Анатолій Балуценка
4091 СОНЕЙКА
I ПРЫГАЖОСЦЬ
Добра, калi сонейка высока,
Ветрык спiць,
не гойдае галiн,
Прыгажосць адзначыць здатна вока
I прыроды дзiўнай, i жанчын.
Як на захад сонейка збягае,
Вецер дзьме, ў
душу прыносiць злосць,
I пачуццяў ўжо не выклiкае
Нават прыгажунi
прыгажосць.
15.08.2000
4241 ТРАУР
Метель ревёт и липнет мокрый снег,
Склонила низко голову берёза,
Она пригнулась к долу больше всех,
Стволу сломаться даже есть угроза.
Когда приходит чёрная беда,
Как в снег берёзу, в траур одевает,
И, как берёзу, голову всегда
От горя и страдания склоняет.
26.09.2000
4374 РЫСЫ
НЯБАЧНАГА
Не бачна думка, нiбы электрон,
Яна быць можа
цяжкай, нават вогкай,
Малой, або вялiкай,
быццам слон,
Цi, як пушынка, радаснай i лёгкай.
Не бачны i
пачуццi у душы,
Але яны падчас
магутней сталi,
Як люстраная гладзь вады ў
цiшы,
Цi грозна уздымаюцца,
як хвалi.
24.10.2000
4529 АКIЯН ПАЧУЦЦЯЎ
Пачуццяў ў душы
больш, чым акiян,
Як ў жнiўнi каласоў на жытнiм полi,
Любоўны пачынаецца раман,
Пачуццi прачынаюцца паволi.
I рэўнасць кране сэрца, i туга,
Трывога, цяжкi
сум i хваляванне,
Нясе пачуццяў столькi, як мага,
Заўжды з сабою
палкае каханне.
13.11.2000
4608 КУБАК
ВЕРЫ
Нiбы цуд, развiвалiсь
падзеi,
Мроi ў нетры
мяне завялi,
Каб не страцiць
апошняй надзеi,
Лепей кропку не ставiць над i.
Але стаўлю яе я таропка,
Бо нястрымны бяжыць хутка час,
Ў кубку веры арошняя кропка
Недавер'ем становiцца
ўраз.
21.11.2000
4678 НЯНАВIСЦЬ I ЛЮБОЎ
Душа спакою для сябе шукае,
Не хоча мець
пакут ад перуноў,
Нянавiсць хай пяшчотная спаткае,
Чым грубая i жорсткая любоў.
Ад жорскасцi
нянавiсць узнiкае,
Яе як паўтараюць зноў i зноў,
Але ў душы
заўсёды нараджае
Пяшчота толькi
палкую любоў.
30.11.2000
4747 ПОПЕЛ
ПАЧУЦЦЯ
Наперадзе халодная зiма,
Вятры, снягi
i жудасныя сцюжы,
Але прытулку добрага няма,
I церпяць крыўду стомленыя душы.
Зруйнуецца каханне, i мароз
Душу скуе няўмольна ланцугамi,
Нiбы iльдзiнкi, стануць кроплi слёз,
Пачуцця попел занясе снягамi.
10.12.2000
4829 ЖАНОЧЫЯ
ШЛЯХI
Як выбраць шлях i вызначыць напрамак,
Каб стрэлась магiстральная шаша?
Прынамсi, каб ён
быў хаця б без ямак,
Пакуты каб не зведала
душа.
Ды компаса няма з магнiтнай
стрэлкай,
Тужлiвыя жаночыя шляхi,
Здавалась, рэчка гора будзе мелкай,
Яна ж бяжыць паўнюткая тугi.
30.12.2000
Апошні
верш тэмы Home Page Змест