13. Вершы аб мастацтве

 

Анатолій Балуценка

http://ab2tt.narod.ru

 

 

4239     МАСТАЦТВА – НАРОДУ

 

Мастацтва належыць народу,

Аб гэтым вядома даўно,

Але з старажытняга роду

Народу не трэба яно.

 

Яму да спадобы эрзацы,

Шэдэўры не вабяць зусiм,

Хоць трэба шмат ўдумлiвай працы,

Народ ў захапленні другiм.

 

25.09.2000

 

Home Page     Змест

 

4381     ДОБРЫ ГУСТ

 

Ёсць на банкеце самагонка

I пяцiзоркавы каньяк,

Гудуць фужэры вельмi звонка,

Бо у гасцей выдатны смак.

 

Як i банкет, бiблiятэка,

Жалобны на палiцах плач,

Стаiць што кнiга недарэка,

Бо мае добры густ чытач.

 

24.10.2000

 

Home Page     Змест

 

4458     ЗАЛАТАЯ НIВА

 

Была калiсьцi нiва залатая,

Ды пустазеллем пышна зарасла,

Даўно свайго аратага чакае,

Але пара яшчэ не надышла.

 

Зямля ў знямозе сейбiтаў чакае,

Свае каб словы кiнулi туды,

Каб красавала нiва залатая,

I важкiм быў наш колас залаты.

 

5.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4469     ЛЮБIМАЯ ПЕСНЯ

 

Цудоўнай хваляй музыка лiлася,

I слоў прыгожых бегла палатно,

Ды песнi пра Алёну i пра Яся

Спявалi ад душы ужо даўно.

 

Знаходзiлiсь калiсьцi у прадвеснi,

Цяпер марозiць жорсткая зiма,

Каб зараз заспяваць, любiмай песнi,

На жаль вялiкi, ўжо даўно няма.

 

7.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4651     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Паэзii патрэбна мяккай быць,

Ў пяшчотнасцi ляжыць яе аснова,

Але, каб недахопы пакарыць,

Ёй жорсткай трэба быць абавязкова.

 

Бо шчасця вельмi мала – шмат бяды,

Псуюць жыццё лiхiя недахопы,

Паэзiя парадзiць не заўжды,

Ды часам робiць хоць якiя спробы.

 

27.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4659     ЗАЛАТОЕ СЛОВА

 

Паэзii прыгожай трэба быць,

Пра добрае гаворыць цi пра злое,

Каб настрой атрымаць, а не згубiць,

Мець трэба ў вершы слова залатое.

 

За словы як чапляецца язык,

Жаданай не адбудзецца патолi,

Гартанны толькi будзе чутны рык,

А песнi не пачуецца нiколi.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4662     НАСУЩНЫЙ ХЛЕБ ДУШИ

 

Есть разные сорта и виды хлеба,

С пшеницы твёрдой или мягкой ржи,

Они с земли, один лишь льётся с неба:

Поэзия – насущный хлеб души.

 

К ней, нежной, нужно только прикоснуться,

Чтоб ощутить стремительный полёт,

Из серых будней в празднике проснуться,

И пить её нектар, росу и мёд.

 

28.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4667     ПАЭЗIЯ ГУКАЕ

 

Гартаю паэтычныя старонкi,

I кожная свой здатна даць уплыў,

Бо чую голас хрыплы або звонкi,

Цi толькi шум, цi ўзнёсласцi матыў.

 

Мелодыя чаруе i гукае

Ў дзiвосны, вельмi паэтычны, свет,

Аматараў заўсёды адшукае

Лiрычны i удумлiвы паэт.

 

29.11.2000

 

Home Page     Змест

 

4684     ЗВОНКI МЕТАЛ

 

Як прамываць пясок залатаносны,

Або драбiць пароду моцных скал,

Працэс хоць цяжкi i парой нязносны,

Але блiсне у вынiку метал.

 

Паэзii праглядваю старонкi:

Парода скал цi жоўценькi пясок,

Але метал калi сустрэну звонкi,

Як звон, ён клiча да сябе здалёк.

 

2.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4685     ХЛАМ БIБЛIЯТЭК

 

Наперадзе чакае эшафот,

Ды боль ад жаху не прыходзiць ў грудзi,

Пляце свае карункi вершаплёт,

Нiколi iх нiхто чытаць не будзе.

 

Друкуюць кнiгi гэтых недарэк,

Цi тоўсты том, цi зборнiк вельмi тонкi,

Ды не чытаюць хлам бiблiятэк,

Бо ў кнiгах не разрэзаны старонкi.

 

2.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4705     ЗМЕСТ I ВОКЛАДКА

 

Не за прыгожую паперку,

А за цудоўны смак i пах

Шануе пакупнiк цукерку,

Чароўную, як ў дзiўных снах.

 

Адчую зiмнюю адлiгу,

Не прыйдзе жаласных пакут,

Калi адкрыць удасца кнiгу,

Дзе змест i вокладка – як цуд.

 

3.12.2000

 

Home Page     Змест

 

4708     ЗОРКI ЛIТАРАТУРЫ

 

Нiхто не вывучаў дакладна

Лiтаратуру пры свячы,

Бо людзi ведаюць выдатна,

Што неба чорнае ўначы.

 

Прысуд: «Пагана», без гаворкi

На ўсiх кiдае чорны цень.

Але ўначы якiя зоркi!

Нябачны толькi яны ўдзень.

 

4.12.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz