Анатолій Балуценка
4901 ЛЁСАНОСНЫ КРОК
Заўжды зрабiць нялёгка першы крок,
Ён ў справах – нiбы ў песнi
запявала,
Бо вызначае ўпэўнена здалёк,
Спаткаецца цi шчасце, цi
навала.
Лепш толькi свежай сцежкаю
iсцi,
Каб луг быў нетаптаны, нават росны,
Шлях пройдзе ганаровы па жыццi,
Крок першы – ён заўсёды лёсаносны.
9.01.2001
4902 АПОШНIЯ КРОКI
Заўжды калiсьцi скончыцца дарога,
К мэце адкрые шлях апошнi
крок,
I разам з iм сканчаецца трывога,
Цi iншая прыходзiць незнарок.
Вакол блакiт i белыя аблокi,
I сонца ззяе весела з нябёс,
Апошнiя прыносяць шчасце
крокi,
Спаткаецца калi бясхмарны
лёс.
10.01.2001
4903 ЖЕНСКАЯ
НЕЖНОСТЬ
Лучше золота женская нежность,
С ней не будет серьёзных проблем,
Где любовь – там она неизбежность,
Но любовь достаётся не всем.
Часто клад золотой пропадает,
Если надолго в землю зарыть,
Грустно сердцу и горько бывает,
Когда некому нежность дарить.
10.01.2001
4904
НЯСПАННЕ
Не спалося зноўку мне да ранку,
Успамiны выклiкалi час,
Як з табою слухалi заранку,
I як знiчкi падалi на нас.
Да спадобы сэрцу успамiны,
Хоць яны – былога мiражы,
Маладосцi любыя карцiны,
Як бальзам цудоўны для душы.
10.01.2001
4905 НЕ
ЗДАЕЦЦА ДУША
Хай вецер магутны злуецца,
I цела згiнае на дол,
Нiколi душа не здаецца,
Калi ў ёй палае любоў.
Бо моцныя сiлы прыроды
Нiчым немагчыма стрымаць,
Па сiлах iм ўсе перашкоды,
Бо нельга нiяк не кахаць.
10.01.2001
4906 БIЯЛАГIЧНЫЯ ХВАЛI
Позiрк мае сiлу або не?
Як ў спiну упарта глянуць
кралi,
I яна галоўку павярне,
То дайшлi па прызначэнню
хвалi.
Шмат iдзе бiялагiчных хваль,
Але у другiм дыяпазоне,
Позiрк пiльна аглядае даль
За сваёю краляю ў пагонi.
10.01.2001
4907 ЗВЫКЛЫ
СТАН
У жыццёвым моры б'юцца хвалi,
Iх удары моцныя спаткаў,
Каб яны душу не хвалявалi,
Лепей не чакаць дзевяты вал.
Бо ён з галавою накрывае,
Душа стане чорнай, як ўначы,
I надзей зусiм не пакiдае,
Каб далей стан звыклы зберагчы.
11.01.2001
4908 КРЫЛЫ
ПЕГАСА
Хачу, каб магутныя крылы
Прыдбаў мой няшчасны Пегас,
Знайшлiсь каб натхненне i
сiлы,
Галоп каб цудоўны не згас.
Грымяць капыткi аб дарогу,
Як быццам вязе цяжкi воз,
Хачу, каб Пегас знайшоў змогу
На крылах ўзляцець да нябёс.
11.01.2001
4909 ЦЁПЛЫЯ
АДНОСIНЫ
Зiма, а снег заплакаў
ручаямi,
Зямля паволi высахла ад слёз,
Неверагодна: студзеньскiмi
днямi
Не дакучае сцюжаю мароз.
Прыемна, як ў адносiны нiколi
Прыйсцi не можа лютая зiма,
Душа прыдбае шчасце ад патолi,
Бо месца для тугi зусiм няма.
11.01.2001
4910 ШЫРОКI АБСЯГ
Прада мной ляжыць абсяг шырокi,
Кожнаму даецца ён ў жыццi,
Хоць раблю упэўненыя крокi,
Цалкам мне яго не перайсцi.
Ды хачу прайсцi, як мага
болей,
Бо магу скарыцца i трываць,
Сябраваць iмкнусь аддана з
доляй,
Каб не ў час яе не абарваць.
11.01.2001
4911 ТОЛЬКI ЎПЕРАД
Нiколi рэкi не цякуць назад,
Назад не вернеш сказанага слова,
Як нават будзе ўцiск або
загад,
У глыб вякоў пайсцi не здатна
мова.
Хоць сто разоў упарта Менск кажы,
Бярэсце, Вiцьба, Гомля i
Гародня,
Мiнулыя ўсе ззаду рубяжы,
А мова хоча добра жыць сягоння.
11.01.2001
4912 ЖАДАННЕ
ПЯШЧОТЫ
Як пяшчоты душы не хапае,
Толькi жорсткасць ад краю да
дна,
Лёд нiколi у ёй не растае,
Хоць навокал буяе вясна.
Не прагнаць нi тугi, нi
маркоты,
Нават ў спёку – як быццам ў мароз,
Душа хоча бясконцай пяшчоты,
Калi плакаць – ад радасных слёз.
11.01.2001
4913
ЗВЁЗДНЫЙ ПОЭТ
Одна иль две, иль десять звёзд
Когда горят на небосклоне,
Ответ о цвете очень прост:
Он будет только в чёрном тоне.
Когда берёшь огромный том,
А звёзд в нём мало или нету,
Иль бросишь, иль прочтёшь с трудом,
Ведь звёздным лучше быть поэту.
11.01.2001
4914 ЦЯЖКI ВЫБАР
Калi дарога разбягаецца на
дзве,
Не ведаеш, дзе знойдзеш асалоду,
Дзе бура стогне, дзе ласкавы ветрык дзьме,
Дзе нiшчыць лёс, дае дзе
нагароду.
Бо цяжкi выбар, як шляхоў
занадта шмат,
Прыемней значна, як адна дарога,
Бо цяжкi выбар шчасце можа
даць наўрад,
I ад яго ў душы гучыць трывога.
11.01.2001
4915 ВЕЧНЫЯ
Час хай праходзiць трывалы,
Ўсё пападае пад прэс,
Замкi знiкаюць i скалы,
Падаюць зоркi i лес.
Горы ўзнiкаюць iмгненна,
Рэкi мялеюць ураз,
Хутка iдуць перамены,
Вечныя – атам i час.
12.01.2001
4916 ПРОМНI ШЧАСЦЯ
Сагрэла сонца ласкаю зямлю,
I непагадзi – нiбы не бывала,
Праменьчык шчасця скураю
лаўлю,
Ў душы маркота доўгi час
трывала.
Мурлыкае душа, як кацяня,
Бо ззаду цяжкi боль
расчаравання,
Бо промнi шчасця ззяюць мне штодня,
Iх дорыць шчодра сонейка кахання.
12.01.2001
4917 БРАВА!
Сяргею Iванавiчу Грахоўскаму
Вось мне i восемдзесят сем.
Я
нешта п'ю i нешта ем...
С.Грахоўскi
На пiк жыцця Вы паднялiсь
высока,
Алiмп далёка ўнiзе i Парнас.
З гары жыцця дакладна бачыць вока,
Вас не пакiнуў ззаду хуткi
час.
Быў шчодрым луг, не горшая атава,
I хочацца сказаць Вам перш-наперш:
«Цудоўна i прыгожа! Дзякуй! Брава!» –
Чытаючы Ваш познi дзiўны
верш.
12.01.2001
4918 КРЫНIЦА I БАЛОТА
Ваду дае магутная крынiца,
Празрыстую, халодную, як цуд,
Ды сiл няма ў яе абаранiцца,
Бо кожны ў ваду можа кiнуць
бруд.
Iначай ля смярдзючага балота,
Калi падойдзе нехта незнарок,
Пабыць хвiлiну побач не ахвота,
Заткнуўшы нос, хутчэй бяжыць убок.
12.01.2001
4919 ХВАЛI ЖОРСТКАСЦI
Бiлiсь магутныя хвалi
Ў бераг ракi незнарок,
Ды пад сабой пахавалi
Жоўты прыгожы пясок.
Бераг, аднак, пакутуе
Зноў ад удараў глухiх,
Жорсткасць нiяк не адчуе
Боль i нягоды другiх.
12.01.2001
4920 РАЗМОВА
Спытала ружа у рамонка:
«Чаму вам шчасця без мяжы?
Нам гiмн пяюць ласкавы
звонка,
Ды рэжуць вострыя нажы».
Рамонак кажа: «Так здаецца,
Што ў нас цнатлiвая краса,
Над намi жорстка лёс смяецца,
Нас рэжа вострая каса».
12.01.2001
4921
СХАВАЛАСЬ ГАРА
Не радуе сонца i зоркi,
Зацягвае вочы туман,
Калi лёс абрыдлы i горкi,
Душа цяжка стогне ад ран.
Аб шчасцi няма i гаворкi,
Ў душы быць зiме не пара,
Навокал прыгоркi, прыгоркi...
Схавалась ў тумане гара.
13.01.2001
4922
НАЙМЕННЕ ШЧАСЦЯ
Бярозы ранняю вясной
Аб шчасцi песнi мне спявалi,
Лёс падарыў чамусьцi гной,
А не цудоўныя каралi.
Вясною шчасце – нiбы дым,
Прабегла лета за iмгненне,
Лiст у бяроз стаў залатым,
Ад шчасця ведаю найменне.
13.01.2001
4923 ЦЁПЛЫ
ВЫРАЙ
Снег сумёты намёў, прыйшла ў госцi
зiма,
Не знайсцi больш вясновай
патолi,
Зусiм корму жывёлам i птушкам
няма
На балоце, у лесе, у полi.
Таму ў вырай увосень ляцяць жураўлi,
Бо iначай i быць не павiнна.
Мо калiсьцi накормяць лугi i палi?
Паляцiць ў цёплы вырай
краiна.
13.01.2001
4924 БУДЗЕ IНАЧАЙ
Сяргею Грахоўскаму
Я
не баюся, што ў нябыт лячу,
Хоць жыць люблю, а часам... не хачу.
С.Грахоўскi
Хоць цяжка, але Вы прайшлi не
такое,
Жыццё разбуралi паводкi.
Хай знiкне наяве i ў сне ўсё благое,
Каб сцiхлi тужлiвыя ноткi.
Сярод варон чорных жыць белай вароне
Было заўжды цяжкай задачай,
Хачу, каб сяброўскую руку ў далонi
Адчулi, i будзе iначай.
13.01.2001
4925 ЦЁМНЫЯ НОЧЫ
Цяжкiя, доўгiя, цёмныя ночы,
Холаду льецца струмень,
Нават не трэба мець позiрк
прарочы:
Прыйдзе яшчэ светлы
дзень.
Будзе утульна, прыемна i гожа,
Як ў еўрапейскiх краях,
Цемру працяглую як пераможа
Наша Пагоня i Сцяг.
13.01.2001
4926 ДУШЭЎНЫ ЛЁД
Ўначы прыйшоў мароз
нязваны
I лёдам закаваў душу,
Пад кайданамi ныюць раны,
Аб леце, што прайшло, тужу.
Рамонкi я прыносiў з поля
I пiў лугоў духмяны мёд,
Ёсць вера: вернецца зноў воля,
Каб растапiць душэўны лёд.
13.01.2001
4927 УГОДЛIВЫ ПАЭТ
Зiмовы верш заўжды халодны,
Бо сiвер сцюжы шмат прынёс.
Хаця паэт з сабой нязгодны,
Ды кветкi не цвiтуць ў мароз.
Павiнна праўда быць
дакладнай,
I адбiваць у вершы свет,
А не узвышана параднай,
Бо хлус угодлiвы паэт.
13.01.2001
4928 ЗДАВОЛIЦЦА ЗЯМЛЁЮ
Калi агнём абпалена крыло,
Не атрымаць ужо былой патолi,
Ад летуцення застаецца тло,
У неба не падняцца больш нiколi.
А хочацца ляцець бясконца мне,
Бо неба не дае дасюль
спакою,
Лёс шчодраю рукою не кране,
Прыходзiцца здаволiцца
зямлёю.
14.01.2001
4929
БЫСТРАЦЕЧНАЯ РАЧУЛКА
Плынь свабоду згубiла, на
жаль,
А рачулка была быстрацечнай,
Моцны панцыр лядовы, як сталь,
I, здавалась, бяда будзе вечнай.
Ды настала, нарэшце, вясна,
I паводка пайшла, як цунамi,
Крыгi моцныя рвала яна,
Не адвечна нам жыць з кайданамi.
14.01.2001
4930 ПАЎДНЁВЫЯ ВЯТРЫ
Вельмi доўга цягнулась зiма,
Пеклi сцюжы, знiшчалi марозы,
I, здавалась, ратунку няма,
Ад яе не сцiхалi пагрозы.
Лютавала зiма да пары,
Хоць прынесла шмат болю i
шкоды,
Ды паўднёвыя крочаць вятры
I нясуць з сабой шчасце свабоды.
14.01.2001
4931 НА ЧУЖЫМ КАНI
На каленях стаялi ўвесь час,
Продкi крочылi ў бiтвах да
славы,
Цяпер справа датычыцца нас,
Не жадаем уласнай дзяржавы.
Зноў заходнi стварыць хочам край,
Ў хамуце хадзiць з сцёртаю
шыяй,
На чужым канi ўехаць у рай,
Быць адзiнай вялiкай Расiяй.
14.01.2001
4932
КАЛГАСНЫ ВIР
Прыйшоў зусiм iнакшы час,
Рабiць сваёй не хочам справы,
Не хочам руйнаваць калгас,
Агульнай хочацца дзяржавы.
Бо працавiтых больш няма,
Iх гены – ў лагернай
Сiбiры,
Уласнасць раздаюць дарма,
Ды красцi лепш ў калгасным
вiры.
14.01.2001
4933 СУХI ПЯСОК
Сухi пясок, як перакацi-поле,
Патрэбны дождж цi хоць бы
вiльгаць рос,
Каб з месца не кранаўся ён нiколi,
Не спакушаў прыродай даны
лёс.
Сухi пясок рассеяўся па лузе,
I знiк бясследна, як
кастрышча дым,
Не здолеў цвёрда «Не» сказаць спакусе,
Лепш вечна б ззяў на пляжы залатым.
15.01.2001
4934 СЦЕЖКА
К СЭРЦУ
Iду з надзеяй па тваiх слядах,
Вядзе неўтаймаванае каханне,
Ў душы трывога i нястрымны страх,
Што iншаму прызначыла
спатканне.
Я ў памяцi былое варушу,
Прыемна мне з табой заўсёды
разам,
Бясконца па слядах тваiх
хаджу.
Мо к сэрцу сцежка пракладзецца з часам?
15.01.2001
4935 ГРЭШНАЯ
ЛЮБОЎ
Была стройнаю фiгура,
Як у травеньскiх бяроз,
А цяпер гляджу панура,
Пячэ студзеньскi мароз.
Травень цёплы ўспамiнаю,
Кветкi жоўтыя лугоў,
Ды да пекла, не да раю
Вядзе грэшная любоў.
15.01.2001
4936
ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
Вочы шчасця туман затуляе,
Забываюць заўжды незнарок,
Што наперадзе прорва чакае,
I адзiн да яе толькi крок.
Калi шчасця праз меру багата,
То не чутна i гучных трывог,
Замiнае пачуць праўду вата,
А чакае шмат цяжкiх дарог.
15.01.2001
4937 АДНА
ДЗЕЯ
Слёзы шчасця – для твару
украса,
Як цудоўны духмяны нектар,
А здарыцца бяда цi абраза,
Слёзы болю знявечваюць твар.
Дзею моцна змяняюць умовы,
Адзiн выраз, з адных тых жа слоў
Азначае учынак суровы
Цi пяшчотную надта любоў.
15.01.2001
4938 ЗАВIРУХА СЛОЎ
Закружыла завiруха
Толькi з трох падманных слоў,
Бо заўжды iдзе праз вуха
Спадзяванне на любоў.
Была жартам завiруха,
Снег растаў i збег вадой,
Не любоў прыйшла, а скруха,
Апынуўся снег бядой.
15.01.2001
4939 ЗОРНАЕ
КАХАННЕ
Зорак яркiя манiсты
Свецяць нам ўначы.
Як сваё каханне чыстым
Далей зберагчы?
Каб не стаў яго лёс чорным,
Быў заўжды ў цане,
Не хадзiць лепш полем ворным,
А па цалiне.
15.01.2001
4940 ШЭРАЕ
НЕБА
Хачу, каб заўсёды мне сонейка
ззяла,
Каб крылы я меў, як Iкар,
Ды радасных дзён у жыццi вельмi мала,
Бо шэрае неба ад хмар.
Хачу, каб i зоркi свяцiлi
ласкава,
I месяц глядзеў з вышынi,
Ды iншая доля чамусьцi
спаткала,
Бо шэрыя ночы i днi.
16.01.2001
4941 КЛIЧА ВЫШЫНЯ
Упарта хачу пабываць на вяршыне,
Але заблукаў ў схiлах шлях,
Як прысак, запал паступова мой стыне,
Ужо амаль цалкам ачах.
Але, як знайду, хоць малую, сцяжынку,
Iду зноў праз нетры штодня,
У працы не трэба мне мець адпачынку,
Бо клiча к сабе вышыня.
16.01.2001
4942
ПЕРАШКОДЫ
Цудоўныя зрэдку дае лёс нагоды,
Каб горда iсцi да мэты,
Ды шчодра кiдае на шлях
перашкоды,
Iх безлiч чамусьцi заўжды.
Ды выпадак як ў змозе даць нагароду,
З падзякай прымаю яе,
Бо шанс празяваеш, зноў дасць перашкоду,
Якiя заўсёды дае.
16.01.2001
4943 ЛАСКАВЫ
БЕРАГ
Калi лёс хутка панясе па
плынi,
То сэрца занямее ад тугi,
Бо ў бурным вiры аднаго
пакiне,
Вакол страшаць крутыя берагi.
Ды зберагаць упарта трэба сiлы,
Прамень надзеi каб зусiм не
згас,
Ласкавы бераг будзе i пахiлы,
Бяду любую лечыць толькі
час.
16.01.2000
4944 ПIК
Адзiн нiколi не пакорыш пiк,
Была каб добрай i прамой дарога,
Хаця прасiць, нiбы жабрак, не
звык,
Для поспеху патрэбна дапамога.
Бо ў адзiночку вельмi цяжкi
шлях
Ўсе намаганнi цалкам здатны
сцерцi,
Наперадзе чакае толькi крах,
Пiк нават можа стаць вытокам
смерцi.
16.01.2001
4945 АСЕННI ЎРАДЖАЙ
Вясна была халоднай, як iльдзiна,
Яшчэ марозам агрызнуўся май,
А летам спёка мучыла няспынна.
Цi будзе добры восенню ўраджай?
Хоць кажуць: «Дзецi для жыцця
– як краскi»,
Як не хапае ім цяпла з вясны,
Калi няма любвi, пяшчоты,
ласкi,
То жорсткiя дарослыя яны.
16.01.2001
4946
АГЕНЬЧЫК
У жудасную замець уначы,
Калi нябачна i на крок
дарогi,
Спакой не вельмi лёгка
зберагчы,
Гнятуць няўмольна страхi i
трывогi.
Калi зусiм здаецца чорным
лёс,
Агеньчык заўжды з'явiцца
нязначны.
Як хочацца не мець ў жыццi
пагроз!
Агеньчык мне каб быў
бясконца бачны.
17.01.2001
4947
НЯСКОНЧАНЫ РАДОК
Ўсё спала лiсце залатое,
Ў галлi завiс адзiн лiсток,
Удзячны золату за тое,
Адзначыў я яго здалёк.
Ў натоўпе кожнага не бачыў,
Але мiжвольна сцiшыў крок,
Бо поруч золата адзначыў,
Нiбы няскончаны радок.
17.01.2001
4948 НЯЎТУЛЬНА
Абляцелi пялёсткi вясной,
Ды пладоў не пабачылi летам,
Бо няўтульна жыць вiшнi
адной,
Бо квiтнее яна пустацветам.
Бо самотны бязрадасны лёс,
Бо ад сцюжы душа моцна стыне,
Лепш каб пару ён вiшнi
прынёс,
I, як вiшнi, даў шчасце
жанчыне.
17.01.2001
4949 КЛАДКА
Кладка памiж берагамi
Вельмi моцнаю была,
Ды абшарпалась нагамi,
Хутка трэшчыну дала.
Сэрцы кладка спалучала,
Ды па ёй прайшоў другi,
Кладку плынню паламала,
Разышлiся берагi.
17.01.2001
4950
ЗАКРУЖИТ ЛЮБОВЬ
О былом больных воспоминаний
В своём сердце больше не храню,
Ты принёс мне тысячу страданий,
Но любовь твою ещё ценю.
Приходи, страдания забудем,
Сердце от волненья застучит,
Вспоминать возвышенное будем,
Пусть любовь нас снова закружит.
18.01.2001
4951
НЯЗДАТНЫ ДА ЗДРАДЫ
Мае героi – буры i вятры,
Блакiт у небе, белыя аблокi,
Лес, поле, луг, рака – мае сябры,
I стыль верша аб iх заўжды
высокi.
Адданы iм, яны адданы мне,
Для iх няма спакуслiвай
прынады,
Хай у сяброўстве безлiч год
мiне,
Яны няздатны да ганебнай здрады.
18.01.2001
4952 БОГ ДАЕ
Я лiтасцi нiколi не прашу,
Хоць часам вельмi трэба
дапамога,
Стан жабрака знявечвае душу,
Аб лiтасцi прасiць магчыма
Бога.
Патрэбна меру мець i мець мяжу,
Прасiць драбок лепш, чым
занадта многа,
Што нельга, я таго не папрашу,
Сам Бог дае, як ёсць такая
змога.
18.01.2001
4953 НЕЗРИМАЯ НИТЬ
Я двигаюсь, как будто по наитью,
Уж нет другого у меня пути,
Привязанный к тебе незримой нитью,
Но не могу вплотную подойти.
Не знаю, хватит ли мне сил и воли,
Страдает тяжко сердце долгий срок,
Я не хочу иметь сердечной боли,
Смотай скорее ниточку в клубок.
18.01.2001
4954 АКНО
ЖЫЦЦЯ
Думак хуткiя маланкi
Б'юць далёка за мяжу,
Рассуваюцца фiранкi,
Я ў акно жыцця гляджу.
I нябачнае пабачу,
I нячутны чую гук,
Разам з скрыўджанымi плачу
Ад бясконцых цяжкiх мук.
18.01.2001
4955 ПАЛОН
Не даюць спакою вочы,
Бо бярэ разбег вясна,
Зброяй знiшчаны дзявочай,
Проста ў сэрца б'е яна.
I нiдзе няма ратунку,
Ява – як дзiвосны сон,
Зброя б'е ў маiм кiрунку,
Пападаю у палон.
19.01.2001
4956
ВЯСНОВЫЯ ЗОРЫ
Ў жыццёвым хвалюючым моры
Знаходжу дакладна свой шлях,
Мне свецяць вясновыя зоры
Ў тваiх незабыўных вачах.
Яны – як маяк пуцяводны,
Святло льюць праз тысячы мiль,
Ты стаў цяпер блiзкi i родны,
I хвалi паклалiся ў штыль.
19.01.2001
4957 МАНЯТ
РОЗЫ
Ты позвала меня с собой,
И я не задавал вопросы,
Пошёл бы вслед тебе любой.
Причём шипы, коль манят розы?
Любовь всегда во всём права,
Хотя потом придут страданья,
Пускай кружится голова
От небом данного желанья.
19.01.2001
4958 ВЛАСТЬ
ЛЮБВИ
Глаза не удалось сомкнуть
От горькой, словно лук, обиды,
В любви тернист и сложен путь,
А горизонты мглой закрыты.
Любовь всегда имеет власть
И задаёт головоломки.
Эх! Если б знала, где упасть,
То подстелила бы соломки.
19.01.2001
4959
СОСТОЯНИЕ ПОЛЁТА
Переполняет душу грусть,
Грущу, хотя грустить не надо,
Теперь я знаю наизусть,
Что значит высшая услада.
Придётся отвечать – и пусть,
Мне всё равно, что скажет кто-то,
В душе ведь у меня не грусть,
А состояние полёта.
19.01.2001
4960 ЛИЦА
ЛЮБИМЫХ
Весенний, дружный ледоход
Вдаль по реке уносит льдины,
Прошли года: полынь и мёд,
В воспоминаньях их картины.
Иду в былое, как в музей,
Но хочется остановиться,
Люблю увидеть лик друзей.
Но как милы любимых лица!
19.01.2001
4961
ЗБЕРАГЧЫ ПЯШЧОТУ
Палае вогнiшча кахання,
Пытанне побач з iм стаiць:
Цi хопiць на гады жадання,
Цi вельмi хутка прагарыць?
Не замiнаў каб дождж i вецер,
I каб душу не абпячы,
Важней ўсяго на белым свеце
Пяшчоту к любым зберагчы.
19.01.2001
4962 СУДЬБА
Я не слышу тревожные звуки,
Не зовёт к себе больше труба,
Вместо встреч – только горечь разлуки,
К нам спиной повернулась судьба.
Я хочу, чтобы кончились муки,
По-иному продолжился путь,
Чтобы звали волшебные звуки,
И судьба обнажила бы грудь.
19.01.2001
4963 ЖОРСТКIЯ ЗАКОНЫ
Трывожны i бясконца цяжкi
час,
Калi гнятуць сардэчныя
праблемы,
Прамень надзеi замiгаў i
згас,
Апошнiя квiтнеюць хрызантэмы.
Шчаслiваю запомнiлась вясна,
Не ведала, хто больш ў мяне ўлюбёны,
Быў цяжкi выбар i таму адна,
Каханне мае жорсткiя законы.
19.01.2001
4964 КАРАНI КАХАННЯ
Здарыцца выпадковае спатканне,
Што закране душу да глыбiнi,
Мажлiва, з яго вырасла б
каханне,
Ды вiльгацi не мелi каранi.
Не стала явай радасная мара,
Бо не знайшлось патрэбных цёплых слоў,
Здавалась, надыходзiць ужо
хмара,
Любоўны дождж чамусьцi не
пайшоў.
20.01.2001
4965
ЗНЕМАГАЮ Ў БАРАЦЬБЕ
Калi ў душы запалiцца агонь,
Прыемным можа стаць i развiтанне,
Бо у далонь бяру тваю далонь,
Iнакш кранацца не дае каханне.
I адпускаць не хочацца цябе,
Чым гарачэй каханне – болей цноты,
Я знемагаю ў цяжкай барацьбе,
Бо iншай вельмi хочацца
пяшчоты.
20.01.2001
4966 СЛЁЗЫ
ГРУСТИ
Плакать я о тебе не хочу,
Набегает незримо слеза,
Я не плачу, а только грущу,
Сами влажными стали глаза.
Вспоминаю тебя вновь и вновь,
С болью слёзы горючие лью,
Не угасла, наверно, любовь.
Слёзы грусти. Тебя я люблю!
20.01.2001
4967
МГНОВЕНИЯ СЧАСТЬЯ
Может, жесток я и груб,
Редко бывает такое,
Сладость истерзанных губ
Не оставляет в покое.
Счастья мгновенья ловлю,
В страшном пожаре сгораю,
Грубым я быть не люблю,
Неги и ласки желаю.
20.01.2001
4968 ХАЧУ
ПАГРЭЦЦА
Мяне сцяжынка завяла
Праз замець i сумёты ў сцюжу,
Хачу душэўнага цяпла,
Ды лета не хапае мужу.
Застыла, нiбы лёд, душа,
I да цяпла, як птушка, рвецца,
Ды ёсць трываласцi мяжа,
Хачу на сонейцы пагрэцца.
20.01.2001
4969
ЧЫТАЦКАЯ ДУША
Калi радкi ўсхвалёўваюць душу,
I кроў iмгненна прылiвае ў
шчокi,
Напэўна, рыфмаплётствам не грашу,
Ў вершах псiхалагiчны сэнс
высокi.
Аб дурасцi у вершах не пiшу,
Таму мой верш ўсхвалёвана
ўспрымаюць,
Чытацкую даследжую душу,
Як людзi ненавiдзяць i
кахаюць.
20.01.2001
4970
НЕЗНАЁМАЯ
Ты мяне зачаравала,
Незнаёмая амаль,
Закружыла, загайдала
I панесла памiж хваль.
I даверыўся я плынi,
Ўжо далёка берагi,
Хай спакой мяне пакiне,
Няма шчасця без тугi.
20.01.2001
4971 ЗАЛАТОЕ
ЗЕРНЕ
Папала зерне ў прыдарожны
пыл,
Умоў такiх не ведала нiколi,
Бо пры дарозе ўсё на свой капыл,
Зусiм iначай, чым у любым
полi.
Як пыл, праходзяць шэрыя гады,
Ды лёс былое ўжо назад не верне,
Бо не саспее колас залаты,
Ў дарозе топчуць залатое зерне.
20.01.2001
4972
ВЯСНОВЫЯ ЎСПАМIНЫ
Асеннi дождж залiў жыццёвую
шашу,
Зрабiў яе мароз зiмовы лёдам,
Iдуць вясновыя ўспамiны у
душу,
Калi жыццё было сапраўдным мёдам.
Спачатку мёд зрабiўся горкiм,
як палын,
Пасля стаў небяспечнаю атрутай,
Ў дрыгвяны дол шаша спусцiлася
з вяршынь,
I дапякае мне душу пакутай.
21.01.2001
4973 МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ
Маланкi тваiх позiркаў лаўлю,
Няма адносiн цёплых памiж
намi,
Усмешку i пяшчоту я люблю,
I не хачу быць бiтым
перунамi.
Зрабi ласкавей трохi позiрк
твой,
Халодны лёд ў душы няхай растане,
Заўсёды так здараецца вясной,
Цяпло народзiць палкае
каханне.
21.01.2001
4974
ДУХОЎНАЕ КАХАННЕ
Нi ўдзень няма спакою, нi
ўначы,
Бо з мрой пабудавала сабе царства,
Хачу яго каханне зберагчы,
Не ведаю прыдатнага лякарства.
Духоўнае каханне – нiбы дым,
Далонямi яго злавiць хацела,
Цяпер з надзеяй думаю аб тым,
Каб у бядзе дапамагала цела.
21.01.2001
4975
ПАКАЛЕННЕ ПАГОДКАЎ
Ужо даўно серп зрэзаў каласы,
Аж пачарнела золата на пожнi,
I ад былой нябачанай красы
Стаяць застаўся каласок апошнi.
Ён думаў: «Для якой мэты жыву?»
Загiнуць згодны ў кожнае
iмгненне,
Схiлiў, як небарака, галаву,
Пайшло ў нябыт пагодкаў пакаленне.
21.01.2001
4976 ПЕКЛА
ПАЧАКАЕ
Крок за крокам, крок за крокам
Рушу ў небыццё,
Ды да могiлак далёка,
Бо люблю жыццё.
Хоць яно няшчадна секла,
Ў даль шляхi вялi,
Пачакае яшчэ пекла,
Рай мне на зямлi.
21.01.2001
4977
МАГУТНЫЯ СЛОВЫ
Здаецца, слова – толькi кволы гук,
Ды здатна даць выдатную зарадку,
Яно дакладна, як спартыўны лук,
Пад яблычак б'е ў самую дзесятку.
Ёсць добрых шмат i шмат
паганых слоў,
Ды не адны душу не хвалявалi,
Як словы пра адданую любоў,
Яны магутней, чым марскiя
хвалi.
21.01.2001
4978 НЕПАХIСНЫ
Хай вецер згiнае да долу
бярозы,
Кладзе на зямлю хай кусты,
Мяне не палохаюць буры пагрозы,
Стаю, як дубок малады.
Часамi душу засмучае навала,
Здараецца гэтак, на жаль,
Але яна волю маю гартавала,
I я непахiсны, як сталь.
22.01.2001
4979 МУЗЫКА
КАХАННЯ
Аб шчасцi спявала мне скрыпка
вясною
На самых вышэйшых танах,
Ды восень не стала мая залатою,
Iдзе ў нiкуды горкi шлях,
I толькi труба моцна бухае
басам.
Мо лепш i яе б не было?
Сустрэлася з горкiм,
пакутлiвым часам,
З кахання засталася тло.
22.01.2001
4980
ТРЫВОЖНЫЯ НОТКI
Трывожныя ноткi жаночай
прыроды
Агучыць спачатку вясна,
I ўлетку, i восенню ёсць перашкоды,
Бо сумная нота чутна.
Жанчынам хапае бяды i маркоты,
Адно не паднiме крыло,
Трывожныя ноткi жаночай
прыроды,
Ды лепей, каб iх не было.
22.01.2001
4981
ЗАМКНЕНАЕ КОЛА
Падлегласцi скончылi школу,
Традыцыi волi няма,
Iдзем па замкненаму колу,
I выйсце шукаем дарма.
Каб цяжкiя скiнуць аковы,
Не шкода вялiкай цаны,
Нiяк не ўваскрэснуць без
мовы,
Не скiнуць з сябе кайданы.
22.01.2001
4982 УКОЛ
ШПАГАЮ
Страфы дзве, небагата слоў,
Як пачытаю пры нагодзе,
Верш, нiбы шпагаю укол,
Бо раздзявае пры народзе.
Ўсе таямнiцы на далонь,
Як маг цудоўны, выкладае,
Пульс, нiбы метраном, ля
скронь,
I чырвань шчокi залiвае.
22.01.2001
4983 ЗIМОВАЕ НЕБА
Зiмовае неба, такое ж, як
летам,
Але – як няпрошаны госць,
Быць трэба ў душы рамантычным паэтам,
Каб бачыць яго прыгажосць.
Красунi зiмой– як без лiсця бярозы,
Ды трэба заглянуць ў душу,
Хоць робяць гады прыгажосцi
пагрозы,
Ў зiмовае неба гляджу.
22.01.2001
4984 ЦАРИЦА
Коль женщина отдастся без любви,
Когда случилась трудная минутка,
Хоть в ЗАГСе регистрацию прошли,
Она ведёт себя, как проститутка.
Для оправданий будет много слов.
Но почему другой ночами снится?
Где будет настоящая любовь,
Там женщина – прекрасная
царица.
22.01.2001
4985 У МРОЯХ I СНАХ
Зiмою у снах бачу ружы
I травы духмяных лугоў,
А летам – зiмовыя сцюжы,
Абрусы з бялюткiх снягоў.
Заўжды душа нешта жадае,
Ёсць лета, а вабiць зiма,
У мроях i снах выбiрае,
Чаго зараз побач няма.
23.01.2001
4986 ПАРАДА
РАМОНКАЎ
Разбеглiся сцежкi па долi,
Не знаю, якою пайсцi,
Дзе болей любвi i патолi,
З кiм крочыць далей па жыццi.
Дзе шчасця цудоўныя гронкi,
А дзе ў душу прыйдзе зiма,
Дадуць хай параду рамонкi,
Не ведаю, пэўна, сама.
23.01.2001
4987 ШЧАСЦЕ
З ГОРАМ
Я па тонкай кладачцы iду,
Пада мною коцiць хвалi рэчка,
На той бок удала перайду,
Або скiне ўнiз з каханым
спрэчка.
У кахання вельмi цяжкi лёс,
Я iду па кладцы крокам
скорым,
Бо каханне – з радасцi i слёз,
Шчасце, перамешанае з горам.
23.01.2001
4988 СПОСАБ IСНАВАННЯ
Амаль няма або няма кахання,
Сям'я такая звонку, як усе,
Жыццё такое – спосаб iснавання,
Нiколi шчасця ён не прынясе.
Душа ў пакутах корчыцца ад болю,
Як ночы, пачарнелi зусiм днi.
Знаходзiць дзе каханне i
патолю?
Засталiся яны ўдалечынi...
23.01.2001
4989
ТАРАШКЕВIЦА
Даўно мiнулыя часы,
Прайшло i добрае, i злое,
Няма ўдзень ранiшняй расы,
Чапляцца нельга за старое.
Знiкаюць рэкi i лясы,
I не стаяць на месцы словы,
Не трэба сённяшняй красы
Упарта адбiраць у мовы.
23.01.2001
4990
ВЯСНОВЫЯ РУЖЫ
Мне
радасць дарыла глыбокая восень
Лiстотай сваёй залатою,
Ў мiнулым даўно павуцiнне i
просiнь,
Ды я не сумую зiмою.
Не вернецца болей вясновае дзiва,
I замецi кружаць, i сцюжы,
Бяжыць час зiмою галопам
iмклiва,
Ды ў мроях – вясновыя ружы.
24.01.2001
4991 УДЗЯЧНЫ
ЛЁСУ
Жыццёвы мой шлях церабiўся
праз нетры,
Хоць лепшыя былi узоры,
Я замкi свае будаваў у
паветры,
Мне ззялі цудоўныя зоры.
Няхай не было у жыццi
магiстралi,
Не грэла пяшчотнае
сонца,
Ды музы цудоўныя песнi
спявалi,
Удзячны я лёсу бясконца.
24.01.2001
4992 ХВАЛI ЖЫЦЦЯ
Гайдалi мяне Сожа любага
хвалi,
I песцiла Мiнскае мора,
Мне Чорнага мора прыбоi
спявалi,
Ды з iм развiтаўся я скора.
Заходнi Буг стаў мне жаданы i
мiлы,
З яго вады шмат прыйшлось выпiць,
Цяпер ужо будуць да самай магiлы
Гайдаць мяне Пiна i Прыпяць.
24.01.2001
4993 КАРЦIНЫ ЮНАЦТВА
Далёка я жыў доўгi час ад
Айчыны,
Але не ўтваралась мяжы,
У мроях ў балотах збiраў
журавiны,
Купаўся у любым Сажы.
Адчуў ў сваiм сэрцы значэнне
Айчыны,
I шчасце быць з роднай зямлёй,
У снах толькi бачыў юнацтва карцiны,
Павек цяпер разам я з ёй.
24.01.2001
4994 ВЫДАТНА
РАШАЦЬ
Пранеслась жыццё, як маланка, ў iмгненне,
Ды помню яго перуны,
Апошнiя сведкi – маё пакаленне,
Маленькiя дзецi вайны.
I Дзень Перамогi, як сёння, я
бачу,
Крывавы закончыўся вiр,
Выдатна заўжды рашаць трэба задачу,
Каб ўстойлiвы радаваў мiр.
24.012001
4995 УЛАДА
ТЫРАНА
Калiсьцi жыццё вымагала
адвагi,
Бо планы выконваў гулаг,
Ды ззаду цяпер хваляваннi i
страхi,
Бо вольным жыццёвы стаў шлях.
I хочацца, каб ужо болей нiколi
Не змог уладарыць тыран,
Каб зноў не знявечылiсь
шчасныя долi,
Не ведаць душэўных каб ран.
24.01.2001
4996
БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА
Палацы i высотныя дамы,
Прыгожыя, цудоўныя, як свята,
Але душой сагрэцца можам мы,
Бацькоўская успомнiцца як
хата,
I агарод, i яблыневы сад,
Мурог, ступаў дзе босаю нагою.
У думках я вяртаюся назад,
Яны зафарбаваліся тугою.
24.01.2001
4997 КАХАНКА
Зрабiць мог больш, ды
здейснiў вельмi мала,
Таму прыходзiць часам сум ў
душу,
Цудоўны доля шанс падаравала,
Жыву, яшчэ i вершыкi пiшу.
Паэзiю люблю я, як каханку,
Абдымкi вельмi моцныя яе,
У цемразi ад вечара да ранку
Мне муза песнi дзiўныя пяе.
25.01.2001
4998 МАЛАДЫ
ПАЭТ
Сёмы дзесятак год – зусiм не першы,
Ляцяць, як дым, iмклiвыя
гады,
Але нядаўна я складаю вершы,
Паэт яшчэ занадта малады.
Ды моцнымi са словам сталi
вузы,
Парнас хвалюе вышынёй душу,
Мне кожны дзень спяваюць песнi
музы,
Я словы на мелодыю пiшу.
25.01.2001
4999
ПАЭТЫЧНАЯ ВIЗIТКА
Набралась вершаў нiзка
немалая,
Але мой верш яшчэ не бачыў свет,
Ён чытача з надзеяю чакае,
Якi зайшоў на Web у Internet.
File доўгi, як на добрай
шпулi нiтка,
Каб спадабаўся ад душы, хачу,
File гэты – паэтычная вiзiтка,
Цяпер яе даю я чытачу.
25.01.2001
5000 ЗАДАЧА
Пяць тысяч. Збудаваў вялiкi
гмах,
У творчасцi не ведаў
перашкоды,
Ў мiнулым лёгкi i натхненны
шлях,
Шлях ўзлётаў да вяршынь i асалоды.
Трымаў мяне ў абдымках доўга
верш,
Заўжды было сяброўства памiж
намi,
Цяпер мая задача, перш-наперш,
Вялiкi гмах знаёмiць з
чытачамi.
25.01.2001
Апошні верш Home Page