25. Вершы аб стане душы

 

Анатолій Балуценка

http://ab2tt.narod.ru

 

 

4011     ДАЖДЖЫ ДУШЫ

 

Ад грукату у шыбы я не сплю,

Ад ўзрушанасцi спаць далей не буду,

Магутны летнi дождж абмыў зямлю,

Каб не было на ёй нi кроплi бруду.

 

Душу таксама здатны дождж абмыць,

Забрудзiцца каб не было пагрозы,

Не сорамна таму слязу пралiць,

Дажджы душы ратуючыя слёзы.

 

25.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4015     НАДВЯЧОРКI

 

Прыгожа надвячоркам над ракой,

На захадзе палоса залатая,

Цудоўны зачароўвае спакой,

Былiнкi нават ветрык не гайдае.

 

Душы спакой патрэбны – нiбы хлеб,

Дзень можа быць пакутлiвы i горкi,

Ды для яе найлепшая з патрэб –

Салодкiя, як цукар, надвячоркi.

 

26.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4025     ОБИДА

 

От тяжести совсем не тяжело,

Все перегрузки полностью забыты,

Однако, через годы не прошло

Страданье от неправедной обиды.

 

Для тела нет значительных проблем,

Они проходят незаметно мимо,

Но для души иначе всё совсем,

Она и беззащитна, и ранима.

 

28.07.2000

 

Home Page     Змест

 

4051     РАННЯЯ ВОСЕНЬ

 

Азнакi восенi прыйшлi,

Яны ўзнiкаюць без падману,

Стагi плывуць, як караблi,

У моры дзiўнага туману.

 

Як сядзе на душу туман,

У наваколлi знiкне просiнь,

Заные сэрца – як ад ран,

Калi раней прыходзiць восень.

 

5.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4106     АГЕНЬЧЫК У ДУШЫ

 

Рэчкi дно, пясочак беленькi i чысты,

I прамень на iм гуляе залацiсты,

Ды пайшлi па рэчцы жудасныя хвалi

I пясочак залаты зусiм схавалi.

 

Цяжка вельмi i ў душы пабачыць донца,

Як на iншых нiзашто злаваць бясконца.

Мо ў душы агеньчык свецiць прамянiсты?

Ды яго заўжды хавае твар iмглiсты.

 

19.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4108     ДУХОЎНЫ СВЕТ

 

Вельмi чалавек недасканалы,

Не iдзе яго больш развiццё,

Брыдкiя рабiць патрэбна справы,

Так фiзiчна створана жыццё.

 

Ды якi цудоўны свет духоўны!

Думак цэлы шэраг залаты,

Вельмi дасканалы i чароўны,

Ён узнёсласць здатны даць заўжды.

 

19.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4128     ЗАСЕНЬ

 

Не хоча ветрык дзьмуць, як на бяду,

Размораны становiшся i потны,

Заўсёды сабе схованку знайду

У засенi у летнi дзень спякотны.

 

Але, калi пачне душа рыдаць,

Як ўтаймаваць яе, каб не балела?

Дзе засень мне такую адшукаць,

Каб дала палягчэнне, як для цела?

 

27.08.2000

 

Home Page     Змест

 

4216     СВЯЗЬ С ПРИРОДОЙ

 

Оттого, иль ветер нудный дует,

Или солнце в синеве блестит,

Душа плачет или торжествует,

В ней иль гимн, иль реквием звучит.

 

Люди – небольшая часть природы,

Явно связь великая видна,

Психика зависит от погоды,

Бас звучит иль нежная струна.

 

20.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4251     СЕЗОНЫ I ДУША

 

Пачуццi вызначаюцца сезонам,

Цi смутак, або ўзнёсласць на душы,

То радуюсь вясной бялюткiм кронам,

А то сумую ў восеньскай цiшы.

 

Цi летам зажуруся ад спякоты,

То здзiвiць снежнай казкаю зiма,

То сэрца замiрае ад пяшчоты,

То ад маркоты схованкi няма.

 

28.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4262     НАВАЛЬНIЦА

 

Цудоўнае, прыемнае iмгненне,

Дождж, як з вядра, пралiўся шчодра ўраз,

Прынесла навальнiца аблягчэнне,

Бо спёка дапякала доўгi час.

 

Узiмку сцюжай мучылi марозы,

А восенню – калючая iмжа,

Ды вырвалiсь на волю мае слёзы,

I ад тугi ачысцiлась душа.

 

1.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4283     СЦЮЖА I ГАРАЧЫНЯ

 

Калi ў душы пануе сцюжа,

То адкрываеца сакрэт:

Чаму звычайнай стане ружа,

I шэрым, нiбы мышка, свет?

 

Рамонак будзе лепей ружы,

Надвор'е – дзiўны цуд штодня,

Як духам, нiбы волат дужы,

Калi ў душы гарачыня.

 

6.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4296     КРОПЕЛЬКА ЦЯПЛА

 

Змярзаюць моцна рукi, вушы, ногi,

I холад выклікае шмат турбот,

Але ў душы зусім няма трывогi,

Бяда, калi яе зацягне лёд.

 

Ад холаду ў душы растуць таросы,

Сапраўдная зiма ў яе прыйшла,

Каб змерзнуць цалкам не было пагрозы,

Ёй трэба даць хоць кропельку цяпла.

 

9.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4317     РОДНАЯ ДУША

 

Даўно мiнуў час дзiўнай маладосцi,

Ў жыццi былi снягi, дажджы, iмжа,

Прыемна, як цябе чакае хтосьцi,

Як ёсць на свеце родная душа.

 

Калi адзiн, то на душы маркота,

Хоць сонца ззяе i блакiт вакол,

Бо дакучае сэрцу адзiнота,

Лякарства ад яе адно – любоў.

 

14.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4331     СОНЕЙКА ДУШЫ

 

Не можа сонейка прабiцца праз туман,

Вядома ўсiм: яно магутней значна,

Хаця не здатна нi на здраду, нi падман,

Але яго святла амаль нябачна.

 

Высокароднасць – гэта сонейка душы,

Але ззяць цяжка фарбай залатою,

Заслоны часта яму робяцца з iмжы,

Зусiм нябачны бляск пад чарнатою.

 

16.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4361     ЗЕРНЕ АБРАЗЫ

 

Калi падрэзаць крылы салаўю,

Хоць трошачкi, не болей, чым на волас,

Не завядзе ён болей трэль сваю,

Не гдедзячы, што мае чысты голас.

 

Ў душы саспее горкi ураджай,

Як кiнуць у яе абразы зерне,

Пакуль ўвесь боль не сыдзе цераз край,

Душа цудоўны настрой свой не верне.

 

22.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4364     НАВАКОЛЬНЫ ЎПЛЫЎ

 

Спiць думка, як праблем зусiм няма,

Калi ўплыў навакольны не адчуе,

Але прачнецца хутка ўраз сама,

Калi душу што-небудзь расхвалюе.

 

Або кране за сэрца прыгажосць,

Учынак добры, пераймання годны,

Цi наплюе атрутай ў душу злосць,

Як субяседнiк невысокародны.

 

22.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4379     ВЕЧНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

Ёсць вечныя каштоўнасцi, каб iмi,

Як скарбам, запаўняць заўжды душу,

Каб днi i ночы былi залатымi,

I хмары каб не сеялi iмжу.

 

Калi ў душу пакласць эрзац часовы,

Здарыцца немiнучая бяда,

Заўсёды з часам час прыходзiць новы,

Тады ў душы заззяе пустата.

 

24.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4389     ПОТУХШАЯ ЗВЕЗДА

 

Напрасно роюсь я в душе своей,

Когда в ней хорошо или ужасно,

Душа – не на компьютере дисплей,

Ведь в ней темно и ничего неясно.

 

Хотя в ней поселилась темнота,

Однако, излучает море света.

Душа моя – потухшая звезда

Или ещё живущая планета?

 

26.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4401     СКРОЗЬ ПАЛЬЦЫ

 

Цi дрэўца паламае незнаёмы,

Цi зробiць недарэчнасцi сусед,

Я знемагаю ад душэўнай стомы,

Скрозь пальцы лепш глядзець на белы свет.

 

Здараецца паганага нямала,

Душу яно хвалюе мне штодня.

Сапраўднасць каб менш трохi крыўднай стала,

Мо пальцы абароняць, як браня?

 

28.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4411     ЦЯЖАР ВIНЫ

 

Даволi чыстая крынiца

Пускае часам каламуць:

Ў душы здарылась навальнiца,

Маланкi без супынку б'юць.

 

Але разгонiць вецер хмары,

I хутка сцiхнуць перуны,

Прамень засвецiцца на твары,

Ды на душы цяжар вiны.

 

30.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4428     МАЛАДАЯ ДУША

 

Няма як звыклай працы для нарога,

Яго праз час з'есць, безумоўна, ржа,

Калi ёсць хваляванне i трывога,

У барацьбе гартуецца душа.

 

Калi нарог арэ – як срэбра ззяе,

Але знiшчальны для яго прастой,

Так i душа узрост не адчувае,

Як справы клiчуць – будзе маладой.

 

1.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4496     ХОЧАЦЦА ШЧАСЦЯ

 

Дождж, i ручаi бягуць ракой,

Сонейка не ззяе анi трохi,

Непагадзь прыносiць неспакой,

Сэрца замiрае ад трывогi.

 

Дождж прайшоў, але вiсiць iмжа,

Хочацца, заўжды каб ззяла сонца,

Пакутуе ў непагадзь душа,

А ёй шчасця хочацца бясконца.

 

10.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4502     МЯККIЯ ДУШЫ

 

Хоць бушуюць магутныя хвалi

I душу напаўняюць журбой,

Ды сляды, што ў душы натапталi,

Як на беразе, нiшчыць прыбой.

 

Душы мяккiя церпяць пакуты,

Людзi мяккасць не здатны цанiць,

Калi душы, як з каменю груды,

Iм не трэба сябе баранiць.

 

11.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4516     ПАВЕТРАНЫЯ ЗАМКI

 

Прыемна будаваць лядовы замак

З брыльянтамi ў аправе залатой,

Ды кепскі у жыццi такі напрамак,

Бо ад цяпла збягае лёд вадой.

 

Як выйсцi за дазволеныя рамкi,

Не расквiтнее шчасце без мяжы,

Лепш будаваць паветраныя замкi,

Каб мець заўжды узнёсласць у душы.

 

12.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4521     ЖИВИТЕЛЬНАЯ ВЛАГА

 

Бежит ручей весёлый по оврагу,

В струе песочком беленьким шурша,

Стихи несут живительную влагу,

Чтоб не засохла от жары душа.

 

Но с каждым днём становится всё суше,

Достойно не востребован поэт,

Без влаги вянут постепенно души.

Засохнет душа полностью иль нет?

 

12.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4527     ЧУЖЫ КАСЦЁР

 

Згараюць хутка тонкiя лаўжы,

Для полымя патрэбны толькi дровы,

Цяпла заўсёды хочацца душы,

Ды не заўжды ёсць для яго умовы.

 

Халоднай дачакалiся пары,

Наперадзе зiмовыя дрогi,

Хачу пагрэцца на чужым кастры,

Хачу сагрэць душу ад сцюжы трохi.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4539     ЛЁД АБРАЗ

 

Абраз суровых жудасная крыга

Ляжыць без руху у маёй душы,

Чакаю, з часам прыйдзе мо адлiга,

I лёд растане крыху ад iмжы.

 

Але iдзе бясконцая завея,

Спякотны нешта не прыходзiць час,

Душа зусiм ад холаду чарствее,

Лёд моцны намярзае ад абраз.

 

13.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4552     АДКРЫТАЯ РАНА

 

Ад крыўднай абразы пагана,

Нязначнаю была вiна,

Душа, як адкрытая рана,

Уцехi жадае яна.

 

Жадае цнатлiвай пяшчоты,

Каб рану душы загаiць,

Шукае цудоўнай нагоды,

Адкрытая рана балiць.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4554     СЛЯДЫ Ў ДУШЫ

 

Змывае час сляды з душы, як мора,

Што лiжа хваляй бераг залаты,

I радасцi праходзяць вельмi скора,

Знiкае горкi успамiн бяды.

 

Душа гатова к новаму каханню

I да пакуты цяжкай ад абраз,

Сляды ў душы, наперакор жаданню,

Ўсё роўна змыюць хвалi ў пэўны час.

 

15.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4574     ЗАПАЛ

 

Калi пры выкананнi важных спраў

Пачнецца нечакана супярэчка,

Як тонус падтрымаць бы не жадаў,

Запал заўжды згарае, нiбы свечка.

 

Наадварот, ў душы гуляе ўздым,

I справа будзе рухацца памалу,

Як полымя гарыць, бо спрэчкi дым,

Знішчае нават моцны шквал запалу.

 

16.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4587     ПАЛЯВЫЯ ДАРОГI

 

Калi ў адну сальюцца дзве шашы,

То будзе болей небяспека руху,

I выклiкае ў стомленай душы

Не толькi радасць, а часамi скруху.

 

Цудоўна закаханым разам быць,

Усё ў сям'i змянiцца здатна трохi,

Асфальт у змозе шэрасцю стамiць,

На палявыя хочацца дарогi.

 

18.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4588     ДАРОСЛЫЯ ДУШЫ

 

Душа дарослай не становiцца нiколi,

Калi у ёй пяшчота добрых слоў,

Даволi ёсць цяпла, спакою i патолi,

Калi святло прыносiць ёй любоў.

 

Аднак, як толькi пералiк такi парушыць,

Зiма прыйдзе ў душу замест вясны,

Ад болю i тугi сталеюць хутка душы,

Дарослымi становяцца яны.

 

18.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4598     ЗЛАВЕСНЫ ЦЕНЬ

 

Ноч доўга чорная трывала,

Душу знiшчалi халады,

Хоць з часам скончылась навала,

Ды засталiсь яе сляды.

 

Даў холад клопату нямала,

Хоць сонца добра грэе ўдзень,

Не забываецца навала,

Вiсiць яе злавесны цень.

 

19.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4616     ЖАДАНЫ ФIНIШ

 

Несправядлiва жудасны папрок

У роспачы сабе сам часам кiнеш,

Але, калi зрабiць маленькi крок,

Апынецца блiжэй жаданы фiнiш.

 

Ды нельга хутка крочыць цэлы час,

Прыходзiць роспач горкая i стома,

Рух пэўны трэба, каб запал не згас,

Бо калi прыйдзе фiнiш – невядома.

 

22.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4657     НАТХНЕННЕ

 

Даць здатны зiмнi лес натхненне

Або бярэзнiк малады,

Калi пяе душа, каменне

Стаць могуць любымi заўжды.

 

Але, калi душой нядужы,

Бо гора, як сцяблiнку гне,

Дзiвосны выгляд белай ружы

Душу натхненнем не кране.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4709     IКРА

 

Iкру, амаль што безкаштоўна,

Прыдбаць магчыма для патрэб,

Ды не бяруць яе ўсё роўна,

Ядуць з мякiнай звыклы хлеб.

 

Чырвоная iкра гарбушы

Знiкае ў чорную дзiру,

Бо выбiраюць нашы душы

Лепш кабачковую iкру.

 

4.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4738     ПАТОК ПЛЁТКI

 

Пранесся лiвень, i паток

Зрабiў далiну берагамi,

I бераг адступіў на крок,

Каб знемагаць ў душэўнай драме.

 

Прабегла плётка, нiбы змей,

Паток яе панесся дужы,

Няхай вада збяжыць хутчэй,

Спакой сабе знайшлi каб душы.

 

7.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4780     НАДЗЕЯ НА ЛЮБОЎ

 

Не ведаю нi ласкi, нi пяшчот,

Нясуць, як саламiнку, мяне хвалi,

Яго душа халодная, як лёд,

I жорсткая, бы з гартаванай сталi.

 

А хочацца пяшчотных, добрых слоў,

Бо ласка за душу цяплом кранае,

Хоць вабiла надзея на любоў,

Нянавiсць, нiбы вуж, ў душу ўпаўзае.

 

20.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4863     БОЛЬ ДУШЫ

 

Ўсё на свеце бясконца адносна,

Як спаткаецца мора бяды,

Боль ў душы дакучае нязносна,

Меншы боль будзе шчасцем заўжды.

 

Каб сапраўды мець толькi патолю,

Каб вадой з душы збеглi снягi,

Душу трэба ачысцiць ад болю,

I мець радасць на месцы тугi.

 

3.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4954     АКНО ЖЫЦЦЯ

 

Думак хуткiя маланкi

Б'юць далёка за мяжу,

Рассуваюцца фiранкi,

Я ў акно жыцця гляджу.

 

I нябачнае пабачу,

I нячутны чую гук,

Разам з скрыўджанымi плачу

Ад бясконцых цяжкiх мук.

 

18.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4959     СОСТОЯНИЕ ПОЛЁТА

 

Переполняет душу грусть,

Грущу, хотя грустить не надо,

Теперь я знаю наизусть,

Что значит высшая услада.

 

Придётся отвечать – и пусть,

Мне всё равно, что скажет кто-то,

В душе ведь у меня не грусть,

А состояние полёта.

 

19.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4968     ХАЧУ ПАГРЭЦЦА

 

Мяне сцяжынка завяла

Праз замець i сумёты ў сцюжу,

Хачу душэўнага цяпла,

Ды лета не хапае мужу.

 

Застыла, нiбы лёд, душа,

I да цяпла, як птушка, рвецца,

Ды ёсць трываласці мяжа,

Хачу на сонейцы пагрэцца.

 

20.01.2001

 

Home Page     Змест

 

4985     У МРОЯХ I СНАХ

 

Зiмою у снах бачу ружы

I травы духмяных лугоў,

А летам – зiмовыя сцюжы,

Абрусы з бялюткiх снягоў.

 

Заўжды душа нешта жадае,

Ёсць лета, а вабiць зiма,

У мроях i снах выбiрае,

Чаго зараз побач няма.

 

23.01.2001

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz