4. Вершы аб дзяржаўнасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab2tt.narod.ru

 

 

4107     ЧАМУ?

 

Не можа быць магутнаю дзяржава,

Хоць вельмi многа у яе зямлi,

Калi ў яе мазгоў занадта мала,

Нiкчэмныя пасады занялi.

 

Ў семнаццатым мазгi закатавалi,

I ў трыццаць сёмым голавы знялi,

Саюз прапаў, i за мяжу сплывалi,

Таму, на жаль, i тонуць караблi.

 

19.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4426     КРАСНОЕ РУБИЩЕ

 

Не выбирается судьба,

Кому какая повстречалась,

Рубища красного тропа

В душе у каждого осталась.

 

Советов нет уже давно,

Благодарим за это Богу,

Но смотрим в мир через окно,

Никак не выйдем на дорогу.

 

1.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4562     НЕ ЛЯЦIМ

 

Ўзлятаюць птушкi пад аблокi,

Прыродай дан iм дзіўны дар,

Палёт iмклiвы i высокi

Ўсё роўна леў прыроды цар.

 

Хоць дрэнны зрок i чуе слаба,

Ды iклы пагнiлi зусiм,

А ўлада люба для сатрапа,

Таму i ў неба не ляцiм.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4603     ШЛЯХ ДА ЗГУБЫ

 

Калi ёсць талент, веды i жаданне,

Яны заўсёды цяжкая вiна,

Ад iх пакута i расчараванне,

Няма шляху – наперадзе сцяна.

 

Заўжды чужыя поспехi нялюбы,

Падрэжуць крылы i закрыюць рот,

Без талентаў адкрыты шлях да згубы,

Без крыл нiколi не ўзляцiць народ.

 

20.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4689     ПЕРАБУДОВА

 

З вятрамi дакарэнных перамен

Прыходзiць ураган заўжды, няйначай,

I нельга ўстаць ў натомленых кален,

Лес болей не шумiць, а горка плача.

 

Ляцяць сукi, карэнне жылы рве,

Бо звыклая змяняецца аснова,

Iснуе толькi лес, а не жыве,

Сякеры горш яму перабудова.

 

2.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4793     ПАМЫЛКА

 

Як памылiўся ў выбары дарогi,

Трывожна загучыць бяды набат,

Саб'еш на камянiстых сцежках ногi,

Але вяртацца прыйдзецца назад.

 

Мёд вабіў, а сустрэлась журавiна,

Ды страчана дарэмна безлiч год,

Бяда, калi памыліцца краiна,

Няшчасным будзе доўгi час народ.

 

23.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4925     ЦЁМНЫЯ НОЧЫ

 

Цяжкiя, доўгiя, цёмныя ночы,

Холаду льецца струмень,

Нават не трэба мець позiрк прарочы:

Прыйдзе яшчэ светлы дзень.

 

Будзе утульна, прыемна i гожа,

Як ў еўрапейскiх краях,

Цемру працяглую як пераможа

Наша Пагоня i Сцяг.

 

13.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4931     НА ЧУЖЫМ КАНI

 

На каленях стаялi ўвесь час,

Продкi крочылi ў бiтвах да славы,

Цяпер справа датычыцца нас,

Не жадаем уласнай дзяржавы.

 

Зноў заходнi стварыць хочам край,

Ў хамуце хадзiць з сцёртаю шыяй,

На чужым канi ўехаць у рай,

Быць адзiнай вялiкай Расiяй.

 

14.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4932     КАЛГАСНЫ ВIР

 

Прыйшоў зусiм iнакшы час,

Рабiць сваёй не хочам справы,

Не хочам руйнаваць калгас,

Агульнай хочацца дзяржавы.

 

Бо працавiтых больш няма,

Iх гены – ў лагернай Сiбiры,

Уласнасць раздаюць дарма,

Ды красцi лепш ў калгасным вiры.

 

14.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz