Анатолій Балуценка
4301 ДОБРАЯ
ДУША
Вялi гаворку агрэст i
шыпшына,
Чый выгляд лепей, чый прыемней смак,
Спытала iх чырвоная калiна:
«Сярод калючак вас збiраюць
як?»
Красы, каб пакахалi, вельмi мала,
Калючкi могуць утварыць мяжу,
Каб шчасце на шляху жыцця спаткала,
Мець трэба яшчэ добрую душу.
10.10.2000
4302 ДРУЗЬЯ
Когда в судьбе произойдёт излом,
Запорошит снегами душу вьюга,
Согрею я тебя своим теплом,
В беде лишь узнаётся верность друга.
В дни радости за праздничным столом
Всех недругов увидеть очень сложно,
Когда беда взмахнёт своим крылом,
Друзей, хотя немногих, встретить можно.
10.10.2000
4303 СЛЁЗЫ
РОСПАЧЫ
Аб камень б'юцца кропелькi
вады,
Прамень у пырсках запалiў
веселку,
Але не бачны iхнiя сляды,
Дарэмна намагаюца, без толку.
Хай льюцца слёзы роспачы ракой,
Ды дараванне не прыйдзе ў iмгненне,
Жадаць дарэмна для душы спакой,
Калi ў душы у iншага каменне.
11.10.2000
4304 ЖЕЛАНИЕ
Удары сердца – словно стук о жесть,
Не слышат даже нежный шёпот уши,
Тогда мораль слепа, глуха и честь,
Когда слились в одном порыве души.
Хоть светят звёзд весёлые огни,
Не существует больше мирозданье,
На целом свете только мы одни,
Когда пылает, как огонь, желанье.
11.10.2000
4305
ЗВЫЧАЙНЫЯ ВАРОНЫ
Вялiкi хутка можа стаць
малым,
Як нечакана зняць з яго пагоны,
Адразу пыха пройдзе, нiбы
дым,
Калi на галаве няма кароны.
Людзей пасада здатна папсаваць,
Для iх тады не пiсаны законы,
Былi арлы, ды калi гонар
сцяць,
Становяцца звычайныя вароны.
11.10.2000
4306 ЗIМОВЫ АБРУС
Ужо дажджы аплакалi зямлю,
Павысыхалi цалкам цяпер
слёзы,
Спакою вецер не дае галлю,
Шумяць дубы, асiны i бярозы.
Абрус зiма паклала дарагi,
На поплаве, у лесе, ў чыстым полi,
Яго ўвесь час адбельваюць снягi,
Зiмой не будзе брудным ён
нiколi.
12.10.2000
4307 КРУЖИТ
МЕТЕЛЬ
На горе мне случайно встретил я тебя,
Твой взгляд покоя не давал и ноги,
Вмиг закружила, как метель, меня судьба,
И сбился я с проторенной дороги.
Я в жизни напрямик по целине иду,
Судьба ворчит, со мной теперь не дружит,
Не знаю, где душе пристанище найду,
Метель упорно надо мною кружит.
12.10.2000
4308
МОЛОДОСТЬ И СТАРОСТЬ
Была красива, словно королева,
Но от любви заставила страдать,
Ведь молодость, желая, не умела
В горячие уста поцеловать.
Она теперь красива, как царица,
Но молодость, как дым садов, прошла,
Горячая любовь лишь только снится.
О, если б старость пожелать могла!
13.10.2000
4309 ЧАС
ЛЮБВI
Журчыць яшчэ ў снягах ручай вясновы,
Пажоўклы адкрываецца мурог,
Ў вясновай песнi радасныя
словы,
Што час любвi пераступiў
парог,
Што адыходзiць цяжкi час
зiмовы,
Прырода вырываецца з акоў,
Цяпло стварае добрыя умовы,
Каб расквітнела у душы
любоў.
13.10.2000
4310
ИСТОЧНИК ВДОХНОВЕНИЯ
Мне хочется тебя поцеловать,
Хотя в душе тревожные сомненья,
Желаю лишь тебя обожествлять,
Ты для меня – источник вдохновенья.
И злато привлекательных кудрей,
Зовущий в бездну стан, и грудь, и ноги,
Хочу любви живительной твоей,
Но мучает меня печать тревоги.
13.10.2000
4311 ЗАЛАТАЯ ДУША
Як масла, вельмi тлустая
зямля
Пясчанай выспе з пыхай гаварыла:
«Ўсiх даражэй на свеце буду
я»,
Ды ў выспе была залатая жыла.
Здавалась, бедны жоўценькi
пясок,
I чалавек здаецца нiштаваты,
Як звонку назiраць за iм
здалёк,
Ды залатой душою ён багаты.
14.10.2000
4312 ВЯЛIКАЯ МАРА
Ў цудоўны, любы, мiлы сэрцу
край,
На поўдзень, к мору, да вялiкай
мары,
Бег чысты, як раса лугоў, ручай,
I радасць ззяла у яго на твары.
Але спаткаўся лёс зусiм
другi,
Жаданага не адбылося цуду,
З ракой яго злучылi берагi,
Вада ў ёй была шэрая ад бруду.
14.10.2000
4313 СУРОВЫ ЛЁС
Гулялi ў паднябессi аблачыны,
Блакiт навокал iм iшоў да
твару,
Але прайшлi цудоўныя часiны,
Яны сабралiсь ў жудасную
хмару.
Заўжды малыя дзецi – як
анёлы,
Што ўвышынi ляцяць на
аблачынцы.
Адкуль да iх прыходзiць лёс суровы?
Адкуль, як хмары чорныя, злачынцы?
14.10.2000
4314 ИНОЙ
МИР
Трудно быть нелюбимой женой,
Светлый, солнечный день тогда мглистый,
Я открою тебе мир иной,
Словно радуга, яркий и
чистый.
Он широк будет, как небеса,
Станет всё вокруг радостной новью,
Лишь открыть нужно шире глаза,
Нелюбовь станет нежной любовью.
14.10.2000
4315
ГРУСТНАЯ ЛЮБОВЬ
Любовь бывает грустной и несчастной,
Хотя чиста вначале, как роса,
К черте незримо движется опасной,
Уйдут, как дым, от счастья чудеса.
Когда любовь усердно не лелеют,
Она слаба, как паутины нить,
Железные конструкции ржавеют,
Но чувства тяжелее сохранить.
14.10.2000
4316 ДАЛЬ
СУДЬБЫ
Без стука в душу я твою войду,
Ты предо мной не затворяешь двери.
Иль счастье запоздалое найду,
Иль ждут меня тяжёлые потери?
В судьбе всегда в густом тумане даль,
Неясно, вёдро будет иль ненастье?
Придёт неодолимая печаль
Или даст крылья для полёта счастье?
14.10.2000
4317 РОДНАЯ
ДУША
Даўно мiнуў час дзiўнай маладосцi,
Ў жыццi былi снягi, дажджы,
iмжа,
Прыемна, як цябе чакае хтосьцi,
Як ёсць на свеце родная душа.
Калi адзiн, то на душы
маркота,
Хоць сонца ззяе i блакiт
вакол,
Бо дакучае сэрцу адзiнота,
Лякарства ад яе адно – любоў.
14.10.2000
4318
ПРЫЦЯЖЭННЕ ЛЮБВI
Людзей яднае радавая кроў,
Радне мы аддаем прыярытэты,
Яшчэ мацней прыцягвае любоў,
Як Сонца свае зоркi i
планеты.
Любоў – як прыцяжэнне да Зямлi,
Хаця радня ёй часам робiць
шкоды,
Калі любоўю лёс пераплялi,
Ўлюбёным па плячы ўсе перашкоды.
14.10.2000
4319 ПУШКIНСКIЯ СЛОВЫ
Граматыка даўно сiвых часоў,
Як быццам добры злодзей у
законе,
Як гiры на нагах, канчаткi
слоў
У множным лiку i у родным
склоне.
Яна крадзе паэзii радкi,
Для рыфм стварае цяжкiя
умовы,
Лад рускай мовы быў раней такi,
Ёй волю далi пушкiнскiя
словы.
14.10.2000
4320
САГРАВАЕ ВОСЕНЬ
Юнацтва, сэрцу любае, далёка,
I маладосць пранеслася даўно,
Прайшла вясна, ў мiнулым лета
спёка,
Ды восень сагравае ўсё адно.
Як прыгажосць пабачыць здатна вока,
Як хваляванне ў сэрцы ад жанчын,
Душа ўзлятае, як раней, высока,
Хоць восень, сумаваць няма прычын.
15.10.2000
4321 ПОЗНЯЕ
КАХАННЕ
Жыццё iдзе цi добра, цi
пагана,
Лёс замянiць не ўдасца на
другi,
Але як шмат яшчэ не дакахана,
То сэрца цяжка ные ад тугi.
Каварства тоiць доўгае
чаканне,
Час пройдзе хутка, нiбы цвет
садоў,
Надзею мець на позняе каханне,
Нiбы лускаць арэхi без зубоў.
15.10.2000
4322
ВЯСНОВАЯ ЛЮБОЎ
Вясна цудоўна, ды нядрэнна восень,
Хаця зiма чакае на мяжы,
Калi у сэрцы, як вясною,
просiнь,
Калi, як летам, сонейка ў душы.
Не страшна i зiмовая завея
Пад завыванне жудасных вятроў,
Калi душу натхненнем моцна
грэе
Яшчэ дасюль вясновая любоў.
15.10.2000
4323 IСЦI НАПЕРАД
Як вогнiшча кахання толькi
тлее,
Хаця раней магутнае было,
Згасае нават кволая надзея,
Што з часам дасць яно яшчэ цяпло.
Бо полымя ужо не разгарыцца,
Есць вочы дым i ачмурае чад,
Ў каханнi цяжка каб не
памылiцца,
Iсцi наперад трэба, не назад.
15.10.2000
4324
ОБРУЧАЛЬНОЕ КОЛЬЦО
Соединить судьбу пришло желанье,
Счастливые стояли под венцом,
Как о былой любви воспоминанье,
Осталось обручальное кольцо.
Хоть нелюбим, живёт со мною
рядом,
Не кружится от счастья голова,
Он смотрит, словно лёд, холодным взглядом,
А я теперь замужняя вдова.
15.10.2000
4325
СКРЫЖАВАННЕ ЛЁСАЎ
Былi зусiм асобнымi шляхi,
I рознымi былi перакананнi,
Душа балела цяжка ад тугi,
Ды лёс звёў разам нас на скрыжаваннi.
Цяпер на свет па-iншаму
гляджу,
Усё навокал у цудоўным ззяннi,
Узняў да неба лёс маю душу,
Бо шчасце прыхавана у каханнi.
15.10.2000
4326
НЕУГАСШАЯ СТРАСТЬ
Что даёт любви силу и нежность,
Над сердцами безмерную власть?
Людьми правит в любви неизбежность,
Имя ей – неугасшая страсть.
Когда гаснет, как пепел, желанье,
Не стучит в висках молотом кровь,
Станет вовсе ненужным лобзанье,
Страсть угаснет, а с нею любовь.
15.10.2000
4327 ХОЧАЦЦА
ПЯШЧОТЫ
Замiнаюць хатнiя турботы,
Каб душы падняцца на крыло,
Як паветра, хочацца пяшчоты,
А яе няма i не было.
Кожны дзень раблю адно i тое,
Як вавёрка ў коле, я штодня,
Скончылась дзявоцтва залатое,
I прапала ў марах вышыня.
15.10.2000
4328 ЖАДАНАЕ
ЦЯПЛО
Насустрач сонейку бягу,
Хутчэй прайшла каб цемразь ночы,
Ды росна, бегчы не магу,
Туманам выядае вочы.
Але жаданае цяпло
Пакуль яшчэ не сагравае,
Хачу, каб сонейка ўзышло,
Душа цяпла даўно жадае.
16.10.2000
4329
ГАЛОЎНАЯ ДАРОГА
Iшла замiнка за замiнкай,
Ад iх душой ужо знямог.
Шашою будзе цi сцяжынкай
Галоўная з маiх дарог?
Чакаю радаснага цуду,
Але яго няма, на жаль.
Мо стрэну новую пакуту
Цi ў мора шчасця магiстраль?
16.10.2000
4330 ОСЕННИЕ
СНЫ
Осень краски выбрала иные,
Серебро струится над рекой,
Уж упали листья золотые,
Отошла природа на покой.
И деревьям, точно как и людям,
Снятся только молодости сны,
К сожаленью, у людей не будет
Никогда уж радостной весны.
16.10.2000
4331 СОНЕЙКА
ДУШЫ
Не можа сонейка прабiцца праз
туман,
Вядома ўсiм: яно магутней
значна,
Хаця не здатна нi на здраду,
нi падман,
Але яго святла амаль нябачна.
Высокароднасць – гэта сонейка душы,
Але ззяць цяжка фарбай залатою,
Заслоны часта яму робяцца з
iмжы,
Зусiм нябачны бляск пад
чарнатою.
16.10.2000
4332 СВОЯ
РОДИНА
Плывут сквозь штормы корабли,
Летят сквозь бури самолёты,
Я счастлив от своей земли,
Мне нравятся во сне полёты.
Лечу среди лесов и нив,
Душа встревожена и рада,
Любовь к Отчизне сохранив,
Другой мне Родины не надо.
16.10.2000
4333 ДАБРЫНЯ
Была добрай восень залатая,
Шчодра разаслала кiлiмы,
Час свой календар перагартае,
Толькi крок застаўся да зiмы.
Хутка прыйдзе белая красуня,
Але дабрынi ў яе няма,
Восень ад сябе далей адсуне,
Быць няздатна добраю зiма.
16.10.2000
4334 П'ЯНЫ ВЕРШ
Калi ў душы зусiм заглухнуць
фiбры,
I арытмiчна-шэрым стане свет,
Тады, напэўна, пiшуцца
верлiбры,
Бо рыфм не здатны адшукаць паэт.
I верш пачне хiтацца, нiбы
п'яны,
Чытач радкi не здольны
прачытаць,
Паэт не бачыць у лухце заганы,
I далей будзе п'яны верш складаць.
16.10.2000
4335 РЭЧЫШЧА
Калi сальюцца разам дзве
ракi,
Нiводная не робiць
падрыхтоўку,
А толькi пазiраюць убакi,
Каб рэчышчы у iх разбеглiсь
зноўку.
Калi два лёсы сойдуцца ў
адзiн,
То не заўсёды будзе лёс адзiны,
Не утрымаць у рэчышчы мужчын,
Становяцца самотнымi жанчыны.
17.10.2000
4336 СЛАБЫЙ
ДУХОМ
Дух сильнее немощного тела,
Но в судьбе приключится беда,
Если дух умолкает несмело,
Если тело сильнее всегда.
Слабый духом становится грозным
Иль блаженным, другими гоним,
В отношеньях всегда несерьёзным,
Тяжело иль опасно быть с ним.
17.10.2000
4337 ШТО
БАЧУ
Змяняюцца няспынна поры года,
Прыходзяць з часам на свае кругi,
Дыктуе вершы мне сама прырода
Пра лiст зялёны, дожджык i
снягi.
Пра жоўты лiст i жыта
залатое,
Пра клiн, якi стварылi
журавы,
Што бачу, я пiшу заўжды пра тое,
Не выдумляю тэму з галавы.
17.10.2000
4338 МЕЧТЫ О
СЧАСТЬЕ
Упали на землю каштаны,
Осиротел осенний сад,
Летят скворцы за океаны,
И листья жёлтые летят.
Скворцы недавно прилетали,
И цветом пенились сады,
Весной о счастье мы мечтали,
Теперь растаяли мечты.
17.10.2000
4339
ПАДАЮЩИЕ ЗВЁЗДЫ
Я люблю, когда падают звёзды
Наблюдать неизвестную даль,
Быстро гаснут за ними борозды,
Вызывая немую печаль.
Словно солнце, вначале пылала,
Но в мгновенье сгорела дотла,
Путь прекрасно звезда начинала,
Но на финиш дойти не смогла.
18.10.2000
4340
ЖИЗНЕННАЯ ДОРОГА
В житейской суетливой
кутерьме
Их иногда почти не замечают,
Глаза любимых, как маяк во тьме,
Путь в жизни непрерывно освещают.
Всегда есть выбор жизненных дорог,
Но, чтобы не пойти дорогой мнимой,
Избегнуть и волнений, и тревог,
Иду дорогой, выбранной любимой.
18.10.2000
4341 ОСЕНЬ
ЛЮБВИ
Была прекрасной осень золотая,
Полна тепла, красы и доброты,
Но золото на землю облетает,
Деревья оголились и кусты.
Как было замечательно вначале!
Для душ приятно, любо для сердец,
Теперь в любви мы осень повстречали,
Всегда печален осени конец.
18.10.2000
4342 ЦВЕТЫ
Последние цветы в моём букете
Из белых, словно иней, хризантем,
Лишь вспоминать приходится о лете,
И осень уж уходит насовсем.
А впереди зима и снег пушистый,
Хоть серебром блестит его покров,
Как хризантемы, белый он и чистый,
Но грустно жить на свете без цветов.
18.10.2000
4343 ВЯСНОВЫ
СНЕГ
Расталi, як вясновы снег,
гады,
I збеглi па далiнах ручаямi,
Iмклiвай не стрымаць нiчым вады,
Не ўтаймаваць магутнымi
валамi.
Плынь ручая слабее кожны дзень,
Што скончацца гады, мацней
пагрозы,
І хутка кволы пабяжыць струмень,
Апошнiмi збягуць жалобы
слёзы.
18.10.2000
4344 СЯЧЭ
СЯКЕРА
Прайшлась сякера па бярозе,
I сок пабег, як быццам кроў,
Дапамагчы нiхто не ў змозе,
Сячэ сякера зноў i зноў.
Сячэ сякера, нiшчыць зброя.
Невiнаватых ў чым вiна?
Ды гiнуць нiзашто за тое,
Што трэба некаму вайна.
19.10.2000
4345 ЦУДОЎНЫ
СМАК
Характар у красунi жорсткi,
Любiлi iх ва ўсе часы,
У ружы ссыпалiсь пялёсткi,
Знiк водар, i няма красы.
Благiя кветкi у малiны,
Да iх адносяцца нiяк,
Ды ягад пахкiя рубiны
Шануюць за цудоўны смак.
19.10.2000
4346 ВСЕГДА
ПОКОЙ
Своей красой чарует море,
Но буря волны дробит в пыль,
Приводит грусть, приносит горе,
Душе приятней полный штиль,
Блик солнца на зеркальной глади,
Полёты чаек над водой,
Пусть буря остаётся сзади,
А впереди – всегда покой.
19.10.2000
4347 ДОРОГА
В АД
Свет поэзии прекрасен,
Коль чудесная она,
Мир стихов, элегий, басен
Душу радует сполна.
Коль поэзия убога,
Как состарившийся сад,
Поведёт не в рай дорога,
А, скорее, в сущий ад.
19.10.2000
4348 ВПЕРЁД
И НАЗАД
Когда душа поёт
И ритмы отбивает,
Стихи зовут вперёд,
Читатель их читает.
Когда гудит набат
Или рычат цунами,
Он книгу сдаст назад
С ненужными стихами.
19.10.2000
4349 ДАБРАТА
Ў пустыню хмара надышла здалёк,
Маленькая, як белыя аблокi,
Пападалi дажджынкi на пясок,
Якi палае ад нязноснай спёкi.
Але дажджынкi парай сталi
ўраз,
Хвалiлiсь дабратою, тым не
меней,
Калi дабро рабiць прыходзiць
час,
Яго даваць патрэбна поўнай жменяй.
19.10.2000
4350 СЫР И
ХЛЕБ
Хотя катайся, словно в масле сыр,
Но если на душе царит тревога,
Вмиг станет серым и печальным мир,
По жизни в никуда пойдёт
дорога.
Коль радостью наполнена душа,
Она летит между землёй и небом,
Всегда жизнь беспредельно хороша,
Хоть сыра нет, живёшь насущным хлебом.
19.10.2000
4351 ДВА
КРОКI
Наперад па жыццю бягу,
Квяцiсты луг перада мною,
Я вольна трацiць час магу,
Што называецца вясною.
Цяпер мароз, ляжаць снягi,
Перада мной сумёт высокi,
Ды на душы няма тугi,
Хаця да фiнiшу два крокi.
20.10.2000
4352 ЛЕПШ У
ДАЛIНЕ
Iмкнуўся ўсё жыццё увышыню,
Абсяг каб сэрцу быў, прастора воку,
Ўзляцеў, гляджу цяпер ўдалечыню,
Ды востага ужо не маю зроку.
Навошта мне вялiкая гара?
Падстаў сядзець на ёй цяпер
не бачу,
Засталась ззаду зорная пара,
Ў далiне лепш над рэчкай
парыбачу.
20.10.2000
4353 АПОШНЯЯ
ЦАЛЯ
Лячу праз буры доўгiя гады,
Дарэмна страцiў вельмi многа
сiлы,
Ужо не болей цалi да мэты,
Трымаюць моцна у паветры крылы.
Стрымаў ад буры не адзiн
удар,
Вятры нахабна крылы мне складалi,
Мо з часам i адкрыецца абшар,
Ды ёсць пагроза ад апошняй цалi.
20.10.2000
4354 МУКА
УСТАЛОСТИ
Пары парили на крыльях любви,
Вальс уступил место быстрому твисту,
Сложные шейки на смену пришли,
Делать их па трудно даже артисту.
Танцы танцуют теперь все гурьбой,
Нежно не держат за девичью руку,
Каждый танцует, как может, с собой,
Лишь ощущая усталости муку.
20.10.2000
4355 СОНЕЧНЫЯ
ГРОНКI
Казала вiшня, што стаiць
сама,
А вiнаград вакол падпорак
ўецца,
Што у яго трываласцi няма,
З суседкай слiвай вiшанька
смяецца.
Саспелi вiшнi, дзесяць або
пяць,
Хоць голас быў у вiшнi вельмi
звонкi,
Ды на лазе прыгожыя вiсяць,
Як цуд дзівосны,
сонечныя гронкi.
20.10.2000
4356
ВОСЕНЬСКI ЛЕС
Сярод пажоўклай восеньскай лiстоты
Цi ў дзiўных кветках познiх
верасоў
Прыемна я здзiўляюсь ад
нагоды,
Калi знайду сям'ю баравiкоў.
Вялiкая i мудрая прырода!
Ад прыгажосцi восеньскiх
лясоў
Прыходзяць i здзiўленне, i
пяшчота,
А ў сэрцы да яе Тварца любоў.
20.10.2000
4357 МЁД
ЛЮБВИ
Хотел скорее в плен к тебе попасть,
Чтоб сердце без остатка покорила,
И мёд любви попить нам вместе всласть:
Судьба совсем иначе рассудила.
Но сердце не наполнилось бедой,
А стало биться даже веселее,
Чудесный мёд любви я пью с
другой,
Мёд этот слаще и душе милее.
20.10.2000
4358
ПРИКЛАДНАЯ ПРОГРАММА
Процесс идёт, как будто в ЭВМ,
Хоть не всегда процессор оптимальный,
Но стих без суеты и без проблем
Мне на дисплей выводит виртуальный.
И за строкой на нём бежит строка,
Есть нежная любовь в стихах иль драма,
Пишу рукой, нет принтера пока,
Но прикладная действует программа.
21.10.2000
4359 СВЕТЛАЕ
IМКНЕННЕ
Адзiн у неба не ўзляцiць
нiколi,
Яму ў зямлi лепш корпацца
штодня,
Прасторы хоча хто, святла i волi,
Таго нясцерпна клiча вышыня.
Магутныя яму патрэбны крылы,
Каб стала явай казка дзiўных
мар,
Ды нават моцным не хапае сiлы,
Ў iмкненнi светлым гiнуць, як
Iкар.
21.10.2000
4360 ЧОРНАЕ НА БЕЛЫМ
На чорным фоне не пабачыць бруд,
Як глянуць
нават позiркам умелым,
Ды прападзе дзiвоснай казкi
цуд,
Як чорны колер з'явiцца на
белым.
Калi падлюга схiбiць
незнарок,
Абразу прэч, бо ён цябе
нягодны,
Ды горка, калi зробiць дрэнны
крок,
Здавалась, чалавек высокародны.
21.10.2000
4361 ЗЕРНЕ АБРАЗЫ
Калi падрэзаць крылы салаўю,
Хоць трошачкi, не болей, чым
на волас,
Не завядзе ён болей трэль сваю,
Не гдедзячы, што мае чысты
голас.
Ў душы саспее горкi ураджай,
Як кiнуць у яе абразы зерне,
Пакуль ўвесь боль не сыдзе цераз край,
Душа цудоўны настрой свой не верне.
22.10.2000
4362 БРУДНЫ
СЛЕД
Бываюць вельмi розныя сляды
I, адпаведна, розныя ўспамiны,
Адзiн пакiне на Зямлi сады,
А iншы – толькi брудныя
руiны.
Знiкаюць людзi, пакiдаюць
свет,
Чароўны, як квiтнеючыя макi,
Чым за сабой пакiнуць брудны
след,
Зусiм лепш не пакiнуць след
нiякi.
22.10.2000
4363 УШЛИ В
ПРЕДАНИЕ
Обман везде, вокруг один обман,
Как гиря, давит груз такой на плечи,
Его уж не считают за изъян,
Хоть в церкви ставят за спасенье свечи.
Но в обществе громадная беда,
Честь растеряли на пути суровом,
Нет благородства, только чернота,
Ушли в преданье люди с твёрдым словом.
22.10.2000
4364
НАВАКОЛЬНЫ ЎПЛЫЎ
Спiць думка, як праблем зусiм
няма,
Калi ўплыў навакольны не
адчуе,
Але прачнецца хутка ўраз сама,
Калi душу што-небудзь
расхвалюе.
Або кране за сэрца
прыгажосць,
Учынак добры, пераймання годны,
Цi наплюе атрутай ў душу
злосць,
Як субяседнiк невысокародны.
22.10.2000
4365 НЕ ОТ
МИРА СЕГО
Всегда краса ранимей некрасы,
Всегда страдает больше тонкокожий,
С душою чистой, как слеза росы,
И на своих собратьев непохожий.
Почти что не от мира он сего,
Хоть тяжелы мучительные раны,
Превыше честь и совесть для него,
А подлость и коварство – не желанны.
22.10.2000
4366 АППЕТИТ
Когда дают попробовать пирог,
То весь его тянуть к себе не надо,
Коль аппетит сдержать никак не смог,
Приходит неминуемо расплата.
Как будто в огород свинья пришла,
Не съела, рылом всё
перекопала,
Попросят выйти вон из-за стола,
Коль показалось вкусненького
мало.
22.10.2000
4367
АДВЕЧНАЕ IМКНЕННЕ
Iмкнулiсь людзi ўвышыню адвечна,
Не думалi, сябе як баранiць,
Хаця ляцець да сонца небяспечна,
Бо хутка крылы можна абпалiць.
Але заўжды былi
першапраходцы,
Хадзілі праз дрыгву i цёмны лес,
Сябе не шкадавалi вынаходцы,
Тэхнiчны забяспечвалi
прагрэс.
22.10.2000
4368 НОВОЕ
Манят меня новые дороги,
Как когда-то первая любовь,
В жизни прошагал уже по многим,
Но зовут к себе иные вновь.
Мне всегда в среде привычной тесно,
В неизвестность хочется идти,
Новое свежо и интересно,
Есть ещё свободные пути.
22.10.2000
4369 ЗДАЕЦЦА
Як быццам адбываецца мана,
Ў сапраўднасцi здаецца толькi
гэта.
Чаму заўжды кароткая вясна,
Нядоўгае прыветлiвае лета,
Працяглыя асеннiя iмжы,
Зiма амаль што цягнецца
бясконца?
Спаткаць каб шчасце, трэба для душы
Цяпла удосталь мець i ззяння сонца.
23.10.2000
4370 ПЛАЧ ПО
ОСЕНИ
Ветер сбросил листья золотые,
Серебро метелей впереди,
Дни ещё у осени живые,
Но по ней заплакали дожди.
На подходе ранние морозы,
Скоро заморозят капли слёз,
Поседеют утренние росы,
Иней будет сыпаться с берёз.
23.10.2000
4371 ЖАЛОБА
Светлы i радасны час
Доўжыцца болей не ў змозе,
Трохi папесцiў i згас,
Цёмная ноч на парозе.
Белы не трэба вэлюм,
Горкай не была каб спроба,
Душу ахутвае сум,
Чорная ў сэрцы жалоба.
23.10.2000
4372 САЛОДКI ЎСПАМIН
Прыемны успамiн аб цёплым
леце,
Якое непаметна адышло,
Бо для душы найлепш ўсяго на свеце
Пяшчотнае i добрае цяпло.
Заўжды душу хвалюе развiтанне,
Яно кiслей няспелых журавiн,
Калi было пяшчотнае каханне,
Аб iм салодкi вельмi успамiн.
23.10.2000
4373 ГОРКI СЛЕД
Праз час з усiм прыходзiць
развiтанне,
Так збудаваны нетрывалы
свет,
Сыдуць ў нябыт сяброўства i каханне,
I часам нават не пакiнуць
след.
Згарае знiчка i згасае зорка,
Не шкода мяса, засталася б
косць,
Ды на душы ад смутку вельмi
горка,
Што, нiбы знiчка, згасла
маладосць.
23.10.2000
4374 РЫСЫ
НЯБАЧНАГА
Не бачна думка, нiбы
электрон,
Яна быць можа цяжкай, нават вогкай,
Малой, або вялiкай, быццам слон,
Цi, як пушынка, радаснай i
лёгкай.
Не бачны i пачуццi у душы,
Але яны падчас магутней сталi,
Як люстраная гладзь вады ў цiшы,
Цi грозна уздымаюцца, як
хвалi.
24.10.2000
4375 СВЯТА
НАЗАЎЖДЫ
Падзей ў жыццi здараецца
багата,
Пра ўсе не зберажэцца успамiн,
Але ёсць днi для радаснага свята,
Калi на свет прыйшлi дачка цi
сын.
Стваралiсь i знiкалi з часам святы,
Змывалi, нiбы хваляй, iх
гады,
Няма салюту, i не б'юць
гарматы,
Дзень нараджэння – свята назаўжды.
24.10.2000
4376 ГРЭХ
КАХАННЯ
Каханне, нiбы сонца,
зiхацела,
Каб шчасце мець, павiнна быць
мяжа,
Як грэх спакусы агартае цела,
Не застаецца чыстаю душа.
Не паглядзiш з душою бруднай
ў вочы,
Кахання грэх – благое набыццё,
Як скончыцца нядоўгi час
дзявочы,
Пакутаваць прыйдзецца ўсё жыццё.
24.10.2000
4377
СТАРАСЦЬ ПАЧАКАЕ
Хоць целу шэсцьдзесят – семнаццаць у душы,
Нясуць мяне, як у юнацтве, крылы,
I маладосць я праляцеў ўжо да мяжы,
Ды буду з ёю, пэўна, да
магiлы.
Як i раней, вясной цвiтуць мае
сады,
I восенню адорваюць пладамi,
Прыемна жыць, калi душою
малады,
Хай старасць пачакае за гарамi.
24.10.2000
4378 ДЕВИЧЬЯ
ВЛАСТЬ
Приятно сердцу любовь первую встречать,
У матери забрав любовь
сыновью,
Но нелегко переболеть, перестрадать,
Когда унижен собственной
любовью.
Она была со мной несказанно горда,
Хотя любовь делил я на две части,
Пусть в первый раз в любви ко мне пришла беда,
Хочу я снова быть в девичьей власти.
24.10.2000
4379 ВЕЧНЫЯ
КАШТОЎНАСЦI
Ёсць вечныя каштоўнасцi, каб iмi,
Як скарбам, запаўняць заўжды душу,
Каб днi i ночы былi залатымi,
I хмары каб не сеялi iмжу.
Калi ў душу пакласць эрзац
часовы,
Здарыцца немiнучая бяда,
Заўсёды з часам час
прыходзiць новы,
Тады ў душы заззяе пустата.
24.10.2000
4380 ЧОРНАЯ
ВОСЕНЬ
Была ласкавай, ўзнёслаю прырода,
Цяпер у вокны з роспаччу гляджу,
Малюнак недарэчны антыпода
Кранае сумам сэрца i душу.
Днi восенi не здатны даць
натхненне,
Як пачарнее залаты кiлiм,
Чакаецца цудоўнае iмгненне,
Як нацярушыць снег абрус над iм.
24.10.2000
4381 ДОБРЫ
ГУСТ
Ёсць на банкеце самагонка
I пяцiзоркавы каньяк,
Гудуць фужэры вельмi звонка,
Бо у гасцей выдатны смак.
Як i банкет, бiблiятэка,
Жалобны на палiцах плач,
Стаiць што кнiга недарэка,
Бо мае добры густ чытач.
24.10.2000
4382
ПРЫГРЭТЫЯ ЧАСАМ
Адны былi прыгрэты часам,
А iншых кiнуў час у вiр,
З злачынцамi этапам разам
Iшлi ў далёкую Сiбiр.
Кiдалi годнае за муры,
Прыстасаванцы выйшлi ў свет,
Таму няма лiтаратуры,
Бо згiнуў не адзiн паэт.
24.10.2000
4383 ДЫМ
АЙЧЫНЫ
Што саладзей Айчыны дыму?
Вялiкi так казаў паэт,
Але не любiм мы Радзiму,
Iрвемся у далёкi свет.
Бо словы родныя не чутны,
Пашану надаем чужым,
Вакол «вялiкi i магутны»,
Айчыны не па густу дым.
24.10.2000
4384
ДВИЖЕНИЕ К ЦЕЛИ
Высоты поддаются нелегко,
Чудесный мир зовёт к себе и снится,
Но звёзды высоко и далеко.
Зачем же так упорно к ним стремиться?
Пусть никогда победа не придёт,
Помехи часто создаёт ненастье,
Зато прекрасен, как мечта, полёт,
Ведь для души движенье к цели – счастье.
25.10.2000
4385 НЕ
ДАЧАКАЎСЯ
Не даў лёс нi багацця, анi
славы,
Хаця сiвая стала галава,
Не дачакаўся добрай я атавы,
Спачатку была кепская трава.
Нарыхтаваць хацеў ў дастатку сена,
Але не скiдаў я свае стагi,
Чамусьцi лёс нядобры быў
нязменна,
Даваў уволю смутку i тугi.
25.10.2000
4386 ЛЮДСКИЕ
СУДЬБЫ
Жизнь мчится, как великая река,
Неся людские судьбы от истока,
Иль близка дельта или далека,
Но в море сбросит воду всю жестоко.
Закон у жизни, как палач, суров,
Идут незримо бесконечно годы,
Не трогают лишь гордых берегов,
Но судьбы все уносят, словно воды.
25.10.2000
4387 АД
ВЯСНЫ ДА ЗIМЫ
Вясна чырвонашчокая прыйшла
I распусцiла косы залатыя,
Папокалi пупышкi ад цяпла,
З'явiлiся лiсточкi маладыя.
Ды вельмi хутка кветкi адцвiлi
I сталi з часам цяжкiмi
пладамi,
Кiлiм паслаў лiст жоўты на
зямлi,
Суровая зiма не за гарамi.
25.10.2000
4388 ЗОРКА
ЎНАЧЫ
Ноч чорная, як стужачка жалобы,
На кожным кроцы ў цемразi мана,
Каб шлях знайсцi, раблю
дарэмна спробы,
Пакуль заззяе зорка хоць адна.
Калi душа у цемразi блукае,
Ад адзiноты ў ёй туга i
страх,
Прыемна, калi доля пасылае
Сябра, каб асвятлiў жыццёвы
шлях.
26.10.2000
4389 ПОТУХШАЯ ЗВЕЗДА
Напрасно роюсь я в душе своей,
Когда в ней хорошо или ужасно,
Душа – не на компьютере дисплей,
Ведь в ней темно и ничего неясно.
Хотя в ней поселилась темнота,
Однако, излучает море света.
Душа моя – потухшая звезда
Или ещё живущая планета?
26.10.2000
4390 ПОМИЛУЙ
Я в ноги падаю к тебе,
Гонимый тягостным страданьем,
Ещё дай шанс моей судьбе,
Согрей меня своим дыханьем.
Пощады у тебя молю,
Ошибся в жизни суетливой,
Ведь я тебя одну люблю.
Не плачь, забудь, прости, помилуй!
26.10.2000
4391 ТРОПА
ЛЮБВИ
Бежит по жизни в никуда
тропа,
Вред нанося душевному здоровью,
Суровая превратница-судьба
Ни дружбой не балует, ни любовью.
Хочу, чтоб дни счастливые пришли,
Тропа любви чтоб устремилась к югу,
Ведь молодость летит, как журавли,
К любимой надо путь найти и к другу.
27.10.2000
4392 ДУХМЯНЫ
НЕКТАР
Пагода вельмi добраю была,
Зямля палала, нiбы ад пажару,
У кветкi запыталася пчала,
Чаму няма нi кропелькi
нектару.
Хай будзе неба чорнае ад хмар,
Не гледзячы на кепскую пагоду,
Духмяны ў кветках з'явiцца
нектар,
Пчала удосталь назбiрае мёду.
27.10.2000
4393
НЕТРЫВАЛАЕ ШЧАСЦЕ
Здаецца, шчасце iншы п'е што крок,
А у цябе яно яшчэ блукае,
Як толькi зрэдку назiраць
здалёк.
Свайго няшчасця кожнаму хапае,
Бо шчасце нетрывалае, як дым,
Вясной кахаем, радуемся лету,
Ды прыйдуць восень i зiма
затым,
I шчасце пойдзе вандраваць па свету.
27.10.2000
4394 РУБАНАК
I СЯКЕРА
Рубанак моцна абражаў сякеру,
Што не умее добра працаваць,
Што бервяно шурпатае не ў меру,
I вельмi цяжка потым
габляваць.
Сякера вельмi доўгi час
маўчала,
Абаранiць не ў змозе гонар
свой,
Абрыдла ёй, i далей пакiдала
Бярвеннi для рубанка ўжо с
карой.
27.10.2000
4395 ГАРАДСКI АРТЫСТ
Абрыдла вераб'ём быць вераб'ю,
Ён, нiбы салавей, малы i
шэры,
I вырашыў: «I я не горш спяю»,
Сабралiсь слухаць на палянцы
зверы.
Афiшы напiсалi: ёсць краса
У голасе артыста гарадскога,
Ды да хвалька падкралася лiса,
Бо лес не горад, там свая размова.
27.10.2000
4396 ЗАЎСЁДЫ
СУМНА
З пупышкi нарадзiўся лiст
зялёны,
Прыйшла вясна, i стаў прыгожым клён,
Ды восенню пажоўкла лiсце кроны,
I на зямлю апаў, нарэшце, ён.
Лiст ў роспачы i адчувае
стому,
Бо ветрык закружыў яго ураз,
Заўсёды сумна, як выводзiць з
дому
Няўмольны, не заўжды ласкавы, час.
28.10.2000
4397 ГРОЗНЫ
ГАСПАДАР
Абрус лёг на зялёную траву,
Дыван зацерушыла белым снегам,
Яна схiлiла нiзка галаву,
Сумёт з яе паздзекаваўся з смехам:
«Цяпер я для цябе i бог, i цар,
Не змерзнеш ад марозу пада мною»,
Але растаў ўраз грозны
гаспадар,
I ручаём збег хутка ў роў вясною.
28.10.2000
4398 СВОЙ
МАЛАДНЯК
Здараецца ў двух соснах заблукаць,
Калi iх выгляд настрою дасць
шкоду,
Бо хочацца бор стромкi
адшукаць,
Узнёсласць каб здабыць i асалоду.
Псуюць крывыя сосны настрой мой,
I ў сэрцы аддаюцца цяжкiм
горам,
Лепш высаджу свой маладняк вясной,
I сосны стануць з часам дзiўным
борам.
28.10.2000
4399 ПРАМЫ
ШЛЯХ
Заблытаць можна кожнае пытанне,
Як нiткi, што не змотаны ў
клубок,
Iсцi наперад маю намаганне,
А цягне нечакана толькi ўбок.
Лепш прыпынiць няўдалую
вандроўку,
Вярнуцца з добрым настроем дамоў,
Хадзiць кругамi цэлы час без
толку,
Як шлях прамы знайсцi няма
умоў.
28.10.2000
4400 БУРНАЕ
МОРА
Жыццё заўсёды бурнае, як
мора,
Ў якiм нiколi не бывае штыль,
Дае каханне, радасцi i гора,
Не ведаеш сваiх наступных
мiль.
Ганьба чакае чорная цi слава,
Ўдалечыню суровы шлях бяжыць,
Што там сустрэну, мне
пазнаць цiкава,
Таму прыемна ў бурным моры
жыць.
28.10.2000