27. Вершы аб творчасці і чалавеку

 

Анатолій Балуценка

http://ab2tt.narod.ru

 

4101     ПАЭЗIЯ

 

Паэзiя у змозе выклiкаць

Прыемныя для сэрца успамiны,

Аб будучых пачуццях расказаць,

Якiя у душу прыйсцi павiнны.

 

Паэзiя – як цукар для душы,

Каб ўзносiла яе i баранiла,

Iначай будуць горкiя вершы,

Халодныя, як вогкая магiла.

 

18.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4182     ГУСТ ПАЭЗII

 

Прыемна есцi чорную iкру,

Калi намазаць ёю хлеба лусту,

Прыйдзецца зведаць горкаю пару,

У ежы як нi смаку, анi густу.

 

Паэзiя – як чорная iкра,

Пазнае смак яе, хто паспрабуе,

Тады заззяе для яе зара,

Калi чытач цудоўны густ адчуе.

 

11.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4198     СВАЁ ЛЯКАРСТВА

 

Ёсць шмат спраў, каб iмi ганарыцца,

Можа вершы я пiшу дарма,

Сохне паэтычная крынiца,

Пiць з яе аматараў няма.

 

Што не п'юць бальзам душэўны, шкода,

У бiблiятэкi не iдуць,

Ёсць сваё лякарства у народа,

Радасна, з натхненнем яго п'юць.

 

15.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4211     ПАЧЫН

 

Традыцыi ў паэзiiаснова,

Калi на ўзроўнi быў яе пачын,

Нас рускае бясконца вабiць слова,

Там кожны аўтар – граф цi дваранiн.

 

Шкада, як чытача няма ў паэта,

Чытаць не хочуць вершы без прычын,

Традыцыi вiну нясуць за гэта,

Заўжды такi працяг, якi пачын.

 

18.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4221     ПА ГУСТУ

 

Я атрымаць рэцэнзiю хачу,

Без суму каб ажыццявiлась мэта,

Аддаць на суд лепш вершы чытачу,

Заўжды несправядлiвы суд паэта.

 

Бо ў iншым бачыць толькi ён сябе,

Знiшчае верш, як быццам трус капусту,

Не трэба псаваць настрой ў барацьбе.

Мо верш мой будзе чытачам па густу?

 

21.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4263     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Калi адпавядае твор настрою,

I погляд у iм тоесны на свет,

То будзе верш крынiцай залатою,

З якой напоiць чытача паэт.

 

Калi ад верша настрой папсуецца,

Бо вабным марам аўтарантыпод,

Чытач да тоўстай кнiгi не кранецца,

Як новая, яна праз многа год.

 

1.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4348     ВПЕРЁД И НАЗАД

 

Когда душа поёт

И ритмы отбивает,

Стихи зовут вперёд,

Читатель их читает.

 

Когда гудит набат

Или рычат цунами,

Он книгу сдаст назад

С ненужными стихами.

 

19.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4566     СТАЛЫЯ ПАЭТЫ

 

Мой вопыт значны, несумненна,

Не ўсе шляхi прайшоў хаця,

Ды мора будзе па калена,

Калi пазнаеш густ жыцця.

 

Ўсе адкрываюцца сакрэты,

Амаль няма iх праз гады,

I пiшуць сталыя паэты,

Як не напiша малады.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4769     ЦУДОЎНЫЯ СТАСУНКI

 

Смак булкi добры, як у дзежцы цеста

З мукi адборнай толькi учыняць,

Паэзiяцудоўная нявеста,

Свякруху не захочацца чытаць.

 

Як на сукенцы, у яе карункi,

I аздабляе галаву вэлюм,

З паэзiяй цудоўныя стасункi,

Хоць радасць ад яе цi лёгкi сум.

 

16.12.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz