,
гады чаканняў,
I радасць толькi часам iх
памiж,
Гады шуканняў i расчараванняў,
На фiнiшы
даволi сцiплы крыж.
Сам кожны здольны выбiраць
дарогу,
Абрыдлi гады поўныя журбы,
Ды сiлы
ёсць пакуль i маю змогу,
Не буду унiкаць
ад барацьбы.
22.11.2000
4624 ЖАДАННЕ
РУХУ
Мне бурныя больш падыходзяць хвалi,
А штыль зусiм не да спадобы мне,
Я не люблю араць, дзе прааралi,
Пракласцi лепш разору ў цалiне.
Бо клiчуць
мяне штормы, вабяць буры,
Жыццё iначай
раз'ядае ржа,
Заўжды, хоць перашкоды
робяць муры,
Жадае руху бурная душа.
23.11.2000
4722
БАРАЦЬБА
Што лепш ў
жыццi: iсцi
шляхамi мiру,
Або шляхамi
вечнай барацьбы,
Аддаць пяшчоту i
любоў кумiру,
Цi знемагаць ад болю i журбы?
Хай лепей будуць цяжкiя
дарогi,
Чым гладкая, цудоўная шаша,
Ад барацьбы хоць здзекi
i трывогi,
Але затое – чыстая душа.
6.12.2000
4740 КЛIЧА НЕБА
Кагосьцi вабiць шлях да зорак,
Хто рвецца толькi да нябёс,
Камусьцi вышыня – прыгорак,
А хто спаткаў
ў далiне
лёс.
У кожнага свая патрэба,
Шляхi па-рознаму прайшлi,
Хоць вабяць зоры,
клiча неба,
Не адарвацца ад зямлi.
8.12.2000
4763 БЕЗ
НАДЗЕI
Сумуе лес, i луг, i поле
Няма як сонца доўгi час,
Бо адцураецца патоля,
Калi прамень надзеi
згас.
Няхай, хоць зрэдку,
ззяе сонца,
Было жыццё каб саладзей,
Бо вельмi
цяжка, як бясконца
Трымае доля без надзей.
16.12.2000
4810 ВЛЕЧЁТ
СВОБОДА
Безразличие – признак покоя,
А волненье – движение вдаль,
И молчанье всегда золотое,
От правдивых слов только печаль.
Усечённой не надо мне нормы,
Меня только свобода влечёт,
Пусть ревут бесконечные штормы,
Пускай ветер мне песни поёт.
26.12.2000
4887 КРАСА
РАМАНТЫКI
Усе ў жыццi ствараюць мiражы,
Рамантык – не гарэзлiвы
капрыза,
Бо хочацца свабоду
мець душы,
Бо летуценне – маладосцi рыса.
Але прыходзяць сталасцi часы,
Iмкненнi маюць iншую прыкмету,
I ад былой рамантыкi-красы
Ў душы не застаецца нават следу.
7.01.2001
4896 НЕ
ВЕДАЮ ДАРОГУ
Хадзiў я шляхам доўгiм i крутым,
Шашой выдатнай, дзiкай цалiною,
Туман мне вочы выядаў i дым,
Душа бясконца поўнiлась журбою.
За радасцю iшоў ў спякотны бой,
Жадаў здабыць, нарэшце, перамогу,
Яна схавалась, пэўна, за гарой,
А я туды не ведаю дарогу.
9.01.2001
4910 ШЫРОКI АБСЯГ
Прада мной ляжыць абсяг шырокi,
Кожнаму даецца ён
ў жыццi,
Хоць раблю упэўненыя
крокi,
Цалкам мне яго не перайсцi.
Ды хачу прайсцi, як мага болей,
Бо магу скарыцца i трываць,
Сябраваць iмкнусь
аддана з доляй,
Каб не ў час яе не абарваць.
11.01.2001
4928 ЗДАВОЛIЦЦА ЗЯМЛЁЮ
Калi агнём абпалена
крыло,
Не атрымаць ужо былой патолi,
Ад летуцення застаецца тло,
У неба не падняцца больш нiколi.
А хочацца ляцець бясконца мне,
Бо неба не дае дасюль спакою,
Лёс шчодраю рукою не кране,
Прыходзiцца здаволiцца зямлёю.
14.01.2001
4941 КЛIЧА ВЫШЫНЯ
Упарта хачу пабываць
на вяршыне,
Але заблукаў ў схiлах
шлях,
Як прысак, запал паступова мой стыне,
Ужо амаль цалкам
ачах.
Але, як знайду, хоць малую, сцяжынку,
Iду зноў праз нетры
штодня,
У працы не трэба мне мець адпачынку,
Бо клiча
к сабе вышыня.
16.01.2001
Апошні
верш тэмы Home Page Змест