Анатолій Балуценка
4101 ПАЭЗIЯ
Паэзiя у змозе выклiкаць
Прыемныя для сэрца успамiны,
Аб будучых пачуццях
расказаць,
Якiя у душу прыйсцi
павiнны.
Паэзiя – як цукар для душы,
Каб ўзносiла
яе i баранiла,
Iначай будуць горкiя вершы,
Халодныя, як вогкая магiла.
18.08.2000
4182 ГУСТ
ПАЭЗII
Прыемна есцi
чорную iкру,
Калi намазаць ёю хлеба лусту,
Прыйдзецца зведаць горкаю
пару,
У ежы як нi смаку, анi густу.
Паэзiя – як чорная iкра,
Пазнае смак яе, хто паспрабуе,
Тады заззяе для яе зара,
Калi чытач цудоўны
густ адчуе.
11.09.2000
4198 СВАЁ
ЛЯКАРСТВА
Ёсць шмат спраў, каб iмi ганарыцца,
Можа вершы я пiшу дарма,
Сохне паэтычная крынiца,
Пiць з яе
аматараў няма.
Што не п'юць бальзам душэўны, шкода,
У бiблiятэкi
не iдуць,
Ёсць сваё лякарства у народа,
Радасна, з натхненнем
яго п'юць.
15.09.2000
4211 ПАЧЫН
Традыцыi ў паэзii
– аснова,
Калi на ўзроўнi быў яе пачын,
Нас рускае бясконца вабiць
слова,
Там кожны
аўтар – граф цi дваранiн.
Шкада, як чытача няма ў паэта,
Чытаць не хочуць вершы без прычын,
Традыцыi вiну нясуць
за гэта,
Заўжды такi
працяг, якi пачын.
18.09.2000
4221 ПА
ГУСТУ
Я атрымаць рэцэнзiю хачу,
Без суму каб ажыццявiлась мэта,
Аддаць на суд лепш вершы чытачу,
Заўжды несправядлiвы
суд паэта.
Бо ў iншым бачыць толькi ён сябе,
Знiшчае верш, як быццам трус
капусту,
Не трэба псаваць
настрой ў барацьбе.
Мо верш мой будзе чытачам па густу?
21.09.2000
4263 ЗАЛАТАЯ
КРЫНIЦА
Калi адпавядае твор настрою,
I погляд у iм тоесны
на свет,
То будзе верш крынiцай залатою,
З якой напоiць чытача паэт.
Калi ад верша настрой папсуецца,
Бо вабным марам аўтар – антыпод,
Чытач да тоўстай кнiгi не кранецца,
Як новая, яна
праз многа год.
1.10.2000
4348 ВПЕРЁД
И НАЗАД
Когда душа поёт
И ритмы отбивает,
Стихи зовут вперёд,
Читатель их читает.
Когда гудит набат
Или рычат цунами,
Он книгу сдаст назад
С ненужными стихами.
19.10.2000
4566 СТАЛЫЯ
ПАЭТЫ
Мой вопыт значны, несумненна,
Не ўсе шляхi прайшоў хаця,
Ды мора будзе па калена,
Калi пазнаеш густ жыцця.
Ўсе адкрываюцца сакрэты,
Амаль няма iх праз гады,
I пiшуць
сталыя паэты,
Як не напiша
малады.
15.11.2000
4769
ЦУДОЎНЫЯ СТАСУНКI
Смак булкi добры, як у дзежцы цеста
З мукi
адборнай толькi учыняць,
Паэзiя – цудоўная нявеста,
Свякруху не захочацца чытаць.
Як на сукенцы, у яе карункi,
I аздабляе галаву вэлюм,
З паэзiяй
цудоўныя стасункi,
Хоць радасць ад яе цi лёгкi сум.
16.12.2000
Апошні
верш тэмы Home Page Змест