Анатолій Балуценка
4048 ЛЮБОЎ
ДА РАДЗIМЫ
Хутка птушкi
ў вырай адлятаюць,
На парозе цяжкая зiма,
Любую Радзiму
пакiдаюць,
Бо пражыць магчымасцi няма.
Ляцяць буслы, лебедзi i гусi,
Каб не зведаць сцюжы i завей,
Хоць малы, жыве на Беларусi,
Бо Радзiму
любiць, верабей.
4.08.2000
4135 ВАДЫ
Цi любяць бацькi заблукаўшага сына,
Што гора сям'i шмат прынёс?
Таксама i любая сэрцу
Айчына,
Няпросты хаця яе
лёс.
Зямлю на кавалкi
яе шматавалi,
Пазнаў беларус шмат
нягод,
Мы волю да волi
пацiху страчалi.
Мо здолее вады народ?
30.08.2000
4172
БАЦЬКОЎСКАЯ ЗЯМЛЯ
Чэзлы лес, вакол адны балоты,
Каля студнi
– хобат жураўля,
Ды дае бясконцасць
асалоды
Родная бацькоўская зямля.
Ад паводкi
прыйдуць перашкоды,
Край другi
не трэба нiякi,
Чэзлы лес, вялiкiя
балоты
Любяць ўсёй душой палешукi.
10.09.2000
4173 ВЯТРЫ
НЕЗАДАВОЛЕНАСЦI
Дасягненнi звонку нiбы былi,
Ды незадаволенасць ўнутры,
I таму мяне
ўвесь час насiлi
Па краiне
розныя вятры.
То на поўдзень
вецер дзьме упарта,
То паверне крылы на усход,
Ад'язджаць было зусiм
не варта,
Трэба жыць, дзе
твой жыве народ.
10.09.2000
4332 СВОЯ
РОДИНА
Плывут сквозь штормы корабли,
Летят сквозь бури самолёты,
Я счастлив от своей земли,
Мне нравятся во сне полёты.
Лечу среди лесов и нив,
Душа встревожена и рада,
Любовь к Отчизне сохранив,
Другой мне Родины не надо.
16.10.2000
4383 ДЫМ
АЙЧЫНЫ
Што саладзей Айчыны дыму?
Вялiкi так казаў паэт,
Але не любiм
мы Радзiму,
Iрвемся у далёкi свет.
Бо словы родныя
не чутны,
Пашану надаем чужым,
Вакол «вялiкi
i магутны»,
Айчыны не па густу дым.
24.10.2000
4487 СВАЯ
АРБIТА
Валошка кажа: «Ад навалы гiну,
Бо круцiцца
бясконца галава,
Ад паху, што iдзе з
куста палыну,
Пячэ нязносна збоку крапiва.
Як добра мне раней было у жыце!»
Але часы цудоўныя прайшлi,
Заўсёды лепш быць
на сваёй арбiце,
Не адрывацца ад сваёй зямлi.
8.11.2000
4702 АСАЛОДА
ЗЯМЛI
Я у зямлi
вясковай у зяцях,
Але яна даўно мне роднай стала,
Ляжыць вакол палёў, лясоў абсяг,
Красой яна сваёй зачаравала.
Я за яе трымаўся,
як Антэй,
Знаходзiў для адведзiнаў нагоду,
Пранеслась шмат вiхораў
i завей,
А я дасюль зямлi п'ю
асалоду.
3.12.2000
4818
НАЙЛЕПШАЕ БАГАЦЦЕ
Вятры схiляюць
хай мяне да долу,
Хаця зусім схiляцца не люблю,
Я зрэдку, але
чую сваю мову,
Гляджу заўжды на родную зямлю.
Свая зямля – выток майго натхнення,
Не трэба мне чужы заморскi
рай,
Прыемна тут ад кожнага iмгнення,
Найлепшае багацце – родны край.
27.12.2000
4899
КАШТОЎНЫ ДАРУНАК
Мой найлепшы каштоўны дарунак –
Родны край, ён душы дарагi,
Мяне вабiць
тут кожны малюнак:
Чмель над кветкай, на лузе стагi,
Рэчкi плынь, дзiўны
лес задуменны,
I цудоўны блакiт у нябёс,
Я ў адданай
любовi нязменны,
За дарунак свой дзякую лёс.
9.01.2001
4993 КАРЦIНЫ ЮНАЦТВА
Далёка я жыў доўгi час ад Айчыны,
Але не ўтваралась мяжы,
У мроях ў
балотах збiраў
журавiны,
Купаўся у любым Сажы.
Адчуў ў сваiм сэрцы значэнне Айчыны,
I шчасце быць
з роднай зямлёй,
У снах толькi бачыў юнацтва карцiны,
Павек цяпер разам я з ёй.
24.01.2001
Апошні
верш тэмы Home Page Змест