Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (4501 – 4600)

 

Анатолій Балуценка

http://ab2tt.narod.ru

 

 

4501     АДМЕТНАСЦЬ

 

Што «хорошо» для аднаго,

Другому добра не заўсёды,

Хаця не беражэм свайго,

Мы вельмi розныя народы.

 

Абавязкова прыйдзе час,

Ментальнасць наша пасталее,

Народ, як свечка, каб не згас,

Сваю адметнасць зразумее.

 

10.11.2000

 

Home Page

 

4502     МЯККIЯ ДУШЫ

 

Хоць бушуюць магутныя хвалi

I душу напаўняюць журбой,

Ды сляды, што ў душы натапталi,

Як на беразе, нiшчыць прыбой.

 

Душы мяккiя церпяць пакуты,

Людзi мяккасць не здатны цанiць,

Калi душы, як з каменю груды,

Iм не трэба сябе баранiць.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4503     АГУЛЬНАЕ I АСАБIСТАЕ

 

Каханне зводзiць лёсы у адзiн,

Агульным стане шчасце i трывогi,

П'юць разам мёд духмяны i палын,

Трымаюцца заўжды адной дарогi.

 

Калi знаходзiць асабiсты шлях,

Як хмара, насуваюцца пагрозы,

Агеньчыкi пагаснуць у вачах,

Разыйдуцца ўбакi без жалю лёсы.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4504     ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ПРЫРОДЫ

 

Ў зямлi заўсёды корпаецца крот,

Таму сляпы, хаця i мае вочы,

Высокi буслу па душы палёт,

Ён пад аблокi узлятаць ахвочы.

 

Не кожны можа выбраць долю сам,

Яна змяняцца здатна ад нагоды,

Што думаць галаве, рабiць рукам,

Залежыць не ад нас, а ад прыроды.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4505     ШЛЯХ КАХАННЯ

 

Я з асалодаю гляджу

Ў цудоўны светлы твар дзявочы,

Кахання шлях ляжыць ў душу

Не цераз сэрца, а праз вочы.

 

А ў сэрцы – толькi моцны стук

I цуду дзiўнага чаканне,

Без палкiх губ, пяшчотных рук

Няма сапраўднага кахання.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4506     НЕЦЯРПЛIВЫЯ РАДКI

 

Заўжды знайду для творчай думкi час,

Бо думка нецярплiвая не ў меру,

Радок верша каб назаўжды не згас,

Яго пакласцi трэба на паперу.

 

Збягаюць чарадою з-пад рукi,

Чакаць нi ўдзень, нi ноччу не жадаюць

Занадта нецярплiвыя радкi,

I без супынку вершы ў стос складаюць.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4507     НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА

 

Ёсць справы, што iх нельга адкладаць,

Бо прыйдзе час бязлiтасна суровы,

Халодным сэрцам ўжо не пакахаць,

Не ўратаваць, як згасне цалкам мова.

 

Як носьбiты яшчэ ёсць у яе,

Старацца трэба, каб было iх болей,

Як фенiкс з поплу, мова ажыве,

Латынi шлях не стане яе доляй.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4508     БАЧЫЛI ВОЧЫ

 

З г…. не выляпiць цукеркi,

Пацерпiць справа поўны крах,

Хаця дадаць ў яго пацеркi,

Застанецца паганы пах.

 

Ганебным будзе лёс жаночы,

Сукном не здатна стаць радно,

Ды бачылi, што бралi вочы,

….ом застанецца ....о.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4509     АСЕННЯЯ ЦIШЫНЯ

 

У вырай птушкi скончылi свой рух,

Лiсты на дол даўно ужо апалi,

Увосень я ад цiшынi аглух,

Дзiвосна гукi лета чаравалi.

 

Занадта дакучае мiтусня,

I ад душы ёй не заўсёды рады,

Але гняце няўмольна цiшыня,

Як дзецi ў свет iдуць з бацькоўскай хаты.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4510     АТРУТА КАХАННЯ

 

У сэрцы радасць i пакута,

Ў душы i дол, i вышыня,

Кахання смачная атрута,

Я пiць яе хачу штодня.

 

I знемагаю ад пяшчоты,

Бо маладосць не утрымаць,

Крутыя лёсу павароты

Каханне здатна утвараць.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4511     ХВАЛI КАХАННЯ

 

Магутныя хвалi кахання,

Нiхто iх яшчэ не стрымаў,

Пад моцным уплывам жадання

Дзевяты накоцiцца вал.

 

Б'юць жорска, бязлiтасна хвалi,

Загiбель прыйдзе ўсё адно,

Вялiкiя судны хавалi,

Пускалi без жалю на дно.

 

11.11.2000

 

Home Page

 

4512     IНШАЯ ДАРОГА

 

Ручай заўжды бяжыць па логу,

Так беглi ўсе за крокам крок,

Ён выбраў iншую дарогу:

Ў спякотны залаты пясок.

 

Жыцця хацелась залатога,

Абрыдлi цень, зялёны мох,

Не атрымалася нiчога,

Дабегчы не паспеў i ссох.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4513     ПАЛКАЕ ЛЕТА

 

Ужо пазалацiў час лiст зялёны,

Ён хутка стане цалкам залаты,

Але я ў лета палкае ўлюбёны,

Любоў сваю аддаў я назаўжды.

 

Хоць восенню багатая прынада,

Як летам, прамень сонечны лаўлю,

Але не па душы зусiм мне здрада,

Я толькi лета палкае люблю.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4514     НЕ ЎСЯЛЯКI

 

Саспелi яблыкi чырвоныя, як макi,

Дзябёлыя, прыгожыя плады,

Але сабе iх назрываць не мог ўсялякi:

То непрыгожы, то немалады.

 

Але жыве краса чароўная да  часу,

Любы бясконцым не бывае цуд,

Вiселi доўга, ды пападалi адразу,

Ператварылiсь яблыкi у бруд.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4515     ЛАНЦУГI КАХАННЯ

 

Не утрымаць жаданых ланцугамi,

Пераарэ, як поле, долю плуг,

Калi iсцi ганебнымi шляхамi.

Каханне наймацнейшы з ўсiх ланцуг.

 

Калi кахання надзвычайна мала,

Дадуць яго другая цi другi,

Сустрэне нечаканая навала,

Не дапамогуць нават ланцугi.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4516     ПАВЕТРАНЫЯ ЗАМКI

 

Прыемна будаваць лядовы замак

З брыльянтамi ў аправе залатой,

Ды кепскі у жыццi такі напрамак,

Бо ад цяпла збягае лёд вадой.

 

Як выйсцi за дазволеныя рамкi,

Не расквiтнее шчасце без мяжы,

Лепш будаваць паветраныя замкi,

Каб мець заўжды узнёсласць у душы.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4517     ЖУДАСНЫ УДАР

 

Спачатку сядзе, а пасля кусае,

Высокародны, хоць малы, камар,

Маланка гром ўжо потым пасылае,

Спярша смяротны нанясе удар.

 

Сказаць лепш непрыемнае адкрыта,

Душа няхай занудзiцца ад хмар,

Чым так, як серп без жалю рэжа жыта,

Наносiць ў сэрца жудасны удар.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4518     САПРАЎДНАЯ КРАСА

 

Свiдруюць вочы постацi упарта,

I позiрк то цямнее, то гарыць,

Такiя дзеi робяцца для жартаў,

Каб воку на прыгожым адпачыць.

 

Чапаць хай толькi iншы мае права,

Ды мова не аб тым iдзе зусiм,

Красы сапраўднай ў свеце вельмi мала,

Таму яна належыць, пэўна, ўсiм.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4519     ПАЛАЦ СНОЎ

 

Уяўленне малюе абы-што:

То добрая прыйдзе, то злая фея.

Не ведаеш, што выкiне лато,

Iду адпачываць у стан Марфея.

 

I далей бачу, нiбы казку, сон,

З палацу сноў выходжу зноў на ганак,

Ў сапраўдны свет мяне выводзiць ён,

Бо за акном ужо шарэе ранак.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4520     ГАРЭЗА

 

Гарэзам не указы забарона,

Стрымацца не жадала ад уцех,

Праз ўсё жыццё, як чорная заслона,

Iдзе за мною маладосцi грэх.

 

Бясконца замiнаюць моцна хмары,

Нiяк не рассуваецца iмжа,

Зусiм аб шчасцi разбурылiсь мары,

Для шчасця трэба чыстая душа.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4521     ЖИВИТЕЛЬНАЯ ВЛАГА

 

Бежит ручей весёлый по оврагу,

В струе песочком беленьким шурша,

Стихи несут живительную влагу,

Чтоб не засохла от жары душа.

 

Но с каждым днём становится всё суше,

Достойно не востребован поэт,

Без влаги вянут постепенно души.

Засохнет душа полностью иль нет?

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4522     ЛАВIНА

 

Лепш не кiдаць каменьчыкаў з гары,

Тым болей, нельга iх кiдаць няспынна,

Бо схiл спакойны будзе да пары,

А потым пойдзе страшная лавiна.

 

Лавiна выклiкае боль i жах,

Ўсё цалкам на сваiм шляху змятае,

Але ў таго жалобным будзе шлях,

Хто ўнiз з гары каменьчыкi кiдае.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4523     РАЗМОВА ПРА ЛЮБОЎ

 

Хоць колькi заўсёды многа слоў,

Хаця яны для слыху вельмi любы,

Калi iдзе размова пра любоў,

Гавораць добра жвавасць рук i губы.

 

Ды толькi сэрца здатна зразумець,

Бо не адчуюць губы, рукi, вушы,

Чадзiць каханне будзе цi гарэць,

Цi роднымi ў каханнi стануць душы.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4524     З НАТХНЕННЕМ

 

Ёсць справа, што не ў сiлах супынiцца,

Калi выконваць ўжо пачаў яе,

Б'е радасцi бясконцая крынiца,

I стомы ад натхнення не дае.

 

Цудоўна, як не брыдкай будзе праца,

А стане нават любаю з патрэб,

Заўжды прыемна радасцi кранацца,

З натхненнем зарабляць надзённы хлеб.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4525     САЛОДКI МЁД

 

Шэдэўры-кнiгi значна лепш, чым слоўнiк,

Таму шукаюць ўсе iх нездарма,

Бо цуд, як муж адразу палюбоўнiк,

Але шэдэўраў ўсiм, на жаль, няма.

 

Бясконца вельмi цяжка пiць атруту,

Не полымя ў душы насiць, а лёд,

Не утрымацца ад распусты бруду,

Бо клiча да сябе салодкi мёд.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4526     МАРЫ I ЛЁСЫ

 

З дзяцiнства вабяць светлыя вяршынi,

I мара клiча у чароўны цуд,

Ды лёс няўдалы ў дол няўмольна кiне,

Ў бязрадасную цемру, брыдкi бруд.

 

Чаму не супадаюць з марай лёсы?

Чаму к вяршыням надта цяжкi шлях?

Iмкнуцца спадарожнiкам стаць слёзы,

Не свецяцца агеньчыкi ў вачах.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4527     ЧУЖЫ КАСЦЁР

 

Згараюць хутка тонкiя лаўжы,

Для полымя патрэбны толькi дровы,

Цяпла заўсёды хочацца душы,

Ды не заўжды ёсць для яго умовы.

 

Халоднай дачакалiся пары,

Наперадзе зiмовыя дрогi,

Хачу пагрэцца на чужым кастры,

Хачу сагрэць душу ад сцюжы трохi.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4528     ПЛЫЦЬ ПА ПЛЫНI

 

Зiмой не заспявае салавей,

Абявязкова ў гай пайду вясною,

Я вельмi не прыспешваю падзей,

Няхай iдуць сваёю чарадою.

 

Насупраць ветру лепей не пляваць,

Ўсё роўна на цябе слiну ён кiне,

Заўжды навалу лепш перачакаць,

Ёсць справы, ў якiх трэба плыць па плынi.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4529     АКIЯН ПАЧУЦЦЯЎ

 

Пачуццяў ў душы больш, чым акiян,

Як ў жнiўнi каласоў на жытнiм полi,

Любоўны пачынаецца раман,

Пачуццi прачынаюцца паволi.

 

I рэўнасць кране сэрца, i туга,

Трывога, цяжкi сум i хваляванне,

Нясе пачуццяў столькi, як мага,

Заўжды з сабою палкае каханне.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4530     НЯЗГАСНЫЯ

 

Сцiрае памяць незнарок былое,

Зусiм яго, як быццам, не было,

I нават сэрцу вельмi дарагое

Няўмольны час ператварае ў тло.

 

Але жыве ў ёй першае каханне,

Калi была у кветках ўся зямля,

Нязгасныя, як палкае жаданне,

Каханнi, што адбылiся пасля.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4531     БЕЛЫЯ ЖОРАВЫ

 

Заўжды таму ў каханнi не шанцуе,

Хто хоча ў небе жорава злавiць,

А поспех на зямлi хто папрацуе,

З рукi сiнiцу здатны пакармiць.

 

З пяшчотаю сiнiчка усмiхнецца,

З усмешкi нараджаецца любоў,

Нiколi дасягнуць не удаецца

У сiнiм небе белых жоравоў.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4532     ЛЮБОЎНЫ ТУПIК

 

Нялёгкiя любоўныя дарогi,

Вакол iх шмат, ды па якой iсцi,

Не стукала каб сэрца ад трывогi,

Знайсцi любоў i шчасце каб ў жыццi.

 

Каго паслухаць: сэрца або розум,

Або душы няшчаснай немы крык?

Шукае выйсце вельмi цяжкi роздум,

Не трапiць у любоўны каб тупiк.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4533     ЗАЛАТЫЯ ЯБЛЫКI

 

Залатыя яблыкi кахання,

З часам iх саспее цэлы сад,

Але хто ў знямозе ад чакання,

I зялёны яблык з'есцi рад.

 

Шлях да шчасця ежа не адкрые,

З часам яблык быў бы залаты,

Можа толькi быць дызентырыя,

З'есцi як зялёныя плады.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4534     СВЯТОЕ

 

Каханне дзiва залатое,

Ў жыццi людзей найбольшы цуд,

Кiдаем самае святое

Без роздуму у чорны бруд.

 

Пiць кепска змалада атруту,

Святое лепш цанiць заўжды,

Бо не ачысцiцца ад бруду,

Хоць мыла ўдосталь i вады.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4535     ГАЛОЎНЫ КРОК

 

Не адбываецца знянацку

Адказны i галоўны крок,

Не ў краме выбiраем цацку,

Прадбачыць трэба ўсё здалёк.

 

Тым болей, крокi у каханнi

Рабiць злачынна нават ўраз,

Не знемагаць каб ў шкадаваннi,

Лепш крок зрабiць праз пэўны час.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4536     СУП

 

Раней што з'есцi, жыжку або мяса,

Як супам пачастуюць на абед,

Каб адчувалась  дзiўная украса,

Каб заставаўся прыгажосць след?

 

Як з мяса пачынаць сваё каханне,

То не да смаку будзе лыжка круп,

Бязглуздае, пустое спадзяванне,

Што з часам будзе да спадобы суп.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4537     ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ

 

Калi iшоў ў далёкую вандроўку,

Складаў даволi рамантычны план,

Бо кепскую яшчэ меў падрыхтоўку

I сам сябе заводзiў у падман.

 

Але рабiў упарта крок я кожны,

Упэўнены цяпер магутны крок,

Ўжо добра бачу фiнiш пераможны,

Хоць на яго гляджу яшчэ здалёк.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4538     КРЫЖЫ

 

Крыжы, крыжы, адны крыжы навокал,

Прытулак любых мне i дарагiх,

Крыжоў так шмат, што не пабачыць вокам,

Цяпер крыжы заўжды вартуюць iх.

 

Гараць, як кроў, чырвоныя рабiны,

I лiст бярозы залатым стаў зноў,

Сюды мы ўсе праз час прыйсцi павiнны,

Пад абарону зорак i крыжоў.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4539     ЛЁД АБРАЗ

 

Абраз суровых жудасная крыга

Ляжыць без руху у маёй душы,

Чакаю, з часам прыйдзе мо адлiга,

I лёд растане крыху ад iмжы.

 

Але iдзе бясконцая завея,

Спякотны нешта не прыходзiць час,

Душа зусiм ад холаду чарствее,

Лёд моцны намярзае ад абраз.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4540     КАХАНАЯ

 

Заўжды гарэзе можна быць каханай,

Калi закон любы яе капрыз.

А як сябе паводзiць нежаданай,

Калi ў каханнi нават знiк абрыс?

 

Змяняць каханне здатна моцна звычкi,

Гаворыць «Так», дзе гаварыла «Не»,

Каханне, як у злодзея адмычкi,

Каханая заўсёды у цане.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4541     РЭЧЫ I КАХАННЕ

 

Было заўжды аднолькавым каханне,

Хоць цела прыкрыў зрэбны андарак,

Бо засталося тоесным жаданне,

Як апрануў занадта модны  фрак.

 

Каханне вызначаць не здатны рэчы,

Ў каханнi iм цана не больш граша,

Бо вабяць губы, грудзi, рукi, плечы,

Ды iншае, i добрая душа.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4542     ВЫПАДАК

 

Калi саспеў ўжо яблычак кахання,

Ды не дастаць, бо рост малы яшчэ,

То яблыню сякуць без шкадавання,

Што лёс знявечыў, сорам не пячэ.

 

А яблыня плады магла даць з часам,

Дачка бы нарадзiлась або сын,

I па жыццю iшлi з каханай разам,

Знявечыў лёсы выпадак адзiн.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4543     ЖУДАСНАЕ ТЛО

 

Ўсе маняць, хто хлусiць з дзяцiнства звык,

Не трэба баранiць сваю iм годнасць.

Як можа паварочвацца язык,

I дзе згубiлась iх высокароднасць?

 

Перамалола ў жудаснае тло

Ў семнаццатым ушчэнт айчына долi,

Бо годнасці, напэўна, не было,

Не будзе i далей ужо нiколi.

 

13.11.2000

 

Home Page

 

4544     ДЗIЎНАЕ СВЯТЛО

 

На свеце жыў, пiсаў i друкаваўся,

Лiчыў сябе вядомым сам паэт,

Ды праз гады след ў нетрах заблукаўся,

Хоць кепска бачны быў i ў лузе след.

 

Не ўсе, але жывуць павек паэты,

Iх верш не ператворыцца у тло,

Яны iснуюць вечна, як планеты,

I льюць на душы дзiўнае святло.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4545     АМЕРЫКАНЦЫ

 

Мажлiвасцям раскрыцца немгчыма,

Глыбока не даюць дазвол араць,

Разумных не жадае мець радзiма,

Амерыка у змозе iх збiраць.

 

Таму жыць добра мы страчаем шанцы,

Хаця чакалi доўгiя гады,

Наперадзе ва ўсiм амерыканцы,

I першасць у іх будзе назаўжды.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4546     ХАЛОДНЫ СНЕГ

 

Квiтнеючы мне да спадобы сад,

Як тоне у яго снягах абутак,

Але, калi пачнецца лiстапад,

Ў душы ён выклiкае горкi смутак.

 

Даўно вясновай радасцi няма,

Асенні сад трымаўся, нібы годны,

Наперадзе суровая зiма,

Снег белы, як з пялёстак, ды халодны.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4547     ПУТЬ МЫСЛЕЙ

 

Неведом чудных мыслей дивный путь,

Они всегда спонтанно возникают,

Но удержать их трудно, словно ртуть,

Они, как птицы, быстро улетают.

 

Их лучше, как авто, закрыть в гараж,

Они имеют дерзость и отвагу,

Все мысли надо брать на карандаш,

Сложить их аккуратно на бумагу.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4548     РЕКОРДЫ

 

Грунт лучше для здания твёрдый,

Иначе случится беда,

Рекорды прельщают, рекорды,

Они чаровали всегда.

 

Прельщают они и поныне,

Соблазн беспредельно велик,

Хоть труден путь к гордой вершине,

Но манит волнующий пик.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4549     НЕБАСХIЛ ДУМАК

 

Няўмольна творчасць ў стан цудоўны клiча

Карункi з думак светлыя сплятаць,

Ды часам у руках амаль здабыча,

А думкi не ўдаецца утрымаць.

 

Яны бягуць, як хуткiя аблокi,

I супынiць iх не хапае сiл,

Няхай плывуць за гарызонт далёкi,

Бо iншыя прыйдуць на небасхiл.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4550     КВОЛАЯ НАДЗЕЯ

 

Ачко цудоўны вынiк i жаданы,

Ды спее у душы заўжды дакор,

Як вынiк нават горай, чым паганы:

Жахлiвы недабор цi перабор.

 

Але нялёгка дачакацца хвалi,

Адчуць каб перамогу i уздым,

Бо iншыя сурова пахавалi

Надзею вельмi кволую, як дым.

 

14.11.2000

 

Home Page

 

4551     ЧАРОЎНЫ ЎЗДЫМ

 

На прыгажосць глядзець ёсць звычка,

Бо ўздым натхнення дарагi,

Мiльгнула зорка, нiбы знiчка,

I крута разышлiсь шляхi.

 

Хоць зорка страцiлася з вiду

Ў цудоўным ззяннi залатым,

Хачу сустрэць яе арбiту,

Каб адчуваць чароўны ўздым.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4552     АДКРЫТАЯ РАНА

 

Ад крыўднай абразы пагана,

Нязначнаю была вiна,

Душа, як адкрытая рана,

Уцехi жадае яна.

 

Жадае цнатлiвай пяшчоты,

Каб рану душы загаiць,

Шукае цудоўнай нагоды,

Адкрытая рана балiць.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4553     НАДЗЕЯ I ЖУРБА

 

Сустрэчы, разлукi, сустрэчы

Бясконцыя ў плынi людской,

Здараюцца дзiўныя рэчы,

Што ў сэрцы знiкае спакой.

 

На плынi падымуцца хвалi,

I б'е ў душы моцны прыбой,

Сустрэчы надзею давалi,

Разлукi вянчалi журбой.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4554     СЛЯДЫ Ў ДУШЫ

 

Змывае час сляды з душы, як мора,

Што лiжа хваляй бераг залаты,

I радасцi праходзяць вельмi скора,

Знiкае горкi успамiн бяды.

 

Душа гатова к новаму каханню

I да пакуты цяжкай ад абраз,

Сляды ў душы, наперакор жаданню,

Ўсё роўна змыюць хвалi ў пэўны час.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4555     СВАЯ ЧАСТКА

 

Ёсць у прыроды цяжкае заданне

Сярод другiх не меней важных спраў,

Каб падзялiць памiж людзьмi каханне,

Каб кожны сваю частку атрымаў.

 

I кожны атрымае сваю частку,

Ды з часам ў сэрцы боль пачне пячы,

Бо кожны сам завёў каханне ў пастку,

Не змог яго пяшчоту зберагчы.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4556     НАВIЗНА

 

Бясконца клiчуць новыя дарогi,

Бо вабiць незнаёмы, iншы рух,

Хутчэй бягуць па дзіўных сцежках ногi,

I захапляе ад пачуццяў дух.

 

Аднолькавы амаль пейзаж зiмовы,

Таму бясконца любая вясна,

Бо наваколле зменiць да асновы,

Цудоўны ўздым даруе навiзна.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4557     ДЗIЎНЫ СВЕТ

 

Белая галубка у блакiце,

Баравiк дзябёлы у кашы,

Сiняя валошка ў спелым жыце

Ўсё дае натхненне для душы.

 

Я заўжды любуюсь дзiўным светам,

I таму складаць свой верш магу,

Радасць адчуваю звонкiм летам,

А пасля асеннюю тугу.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4558     ПРЫНАДА

 

Заўжды ёсць у мяне прынада,

Каб збудаваць любвi палац,

Ды зноў памылка або здрада,

Замест сапраўднасцi эрзац.

 

I на душы ад болю стома.

Мо хутка горкi час мiне?

Але дакладна невядома,

Прынаду хто маю глыне.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4559     КРОКI РОСПАЧЫ

 

Ад роспачы раблю я крокi,

Даўно за павароткай знiк,

Ў шчаслiвы, любы край далёкi

Пайшоў майго жыцця цягнiк.

 

Цяпер я села на калёсы,

Але стары конь i слабы,

Скрыпяць папруга i атосы,

А сэрца стогне ад журбы.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4560     ЗОРНЫ ДОЖДЖ

 

Зорны дождж, з iм прыемны спатканнi,

Уздымае яго прыгажосць,

Зорны дождж можа быць i ў каханнi,

Калi ў сэрцы гучыць маладосць.

 

Ды дажджынка маленькая знiчка,

Што без следу ў iмгненне згарыць,

Толькi ў зоркi iснуе крынiчка,

Здатна шчасцем яна напаiць.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4561     ЗАМОК I ПРАБОЙ

 

Замок казаў, што ён – галоўны вартавы,

Ды стала крыўдна ад таго прабою,

Замок быў змазаны ад ног да галавы,

Прабой пакрыўся рудаю iржою.

 

На жаль, аднойчы праржавеў зусiм прабой,

Замку прыйшлося на зямлю звалiцца,

Ён заржавеў i вельмi хутка стаў зямлёй,

Сабой не след праз меру ганарыцца.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4562     НЕ ЛЯЦIМ

 

Ўзлятаюць птушкi пад аблокi,

Прыродай дан iм дзіўны дар,

Палёт iмклiвы i высокi

Ўсё роўна леў прыроды цар.

 

Хоць дрэнны зрок i чуе слаба,

Ды iклы пагнiлi зусiм,

А ўлада люба для сатрапа,

Таму i ў неба не ляцiм.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4563     СНЕГ НА ДРОЦЕ

 

Далiны, рэкi i вяршынi гор,

Зiгзагамi пракладзена дарога,

Намаляваў на шкле мароз узор,

Здаецца, утварыўся ён з нiчога.

 

Таксама тчэцца з розных думак верш,

Якiя вабна кружацца ў палёце,

Знайсцi аснову трэба перш-наперш,

Збіралiсь словы каб, як снег на дроце.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4564     БЯЛЮТКIЯ АБРУСЫ

 

Ляглi снягi, закрылi гразь i ямы,

Бялюткае накiнулi крыло,

I восеньскай зусiм не бачна драмы,

Як быццам лiстападу не было.

 

Бо ад вяснова-восеньскай спакусы,

Надзейна здатны баранiць снягi,

Як дзiўныя бялюткiя абрусы

I вады захаваюць, i грахi.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4565     УЛАСНАЕ ГНЯЗДО

 

Знаходзiць бусел для сябе каханку,

Абое адпраўляюцца ў палёт,

Будуюць разам для жыцця буслянку,

Каб працягнуць далей буслiны род.

 

А у людзей ёсць рознае каханне,

Чакае або радасць, цi бяда,

Бо марнае на шчасце спадзяванне,

Як не збудуюць ўласнага гнязда.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4566     СТАЛЫЯ ПАЭТЫ

 

Мой вопыт значны, несумненна,

Не ўсе шляхi прайшоў хаця,

Ды мора будзе па калена,

Калi пазнаеш густ жыцця.

 

Ўсе адкрываюцца сакрэты,

Амаль няма iх праз гады,

I пiшуць сталыя паэты,

Як не напiша малады.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4567     ЗМЕНЫ

 

Жыць доўга загадалi фаэтоны

I рэзвых троек бомы з-пад дугi,

Бо у жыцця iмклiвыя законы,

Час твар дае яму зусiм другi.

 

Ды засталiсь у дрэў такiя ж кроны,

I ранкам сонца узыходзiць зноў,

Глядзiць на месяц, як раней, ўлюбёны,

Не здатны змены закранаць любоў.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4568     IДУ СЦЕЖКАЮ

 

Асфальтаваю крочыць лепш шашою,

Чым слаба бачнай сцежкай палявой,

Але прыемна адчуваць душою,

Як кветкi прывiтаюцца з табой.

 

Вакол снягi раскiнулi рамонкi,

I жабы спрытна скочуць у ваду,

Павiс у небе жаваранак звонкi,

Прыемна мне, як сцежкаю iду.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4569     ЗАЛАТАЯ ВЕЛIЧ

 

Зямлю ноч хутка коўдрай накрывала,

Сляды былi нябачнымi ў расе,

Нарэшце, зорка першая заззяла,

А потым загарэлiсь разам ўсе.

 

I золата рассыпалась на неба,

Для велiчы яго няма цаны,

Ў душы жыве надзея i патрэба,

Што мы iснуем ў свеце не адны.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4570     ПРАЗ ТЫСЯЧАГОДДЗI

 

Не ведаем нiчога пра сябе,

I яснасцi не маем аб планеце,

Гiпотэзы ў бясконцай барацьбе,

Адкуль Зямля i мы адкуль на свеце.

 

Адкуль ляцiць Зямля, ляцiць куды,

Вядома толькi Богу i прыродзе.

Цi застануцца ад Зямлi сляды,

Калi мiнуць яшчэ тысячагоддзi?

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4571     ШКОЛА КАХАННЯ

 

Памылкi можна дапускаць ў дыктоўцы,

Куды Калумб i Магелан плылi,

Ў чарчэннi i фiзiчнай падрыхтоўцы,

Ды нельга памыляцца у любвi.

 

На жаль, зусiм няма падобнай школы,

Было б занадта добра мець яе,

Ў любоўнай падрыхтоўцы кожны кволы,

Бо веды толькi вулiца дае.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4572     ЗАЛАТОЕ ЗЕРНЕ

 

Капаўся певень ў кучы гною,

Бо круп не далi ўсё адно,

Знайшоў ён зерне залатое,

Заззяла, як брыльянт, яно.

 

Калi сярод людскога мора,

Заззяе нехта залаты,

То якар трэба кiнуць скора,

Каб не расстацца назаўжды.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4573     ПАКУТА

 

Сэрца ад знявагi пакутуе,

Ды душа не плача ад тугi,

Бо пакута горкая ўратуе,

Каб не памыляцца ў раз другi.

 

Што быць можа горай, чым пакута?

Ды адбыўся незвычайны цуд,

Бо цяпер не страшная атрута,

Бо не вабiць больш ганебны бруд.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4574     ЗАПАЛ

 

Калi пры выкананнi важных спраў

Пачнецца нечакана супярэчка,

Як тонус падтрымаць бы не жадаў,

Запал заўжды згарае, нiбы свечка.

 

Наадварот, ў душы гуляе ўздым,

I справа будзе рухацца памалу,

Як полымя гарыць, бо спрэчкi дым,

Знішчае нават моцны шквал запалу.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4575     ПЕРВЫЙ КОСТЁР

 

Не забыть мне печаль прошлых дней

И тяжёлые жизни уроки,

Всё равно вспоминаю о ней,

Полёт чувств, как и прежде, высокий.

 

Много лет пробежало с тех пор,

Но душа ещё помнит поныне,

Как угас её первый костёр,

Его пепел никак не остынет.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4576     РАБОЕ

 

Рабая курыца пыталася ў лябёдкi,

Чаму ў яе такi бялюткi пух,

Як цуд, прыгожы выгiб шыi, не кароткi,

Палёт такi, што захапляе дух.

 

Пачала пер'е пудрыць курыца упарта,

Цягнула шыю, як магла, штодня,

Каб пабялець рабому, сiл страчаць не варта,

Не кожнаму даступна вышыня.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4577     КАШТОЎНАСЦI

 

Дакладна позiрк твой у сэрца б'е,

Знiшчае ўшчэнт маю былую волю,

Адначасова асалоду лье,

I ад яе цудоўную патолю.

 

Магутны позiрк сiлы мне дае,

Каб ўвышыню ляцець, гарыць жаданне,

Змянiлiся каштоўнасцi мае,

Мне не свабода трэба, а каханне.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4578     ЗАЛАТЫЯ СОСНЫ

 

Я змалку вельмi лес люблю,

Ён мне як першае каханне,

Хвiлiны радасцi лаўлю,

Iду як к соснам на спатканне.

 

Бук сустракаў я i самшыт,

Ды любы мне пейзаж дзiвосны,

Як ў небе сонца i блакiт,

А побач залатыя сосны.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4579     ПЛУГ I КАМЕНЬ

 

Ляжаў вялiкi камень на зямлi,

А плуг араў у цяжкай працы поле,

Разоры к яму блiзка падышлi,

I колiшняе скончылась прыволле.

 

А камень кажа: «Я твой даўнi друг,

Iсцi нам разам па адным дарогам»,

Без роздуму яму паверыў плуг

I апынуўся з скрыўленым нарогам.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4580     ГНЕЎНЫ БАС

 

Iграў аркестр, i музыка лiлася,

Ды скончылась мелодыя ураз,

Бо спрэчка нечакана пачалася:

Даводзiў сваю велiч гнеўны бас.

 

«Як ты вялiкi майстар на ўсе рукi,

Iграй адзiн» прамовiла труба,

Пяшчотныя змянiлiсь гулам гукi,

I гнеўны бас ахутала журба.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4581     ГЕРОI ВЕРША

 

Мае героi горы i далiны,

Лес, поле, луг i берагi ракi,

Квiтучыя сады i журавiны,

У восеньскiх барах баравiкi.

 

I ў золаце цудоўныя бярозы,

I раннiя сумёты хрызантэм,

Таму няма маркоты i пагрозы,

Што не знайду для верша болей тэм.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4582     МОРА I СКАЛА

 

Вельмi бурна мора бушавала,

Гнеўна бiў па беразе прыбой,

Ды, нарэшце, скончылась навала,

Ды жаданы не прыйшоў спакой.

 

Бо скала прыгожая упала

I ляжыць пакорлiва на дне,

Мора ў адзiноце сумавала,

Не вярнуць таго, што ўжо мiне.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4583     ТВОРЧЫЯ КРЫНIЦЫ

 

Як прыйдзеш на сунiчную палянку,

Пад кожны кусцiк будзеш падаць нiц,

Хоць ў лесе быць ад ранку і да ранку,

Не назбiраць нiяк судка сунiц.

 

Адну бярэш другую бачыць трэба,

Як перад кожнай рыфмай падаць нiц,

То верш, як дождж, не будзе падаць з неба,

Бо творчых не адкрыецца крынiц.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4584     ПЕРШЫ ПОЗIРК

 

Зусiм iнакшы па прыродзе голас

У шэрых вераб'я i салаўя,

Пустым быць можа або поўным колас,

Хаця амаль падобная ралля.

 

На першы позiрк людзi ўсе падобны,

Ды так яшчэ нiколi не было,

Бо ў душах гiмн цi рэквiем жалобны,

Цi цемра або яркае святло.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4585     МАРЫЯНЕТКА

 

Сябе паводзiш – як марыянетка,

I сэрца напаўняецца журбой,

Як быццам бы вакол стальная клетка,

Амаль заўжды нязгодны сам з сабой.

 

З складанай сутыкаешся задачай:

Жадаў на горку, а iдзеш з гары,

Хацелась так, а робiш ўсё iначай,

Няма свабоды звонку i ўнутры.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4586     ЧОРНЫ ЛЁС

 

У лёс шчаслiвы была вера,

Iшла чароўная вясна,

Кару паранiла сякера:

Смалой заплакала сасна.

 

I сокам плакалi бярозы,

Як здраду горкую прынёс,

Замест надзеi толькi слёзы,

Вясной чароўнай чорны лёс.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4587     ПАЛЯВЫЯ ДАРОГI

 

Калi ў адну сальюцца дзве шашы,

То будзе болей небяспека руху,

I выклiкае ў стомленай душы

Не толькi радасць, а часамi скруху.

 

Цудоўна закаханым разам быць,

Усё ў сям'i змянiцца здатна трохi,

Асфальт у змозе шэрасцю стамiць,

На палявыя хочацца дарогi.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4588     ДАРОСЛЫЯ ДУШЫ

 

Душа дарослай не становiцца нiколi,

Калi у ёй пяшчота добрых слоў,

Даволi ёсць цяпла, спакою i патолi,

Калi святло прыносiць ёй любоў.

 

Аднак, як толькi пералiк такi парушыць,

Зiма прыйдзе ў душу замест вясны,

Ад болю i тугi сталеюць хутка душы,

Дарослымi становяцца яны.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4589     ЗВЕРХУ I ЗДАЛЁК

 

Гляджу на свет з птушынага палёту:

Вакол чароўны i прыгожы цуд,

Бо некранутай бачу толькi цноту,

I непаметны рукатворны бруд.

 

Але, калi глядзець навокал зблiзку,

То бачна, не было таго павек:

Без жалю нiшчыць ўласную калыску

Без роздуму бяздушна чалавек.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4590     РУЙНУЮЧАЯ СIЛА

 

Адкуль руйнуючая сiла

Свае сiлкуе каранi?

Знiшчае жорстка i гуллiва

Усё навокал ў нашы днi.

 

Сваё заўжды цанiлi продкi,

Але прыйшоў iнакшы час,

Аб лепшым успамiн салодкi,

Бо выхаванне даў калгас.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4591     НЯМА ВЕРЫ

 

Хоць не украў, няма мне веры,

Не схлусiў веры няма зноў,

Бо ёсць драконаўскiя меры,

Бо страцiў сэнс парадак слоў.

 

Калi папаў да воўчай зграi,

То трэба ведаць яе стан,

Таму ад iснасцi канае

Не злодзей i не хлус баран.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4592     ТРЕВОЖНАЯ НЕЯСНОСТЬ

 

Бегут берёзки вдоль дороги,

Она всегда, как пух, легка,

Нет ни волненья, ни тревоги,

Коль едешь в роли седока.

 

Вокруг скрывается опасность,

Скорей доехать бы живьём,

В душе тревожная неясность,

Когда быть надо за рулём.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4593     ДАРОГI

 

Дарогу б'юць каней капыты,

I шын жахлiвыя сляды,

Хоць ўсiм яе абшар адкрыты,

Яе шануюць не заўжды.

 

Як папсуецца яна трохi,

Не хочуць дапамогi даць,

Шукаюць новыя дарогi,

Каб жорстка зноў iх разбураць.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4594     АДЗIНЫ ШЛЯХ

 

Ёсць вельмi розная маркота,

Ды з часам скончыцца яна,

Як сталь, трывалая самота

Душу напоўнiла да дна,

 

Яна бясконца горка плача.

Дзе выйсце добрае шукаць?

Адзiны шлях, дзе ёсць удача:

Ўдваiх быць можна, як кахаць.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4595     ДАЛЁКI ФIНIШ

 

Абразлiвых, хоць пару, слоў

З душы нiяк ужо не вымеш,

Як крыўда будзе зноў i зноў,

То у кахання блiзкi фiнiш.

 

Лепш добрых слоў сказаць мiльён,

Знаходзiць прымiрэння крокi,

Працяглым будзе марафон,

I фiнiш скрыецца далёкi.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4596     БЕЛЫЯ ПАЛОСЫ

 

Галубка крылом белым лёс накрые,

Цi воран кiне страшны чорны цень,

Або ад ночы сэрца цяжка ные,

Цi сонечны дасць асалоду дзень.

 

То гладкi лёд, а то адны таросы,

I мора слёз ад шчасця цi бяды,

То белыя, то чорныя палосы,

А хочацца мець белыя заўжды.

 

18.11.2000

 

Home Page

 

4597     ЦУД АБАРОНЫ

 

Атруты, хай малыя дозы,

Паспрабаваць жыццё дае,

Але пасля няма пагрозы,

Што згiнуць можна ад яе.

 

Знаёмай будзе хай абраза,

I цяжкай крыўды горкi бруд,

Яны, вядома, не украса,

Ды моцнай абароны цуд.

 

19.11.2000

 

Home Page

 

4598     ЗЛАВЕСНЫ ЦЕНЬ

 

Ноч доўга чорная трывала,

Душу знiшчалi халады,

Хоць з часам скончылась навала,

Ды засталiсь яе сляды.

 

Даў холад клопату нямала,

Хоць сонца добра грэе ўдзень,

Не забываецца навала,

Вiсiць яе злавесны цень.

 

19.11.2000

 

Home Page

 

4599     СТЫХIЯ ЛЁСУ

 

Не ўтаймаваць мне лёс нiколi,

Яго стыхiя барацьба,

Заўсёды хочацца патолi,

Замест яе ў душы журба.

 

Душа хай часам горка плача,

Не засмяешся ад тугi,

Ды не хачу я жыць iначай,

I мне не трэба лёс другi.

 

19.11.2000

 

Home Page

 

4600     ТОЛЬКI Ў СНЕ

 

Палала полымем надзея,

Але запал, нарэшце, згас,

Агонь душу зусiм не грэе,

Працяглы, як бясконцасць, час.

 

Хачу да шчасця дакрануцца,

Свайго не дасталося мне,

Хачу шчаслiваю прачнуцца,

Ды шчасце бачу толькi ў сне.

 

19.11.2000

 

Home Page     Верш 4601

 

 

 

Hosted by uCoz