Анатолій Балуценка
4043
КАМЕРТОН АСАЛОДЫ
Радасць ў душы,
нiбы скрыпка,
гучыць,
Час у жыццi
непаўторны,
Калi душа, як нямы, замаўчыць,
Час насуваецца чорны.
Музыка льецца ў душы хай
заўжды,
Як камертон асалоды,
Радасць дасць змогу
унiкнуць бяды,
Здолець лягчэй перашкоды.
2.08.2000
4083 ПАГРОЗЫ
Прыгожы снег, ды лютыя марозы,
Хоць вабяць травы, спёка робiць
глум,
У радасцi
заўсёды ёсць пагрозы,
Што недзе прыхаваны
яшчэ сум.
Дабро i зло таксама
ходзяць разам,
I нельга iх нiколi раз'яднаць,
То вырвецца адно наперад з
часам,
Другое потым зможа абагнаць.
14.08.2000
4115
ТУМАННОЕ УТРО
Просыпаюсь утром рано,
Чтоб на речке отдохнуть,
Вкус молочного тумана
Наполняет счастьем грудь.
В белом море быстро еду,
Уж тропа видна в лучах,
Нет преград велосипеду,
Радость светится в очах.
22.08.2000
4166 КРАНЕ ПЯШЧОТАЙ
Галава кладзецца на падушкi,
Ноч раскрыла чорны парасон,
Ляцяць хутка думкі, нiбы птушкi,
I вядуць мяне
ў чароўны сон.
Хай таго няма
на самай справе,
Ды прыемна бачыць
цуд у сне,
Хоць прыемнасць мроiцца ў
уяве,
Ды пяшчотай за душу кране.
9.09.2000
4218 КАШТАНЫ
Я удивлён чудесной красотой,
Которою украшены каштаны,
Не на деревьях что висят, а той,
Что под ногами, мне они желанны.
Приятно руки греет кожура
И радует глаза красивым цветом,
Чудесная осенняя пора,
От радости тепло, как будто летом.
20.09.2000
4285 СТРУНА
РАДОСТИ
Радостные были времена,
От успехов – головокруженье,
Отзвучала радости струна,
Лопнула от перенапряженья.
Радоваться нужно не спеша,
Иногда с судьбою даже споря,
Чтоб страданья вынесла душа,
Коль печаль в неё придёт от горя.
6.10.2000
4298 ДА
СПАДОБЫ
Мне да спадобы шум вакзала,
Рукзак вялiкi,
як гара,
Кавалак печанага сала
Ў агнi
рыбацкага кастра.
I вельмi
шчырыя гаворкi,
Каб добры настрой зберагчы,
Яскравыя у небе зоркi
I плёскат рыбы уначы.
9.10.2000
4320 САГРАВАЕ
ВОСЕНЬ
Юнацтва, сэрцу любае,
далёка,
I маладосць пранеслася даўно,
Прайшла вясна, ў
мiнулым лета спёка,
Ды восень сагравае
ўсё адно.
Як прыгажосць пабачыць здатна вока,
Як хваляванне ў сэрцы ад жанчын,
Душа ўзлятае, як раней, высока,
Хоць восень, сумаваць
няма прычын.
15.10.2000
4350 СЫР И
ХЛЕБ
Хотя катайся, словно в масле сыр,
Но если на душе царит тревога,
Вмиг станет серым и печальным мир,
По жизни в никуда пойдёт
дорога.
Коль радостью наполнена душа,
Она летит между землёй и небом,
Всегда жизнь беспредельно хороша,
Хоть сыра нет, живёшь насущным хлебом.
19.10.2000
4351 ДВА
КРОКI
Наперад па жыццю бягу,
Квяцiсты луг перада мною,
Я вольна трацiць
час магу,
Што называецца вясною.
Цяпер мароз, ляжаць
снягi,
Перада мной сумёт высокi,
Ды на душы няма
тугi,
Хаця да фiнiшу
два крокi.
20.10.2000
4377
СТАРАСЦЬ ПАЧАКАЕ
Хоць целу шэсцьдзесят
– семнаццаць у душы,
Нясуць мяне, як у юнацтве, крылы,
I маладосць я праляцеў ўжо да мяжы,
Ды буду з ёю, пэўна, да магiлы.
Як i раней,
вясной цвiтуць мае сады,
I восенню адорваюць пладамi,
Прыемна жыць, калi душою малады,
Хай старасць пачакае за гарамi.
24.10.2000
4456 КНIГА ЖЫЦЦЯ
То сцюжу адчуваю,
то адлiгу,
То гора, а то радасць цераз край,
Даўно свайго жыцця гартаю
кнiгу,
А на старонках пекла або рай.
Але канец яе яшчэ далёкi,
Да вокладкi
багата ёсць лiстоў,
Упэўнена ў жыццi раблю я крокi,
Хоць час асеннi
мой ужо прыйшоў.
5.11.2000
4524 З
НАТХНЕННЕМ
Ёсць справа, што не ў сiлах супынiцца,
Калi выконваць ўжо пачаў яе,
Б'е радасцi
бясконцая крынiца,
I стомы ад натхнення не дае.
Цудоўна, як не брыдкай будзе праца,
А стане нават
любаю з патрэб,
Заўжды прыемна радасцi кранацца,
З натхненнем зарабляць надзённы хлеб.
13.11.2000
4605 УЗЛЁТ
ДУШЫ
К сабе упарта
клiча прыгажосць,
Не абысцi
жаданую прынаду,
Хоць, як туман, растала маладосць
I засталась ужо далёка ззаду.
Хай за плячыма нават сотня год,
Ды як душу яшчэ хвалюе штосьцi,
Яна, як птушка, здатна на узлёт,
Адмовiць нельга ёй у маладосцi.
20.11.2000
4677 ШЛЯХI
Хадзiў я балотам i полем,
Праз бор i праз
цёмны гушчар,
Шлях радасцю быў або болем,
Благiм або ўзнёслым
ад мар.
Хадзiў i над рэчкай
лугамi,
Маршрут вабны мне дарагi,
Прыемна, калi
пад нагамi
Цiкавыя вельмi шляхi.
30.11.2000
4800 СОНЕЙКА
Ў ДУШЫ
Застаўся ззаду шлях сапраўднай драмы,
Навошта мець пакуту
i тугу?
На сцежцы толькi сонечныя
плямы,
I я яшчэ шчаслiвай быць магу.
Прыемна, калi
сонца ярка ззяе,
I сцежачка выходзiць да шашы,
Калi агнём каханне
сагравае,
Ласкава свецiць сонейка ў
душы.
24.12.2000
4828 СТРУНА
ВЯСНЫ
Развезла прадвясеннія шляхi,
Яшчэ не паднялася зелянiна,
Але зiмовай
больш няма тугi,
I музыка ў душы гучыць няспынна.
Бо з выраю
ужо ляцiць вясна,
Бо скочылась зiмовае чаканне,
Гучыць ў маёй
душы вясны струна,
Яна пяе нястомна
пра каханне.
30.12.2000
Апошні
верш тэмы Home Page Змест